Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Што? - пытае, адсунуўшыся, граф, і твар яго робіцца зялёна-жоўтым.

- Ах, даруйце, пане, я, здаецца, сказаў прыкрае глупства... То ўсё па дурноце сваёй, па дурноце...

- То справы? - пытае ўжо суха граф, і ў голасе яго гучаць рашучыя, цвёрдыя ноткі.

Пан Зыгмунт выцягваецца ў струнку. Ён дакладвае. Увесь выцягнуты яго лісіны твар, блудлівыя вочкі, нават чорныя воспіны гавораць аб яго такой выключнай адданасці, аб яго выключнай гатоўнасці. Нават рудыя халяўкі, здаецца, мякчэюць, і самі боты маўчаць, ані рыпнуць, каб не парушыць урачыстай цішыні і спакою графскага кабінета.

- Каб жа ясны пан ведаў, як цяжка, ой як цяжка абыходзіцца з гэтымі хлопамі... Але ж я ведаю, ясны пане, усе сакрэты, як трымаць хлопа за горла...

- З вашымі сакрэтамі яны хутка пусцяць у дым маёнтак!

- Даруйце, што вы кажаце, ясны пане?

- Хутка шэсцьдзесят год, як жыву я на свеце, а ў мяне быдла не хадзіла таптаць маё поле. Я распараджаўся на полі і ў лесе, і на лузе, я быў гаспадар і ў хлопавай хаце, я ўмеў размаўляць з быдлам, і яно цалавала мае рукі, вот гэтыя рукі... - Граф б'е рукой па сталу. Хвалюецца вада ў графіне, празрыстыя цені-блікі скачуць ад яе па сукне стала, мігцяць зайчыкамі на жоўтай сівізне галавы графа. Пан Зыгмунт адступае на крок.

- А вы, пан Зыгмунт, не хто іншы, як мой сабакар... Разумееце вы, - сабакар... Я даручыў вам ведаць і людзьмі цяпер... А людзі, быдла - гэта цяжэй... І вы не разумееце таго, дарагі пан Зыгмунт...

Калі граф пачынае называць дарагім, тады худа, тады граф сапраўды сярдуе. І пан Зыгмунт ціха, ціхусенька пачынае апраўдвацца:

- Цяпер, дазвольце сказаць вам, ясны пане, другія часы. Нават хлопы і тыя разумнеюць...

- Што?

- Выбачайце, хітрэюць, ясны пане... Але на іх мы маем і вялікую сілу... Наша войска, ясны пане! Наша паліцыя, ясны пане! Нашы турмы, ясны пане!

- Турмы, турмы... - перадражнівае пана Зыгмунта граф. - Трэба раней жыта жаць, а тады думаць пра турмы... Ідзіце! Ды каб усё было ў парадку.

Асцярожна, каб не рыпелі боты, згінаючыся ў паклонах, пан Зыгмунт выходзіць задам. Калі выходзіць на чыстае, непадфарбаванае сонца, ён разам выпроствае спіну, падкручвае аблезлы вус і таропка, з падскокам, бяжыць да людской кухні, дзе жыве ён разам з батракамі, каб лішне не траціцца там на кватэру, на ложак, якія-небудзь асаблівыя прысмакі.

- Есці! - коратка кідае ён цётцы Зосі.

- Дзе так вычыхаўся, гіцаль?! - жартаўліва-грозна пытаецца цётка Зося.

Пан Зыгмунт не адказвае. Заўважыўшы батрака ў кухні, так жа коратка загадвае:

- Запрэгчы каня!

- Куды пану ехаць?

- Не твая справа... Ну?

Калі пан Зыгмунт займаецца важнымі справамі, тады размовы ў яго надзвычай кароткія. Цётка Зося знарок грукоча сваімі засланкамі ў печы, выцягвае вялізны кацёл.

- Ізноў капуста з грохам! - нездаволена мармыча пан Зыгмунт, пацягнуўшы прагна сваім вострым і ў воспінах носам. - Хаця б калі бігусу трохі...

- А вы, яснавяльможны пан Зыгмунт, загадайце, каб я людзям смажыла бігус. То я, калі будзе на гэта воля яснавяльможнага пана Зыгмунта, магу і курапатак смажыць...

Яна стаіць, цётка Зося, ля печы, узяўшы рукі ў бокі. Есць пан капусту з грохам і скоса пазірае на яе. Не даспадобы пану Зыгмунту Зосіны гутаркі. А яна не змоўчыць, як пачне пілаваць - крый Божа. Тады самае лепшае - маўчаць. Пагаворыць, пагаворыць цётка Зося і замаўчыць, агрызнуўшыся:

- Чорт скупы!.. Гарохам душыцца, банкі складае...

Пан Зыгмунт моўчкі, бачком, бачком, выходзіць на двор.

Пан Зыгмунт едзе ў павет.

* * *

Так і не давялося ў той год выйсці выгодаўцам на панскае поле. Калі паспрабавалі яны на другі дзень пайсці туды, іх не пусцілі на самай дарозе ўланскія раз'езды. Уланы - гэта ж не свае: з імі ў сварку не пойдзеш, не прагоніш, з добрым словам да іх не даступішся. Не было яшчэ спосабу такога ў выгодаўцаў, каб сілу якую займець над уланамі. А справы тым часам разгортваліся, і зусім неспадзявана.

Позна ўначы, мо ад уланскай папяросы, мо так з якой прычыны, загарэліся на панскім полі сцірты хлеба. Усякім другім разам выгодаўцы кінуліся б на пажар, каб дапамагчы тушыць агонь. Такі ўжо няпісаны закон, каб пажар тушыць грамадою. Але выгодаўцы, учуўшы набатны звон і ўгледзеўшы вялікае зарыва над панскім полем, нікуды не крануліся і сядзелі пад вокнамі сваіх хат, ведучы ціхія гутаркі аб надвор'і, аб бязгрыбным леце, аб рана выспеўшых ячменях. Аб пажары не гаварылі. І толькі дзед Янусь, углядаючыся ў бледную чырвань палыхаючага неба і ні да каго не зварочваючыся, гаварыў нібы да сябе:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.