Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Мо сам Бог... Мо паны ўланы... А мы ж нічога не чулі і нічога не бачылі...

Дарэмна дабіваўся начальнік пачуць якое слова ад дзеда Януся. Той маўчаў зусім, сцяўшы зубы, і стаяў з непакрытай галавой, худы, ссутулены. Вузлаватыя пальцы ног мясілі сцюдзёную гразь, зябка дрыжалі дзедавы калені, ды трымцеў на вятру аўсяны колас у жыдкай дзедавай барадзе. І толькі тады, калі падступіўся да яго з кулакамі начальнік, дзед Янусь загаварыў:

- Што вы хочаце ад нас, пан начальнік! Хлеб - вялікі дар Божы... Толькі нябесным агнём можна паліць яго... Можа, і пакараў Гасподзь Бог нашага пана за яго вялікую чалавечую несправядлівасць...

Аж ускіпеў тут пан начальнік. Сам пан Зыгмунт падаўся на які крок ад раз'юшанага начальніка. Той пляваўся слінай, давячыся словамі, - быў пан начальнік трохі заікай.

- Я пакажу вам сапраўдную боскую справядлівасць... Я пакажу вам, як бунтаваць у нашай айчыне... Я пакажу вам боскую ласку...

Звярнуўшыся да салдат, прасіпеў каманду:

- Уціхамірыць быдла!

Людзі стаялі і нема дзівіліся на цяжкую салдацкую працу. Дзынкалі шыбы ў вокнах, трашчалі выбіваемыя рамы, дзверы. Аж пыл узняўся над усім сялом, калі гэтыя завішныя і ёмкія да працы людзі пачалі ламаць коміны, бурыць у хатах печы, якія і так ледзь ліпелі. Дзе-нідзе высыпалі на вуліцу ў гразь торбы з мукой, выкідвалі на агароды і трушчылі дзежкі, старыя гладышы, драўляныя міскі.

- То папаўся, стары баламут! Будзеш ведаць цяпер панскую ласку, будзеш ведаць, як жыць з людзьмі! - не ўцярпеў пан Зыгмунт, каб не сказаць дзеду, стоячы ля яго хаты.

Змоўчаў дзед. Толькі тады, калі працавітыя салдаты пачалі бурыць страху, не сцярпеў дзед, кінуўся да іх, узняўшы ў неба худыя свае кулакі:

- Што вы робіце, дзікія вы людзі!

- Ну, ну! - грозна закрычаў надзьмуты пан Зыгмунт і кійком, што быў у руцэ яго, піхнуў дзеда Януся ў грудзі.

Той не ўстояў і паваліўся ў сцюдзёную гразь, моцна выцяўшыся аб вугал зруба.

Ядвіська не памятае, як было ўсё гэта. Яна не магла сцярпець знявагі над хворым дзедам. Схапіўшы камень, што ляжаў на двары, яна кінулася на гэтага злоснага пана, які падняў руку на дзеда Януся. Пан Зыгмунт падаўся, перапалоханы, назад, ён выпусціў ланцужок ад страху. І дзікі, прарэзлівы дзіцячы крык паласнуў паветра, сцішыўшы і жаночы енк, і трэск ламаемых стрэх, звон старое зляжалае цэглы.

Ледзь адцягнулі ад дзіцяці панскага дога. Пан Зыгмунт, уцяўшы голаў у плечы, бег трушком па агародах. Салдаты кончылі сваю працу, маўкліва выходзілі з вёскі. Яны забралі некалькі чалавек з сабою, каб весці ў горад, у турму.

Над хатамі стаяла ноч, пустая, глухая. Людзі завешвалі старымі дзяругамі чорныя яміны акон, дзвярэй, масціліся нанач, укладвалі спаць дзяцей.

Некалькі жанчын завіхаліся ў дзедавай хаце. Патрэсквала чадная лучына, і ўсё гасла. Раздзьмухвалі вуголле на камянку - ён адзін застаўся ад печы, - зноў палілі лучыну, і ў трапяткім святле яе завіхаліся ля лавы, дзе, захутаная ў кажух, ляжала Ядвіська. Абмылі твар ёй, абвязалі чыстай хусцінкай парваную шчаку, падрапанае плячо. І нехта весела сказаў:

- Ну, нічога, будзе жыць! Каб жа на шчасце!

І пайшлі. Згасла лучына. І дзед сядзеў усё, сядзеў. Сухія камякі падкатвалі к горлу, але вочы былі сухія ў дзеда, дужа скупы быў дзед на слёзы. А яму хацелася заплакаць. Хацелася крыкнуць так, каб ад голасу таго загаласілі камні белыя ў лесе, халодныя зоры ў небе. І не мог дзед заплакаць. Ён сядзеў, здранцвелы, на лаве, прыслухоўваўся да няроўнага дыхання ўнучкі і адчуваў, нібы і душа дранцвее ў ім, робіцца жорсткай такой, шурпатай. Дужа любіў дзед усё жывое на свеце, шкадаваў ваўчанё забіць, пакуль не абрасце злою поўсцю ваўчынай, не адгадуе зубоў ваўчыных, няўмольных. А як жа на чалавека руку падняць?

Доўга абуваўся дзед, не паліўшы лучыны. Надзеў лепшую світку, падперазаўся поясам новым - падарунак унучкі. Намацаў сякеру пад лавай, заткнуў за пояс яе. Пастаяў ля лавы памацаў унуччын лоб - быў ён сухі, гарачы.

- Ну што ж, даруй мне, унучка... - праказаў шэптам і пайшоў з хаты.

Глухая восеньская ноч стаяла над зямлёй. Вечным гудам сваім поўніўся бор. На мохавых сцежках не ўчуеш хады чалавечай.

Так і не бачылі з таго часу дзеда.

Сышоў у ноч і знік.

* * *

Перад самай зімой ужо вылоўлівалі карасей з панскай сажалкі. Тады вылавілі і дзеда Януся. З-пад самай вярбы, з-пад карэнняў, выцягнулі яго панскія батракі-рыбалкі. Выцягнулі і не рады былі той удачы - узбегаўся, як шалёны, пан Зыгмунт, крычаў, сыпаў д'ябламі, пагражаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.