Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нечаму свайму, дзіцячаму, усміхаліся сінія вочы Ядвісі.

Ядвіся стала на працу ў садзе. Ад ранку да вечара хадзіла яна ля графскіх клумб, чысціла разам з другімі батракамі люстраную сажалку ў парку, падстрыгала агрэст, маліннік у садзе, падмятала дарожкі, пасыпала пяском іх.

Ніяк не магла зразумець яна загадаў маўклівага пана Антося, каб не хадзіла па свежых пясчаных дарожках. Але як жа не пахадзіць, калі такі жоўценькі, чысты пясочак, макраваты крыху! Аж пальцам прыемна, шлакоціць ногі, і такія прыгожыя сляды тады на ім. Дзівіцца на іх Ядвіся. Дзівіцца на казачныя кветкі, на празрыстую люстранасць сажалкі, на ніколі нябачаны фантан. Пад ім шырокі вадаём. Калі нагнешся над ім, прысеўшы на краю, відзен твар твой, як у цётчыным люстры. Толькі тое патрэсканае, змутнелае. А тут чыстае, чысцюткае - аж вочы відаць сінія і гэты чырвоны рубец. І проста цераз рубец праплываюць срабрыстыя рыбкі, - якія нахабныя рыбкі! Ядвіся пляскае рукой па вадзе. Празрыстая люстранасць знікае, вада цямнее, шэрае рабацінне калышацца на ёй.

- Вот вам! Вот вам! - пляскае рукой у захапленні Ядвіська і перастае, заўважыўшы ў брыльянцістых пырсках такую ж зялёную, такую ж радасную вясёлку. Вясёлка знікае, як сон.

А ўжо да Ядвісі бяжыць спахмурнелы Антось.

- Дзе ты сядзіш, неразумнае ты дзіцё... То ж клопату з табой не абярэшся, як заўважыць стары граф твае свавольствы...

І ён пасылае Ядвіську ў дальні канец саду капаць канаўку ці перакапваць зямлю пад клубніцы. Пашле і стаіць сам з якую хвіліну, маўклівы і задуменны. Натужна ўспамінае ён, як то ёсць па-латыні - жыццё...

Былі дні, калі батракам не дазвалялася хадзіць па садзе, па паркавых алеях. У такія дні сабіраліся панскія госці. Яны ўсе былі такія важныя, нібы надзьмутыя. Не любіла глядзець на іх Ядвіська. Затое цікавілі яе дзеці, дзеці панскіх гасцей. Схаваўшыся дзе-небудзь у малінніку за жалезнай паркавай агароджай, яна часамі, калі была вольнай ад працы, сачыла за іх гульнямі, прыслухоўвалася да іх галасоў, да іх звонкага рогату. Ах, якія то былі прыгожыя, вясёлыя і разумныя дзеці. Яны так мала плакалі, яны так не хацелі есці і ўхіляліся ўсякім чынам ад гэтай ежы, калі няўмольныя нянькі набіваліся ім з якой-небудзь стравай. Ёй так хацелася часамі крыкнуць ім, папрасіць іх:

- Ешце ж вы, дурненькія! Гэта ж так смачна... Калі ж не есці, то можна памерці, як памерла ў тым годзе мая маці...

Але нічога не гаварыла Ядвіська. Яна пазірала моўчкі. Цётка Зося кожнага дня напамінала ёй, пагражала, што яна будзе проста біць яе, Ядвіську, калі будзе яна вытыркацца на чужыя вочы, на панскія вочы. Яна напамінала пра панскіх сабак, і гэта дзейнічала. Ядвіся баялася панскіх сабак.

І ўсё ж аднаго разу трапіла Ядвіся на панскія вочы. У той дзень была такая чыстая, сонечная раніца. Ядвіся палівала клумбы ля самага галоўнага ганка графскага дома, дзе стаялі, ашчэрыўшы зубы, вялізныя каменныя львы. Ільвы былі заўсёды маўклівыя. Ядвіся ніколі не прапускала выпадку, каб не пырснуць вадой на іх касматыя грывы альбо ўставіць кветку ў ашчэраныя зубы звярыны. Такі страшны звер і з кветкай! Проста аж смешна. І толькі лінула яна з конаўкі ваду на ўгрэтую сонцам ільвіную грыву і ўзіралася, як сохне вада на цёплым жорсткім камені, калі пачула кволы дзіцячы голас. Пад самым ганкам стаяла маленькая дзяўчынка. Было ёй мо гады чатыры, мо пяць. Яна лапатала аб нечым сваім, дзіцячым, і, размахваючы ручкамі, пляскала ў далоні. Яна глядзела на клумбы. Толькі-толькі палітыя півоні нібы гарэлі пад сонцам, жывым срэбрам скатваліся кропелькі вады з зялёнага лісту. Над півонямі пырхаў белы матыль. Дзіця глядзела на яго. Яно радавалася яму. Яно пільна сачыла за матылёвым узлётам, за яго трапяткім ападаннем. І трапяталася блакітная істужка ў шаўковых косах дзяўчынкі, яе бялюткая сукенка, такі зграбны пярэднічак, на якім цвілі палявыя рамонкі.

- Лялька... - голасна ўздыхнула Ядвіська і паставіла садовае вядро на пясок. Вядро бразнула. Дзяўчынка азірнулася і, убачыўшы Ядвісю, спалохана глядзела на яе.

- Мо хачаш кветку, дык я табе сарву... - І Ядвіська падыходзіла да дзяўчынкі, несучы ў працягнутай руцэ бялютка-залацісты нарцыс.

Дзяўчынка насупіла бровы, адставіла ручкі назад і заплакала. Раптам яна ўпала на дол і пасінела, біла ножкамі па зямлі, заходзячыся немым крыкам. Ядвіська кінулася да дзіцяці, каб падняць яго. Ужо беглі па сходах ганка напалоханыя людзі, нечага крычалі, нечага вохкалі. Нехта крычаў: «Па доктара!», нехта стрымана-злосна гаварыў аб няньках, лайдачках, якіх трэба караць цяжкай карай. Аднекуль выскачыў пан Зыгмунт і так ірвануў за косы Ядвіську, што аж пацямнела ўваччу ў яе, балюча закалола ў вушах. Ён пацягнуў яе за кусты акацый і, хапаючыся, біў кастлявым кулаком у грудзі, у светлы твар Ядвіські, жорсткімі пальцамі сціскаў, як жалезам, яе плечы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.