Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Заб'ю, быдлячая кроў!.. - і пырскаў аж слінай з-пад зжаўцелых ускудлачаных вусоў.

Жоўтыя, агнявыя кругі пайшлі прад вачамі дзяўчынкі. Ёй здавалася, нібы ляціць яна куды ўніз, глыбока-глыбока. І ўсё робіцца цямней і цямней. А калі адкрыла адно вока - другое прыпухла зусім, - яна ўбачыла садоўніка Антося. У Антося быў збялелы твар. Доўгімі рукамі сваімі ён сціскаў пана Зыгмунта за горла. Той падаўся назад, аж прысеў, уткнуўшыся спіной у куст, і асядаў усё ніжэй і ніжэй. Дужа страшныя былі ў яго вочы, аж відны былі жоўтыя бялкі, ды сінявай чырванню зайшоўся ўвесь Зыгмунтаў твар. Кропелькі крыві былі на Антосевых руках, няйначай падрапаў іх аб акацыю.

- Звер... гадзіна... - глуха шаптаў Антось, прыгінаючы пана Зыгмунта да зямлі.

Нешта незразумелае сіпеў Зыгмунтаў голас.

Раптам Антось выпусціў пана Зыгмунта і нешта стаяў, маўклівы, узрушаны. Пан Зыгмунт нязграбна падскочыў і хуценька атрасаў з памятага пінжака кустовае смецце, хапаючыся, папраўляў парваны гальштук, нагнуўшыся, змахнуў пыл з рудых халявак.

- Што тут робіцца ў вас? - пачула Ядвіся чужы, незнаёмы голас, спакойны такі, стрыманы. Але ў стрыманасці той адчуваўся вялікі гнеў. І ён прарваўся, калі чалавек не пачуў хуткага адказу.

- Я вас пытаю? - калюча, звонка пранеслася ў яе над вухам.

Ядвіся, перамагаючы боль у плячы, прыўзнялася на руках, села. Поплеч стаяў чалавек у вайсковай форме. Зіхацелі гузікі на ім, бліскучыя бразголкі на шнурах. А якія вочы былі ў чалавека! Былі шэрыя яны і такія халодныя, што Ядвіська, як не было ёй горача ў грудзях, зябка пацяла плячмі.

- Я толькі заступіўся, яснавяльможны пане, за гэтае дзіцянё... Яно бяспомачнае зусім... Зачым жа так люта біць... - спакойна, стараючыся не выказаць сваёй усхваляванасці, праказаў пан Антось.

- І вы робіце святую справу, пане Антось... Але вы ўжо забыліся, відаць, што я дараваў вам калісьці за вашага сына. Я шанаваў вашы залатыя рукі... Але мой супакой даражэй мне, чымся вашы рукі. І вы забываецеся, дзе вы знаходзіцеся, пане Антось... І таму... Вы падшукаеце сёння новага садоўніка... - звярнуўся малады граф ужо да пана Зыгмунта.

Той нізка нахіліўся, паспеўшы насліненым пальцам змахнуць пылок з наска свайго бота.

- І потым, каб ні разу ў маім садзе не бегалі гэтыя пудзілы... Гэта зарубіце сабе на носе, пане Зыгмунт!

- Слухаю, яснавяльможны пане! - у тры абаранкі скруціўся пан Зыгмунт, вужом зірнуў з-пад рукі на Антося і кінуўся прымаць садовае вядро, каб не замінала хадзе яснавяльможных ног пана графа.

Малады граф пайшоў у пакой, каб даведацца аб здароўі сваёй дачкі, якую так напалохала гэтая грубая вясковая дзяўчына.

* * *

З таго часу прыставілі Ядвіську да цялят. Ледзь золак уставала яна і гнала свой статак у поле. І аж да позняе восені хадзіла яна за панскімі цялятамі, спявала ім нейкія свае песні, пляла сабе вянкі з палявых рамонкаў, з лугавых кураслепаў і ўпрыгожвала імі свае русыя косы. Зусім было мала людзей у полі, ніхто не клікаў яе едзькай-недаедзькай, ніхто не даваў у полі кухталя ў плечы, не агрызаўся на яе з бруднай лаянкай. Дужа любіла яна тое месца пад дубам, дзеда Януся дубам. На самай макаўцы было буслава гняздо, і заўсёды чуваць, як клякочуць маладыя бусляняты, як падлятае цыбаты бусел, гучна махае крыламі, калі садзіцца на край гнязда. А колькі рознай дробнай птахі віецца ля буслава гнязда, цэлы дзень не змаўкае іх гаманлівы вэрхал, вясёлая летаніна. То з саломінай, то з доўгім конскім воласам, то з цяжкім чарвяком ляціць гэта неўгамонная птаха. Усядзецца адпачыць на белым камені дзедавай магілы і натужна ўспырхвае са сваёй ношкай, цяжка трапеча крыллем, узнімаючыся ўгору да дубовай вяршыні. Восенню тут багата жалудоў. Цэлы прыпол набярэ іх Ядвіся і гуляе сама з сабой у каменьчыкі. Потым прынясе іх дамоў, да цёткі Зосі. З жалудоў рабілі жалудовую каву, і цётка Зося частавала гэтай кавай панскіх батракоў ды знаёмых людзей.

Прытульнае месца пад дзедавым дубам, ці, як пачалі зваць яго, Ядвісіным дубам, вечна тут яна са сваімі цялятамі.

Пад дубам добра і ў дождж, добра і ў жаркі дзень. Палягуць цяляты ў цяньку, вакол дуба, аблізваюць свае халодныя пысы і - смешныя-смешныя - жвачку жуюць, нібыта яны ўжо вялікія.

Часам прыйдзе сюды пан Антось. Худы, танклявы, з празрыстым, жаўтлявым тварам; ён сядзіць маўкліва і час, і другі, усё пазірае на трапяткое марыва, на сінявую смугу над лесам, над полем. Сядзіць, перацірае ў пальцах якую кветку, часам запытае Ядвісю:

- Ну, як жа твае справы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.