Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ідзе Ядвіська, слухае птушак. У адной руцэ спарышы - снеданне дзеду. У другой - пучок вярбы. Колькі пухнацікаў-баранчыкаў на ёй, жоўтых, касматых. Дакранешся імі да твару, аж нос шлакочуць, і шчацэ нібы цёпла. Вясна!

- З добрай раніцай, дзеду!

А дзед стаіць на румку, мокры аж па самыя грудзі, упіраецца багром у вялікае бервяно, скатвае яго на ваду. Натужваецца дзед, відаць, як ходзяць лапаткі пад зрэбнай сарочкай, шорстка шамацяць па пяску лапці.

- Вясна, дзеду!

- А-а... Унучка! Сядай...

Дзед глядзіць якую хвіліну на неба. Сонца ўжо ўзнялося на паўдуба, аблівае золатам горы бярвення. Дзесьці высока-высока раздаюцца ледзь чутныя гукі - курлы... курлы...

- Журавы, дзеду!

- Ото доля сабачая... - уздыхае дзед, знімае сарочку, выкручвае яе. - Ну, от пойдзем хіба да цяпла.

Дзед моўчкі есць, а Ядвіська пазірае, як сіпяць на агні мокрыя трэскі, як угрэтыя дзедавы калені курацца парай; чуваць усплёскі ракі, іржуць вазацкія коні, што сцягваюць да вады бярвенні. Ля агню цёпла. Але некалі грэцца дзеду.

- То ідзі дахаты, унучка, а мне час на работу.

Дзед устае, хапаючыся, жагнаецца на ўсход, на сонца, і, прыхінуўшыся на якую хвіліну да старой хвоі, пачэсвае аб яе спіну. Які ж вялікі дзед! Вот-вот, здаецца, пахіліцца старая хвоя і паваліцца на зямлю, на пясок, на грузкі прыбярэжны глей.

Высокі дзед, але дужа пануры. З ім не разгаворышся. «Падай», «прынясі», «маці скажы, каб перабрала бульбу», - толькі і пачуеш ад яго. Але якія казкі ён можа расказваць, калі зімой, у вольны ад працы час, забярэцца дзед на дзень-другі на печ. Ён раскажа і пра сома, спаймаўшага белага лебедзя, і пра старога-старога шчупака, што жыў у лесавым возеры і так сумаваў, што ўвесь аброс мохам, а возера зрабілася чорным, і ніводная птаха на яго не садзіцца. Ён раскажа пра лася, пра мядзведзіху-маці, у якой адабралі ваўкі сыноў-медзвяжатак. Так жа зараўла тады мядзведзіха, што церушыліся зоры з неба і ападалі на лясныя гушчы. І штогод, як цярушацца зоры ў небе, шукае мядзведзіха воўчага следу ў бары. То бывае восеньскімі начамі, калі бярозавы ліст усцілае воўчыя сцежкі, робіць іх нявіднымі. А пра мудрага дзятла, працавітага бабра-дрывасека ды пра шэрую чаплю, што жыве на балоце і ходзіць у госці да журавоў. Багата ў дзеда казак, так багата, як зор на небе, як красак на полі. А летам гасцінцы дзед носіць з лесу - то шапку суніц, то хітры кошык з бяросты, то поўную пазуху арэхаў ці якую звярушку жывую - зайчанё, вавёрку альбо вожыка.

І вось гады са два ўжо, як дзеда не стала. Усё гэта было так нечакана для Ядвіські, і да гэтага часу яна не можа забыцца на дзеда. Вось толькі забрэшуць гэтыя панскія сабакі паначы, і ўстае перад ёю дзед, як жывы. Высокі, з рэдкай барадой, з выцвілымі вачмі. То з багром ён стаіць, то з вострай сякерай - валіць панскія дубы. То размахвае ён касой - колькі стагоў папазмётваў дзед на графскім лузе. На ўсякую працу быў здатны дзед - і ў лесе, і ў полі, і ў панскім лузе. На сваёй зямлі не было чаго рабіць, тут упраўлялася сама маці. Выгодаўцы ж працавалі больш на пана.

...Быў тады дужа неспакойны год. Пачалося ўсё неяк ад вясны, калі рэкі хутка сталі ў берагі, на румку засталося шмат драўніны - яе не паспелі сплавіць. Заработкі адразу сталі скупымі. Панскія прыказчыкі хадзілі злыя - не было ходу лесу. А лета было сухім, без дажджынкі, зямля сасмягла, патрэскалася, лесавыя тарфянішчы парабіліся на порах. Зусім пачэзлі выгодаўскія палоскі, што на ўзгорках паміж бору. І толькі па графскіх палях, што паўз раку, густа каласіліся жыты, ішлі сцяной аж да той дзікай грушы, што стаіць далёка-далёка, ледзь відаць яе за ракой. Уся надзея была на панскі хлеб, на панскія заработкі. Кожны год касілі выгодаўцы панскія лугі, завіхаліся на панскім полі. Карміліся сяк-так. І вот пайшло ўсё на звод. Прайшоў які дзень жніва, як сказалі выгодаўцам, што плаціць будуць куды менш, разы ў два меней, чым леташнім годам. На полі ўсчалася вялікая сварка, ледзь не пабілі панскага аканома, які прыязджаў з той навіной на поле. Некаторыя хацелі застацца - куды ж ты дзенешся без кавалка хлеба? Але большасць рашыла не паддавацца на панскую волю і кінуць працу. Час жа гарачы, жыта ж, яно не будзе чакаць сярпа, раз-раз і асыплецца. Нідзе не дзенецца пан, папросіць і ён мужычае ласкі! Так думалі, так гаварылі выгодаўцы. Так думаў, так гаварыў і дзед Янусь. Яны сядзелі на прызбах і ўсё ўгаварвалі адзін аднаго - не можа ж быць, каб не здаўся пан... І хоць не дужа верылася гэтаму, але заспакойвалі адзін аднаго: «Як жа так, каб зусім папусціцца пану, рукі свае пусціць за нішто». А дзень быў слаўны такі, ясны. Лагодны ветрык кучаравіў бярозы, і яны шапацелі ціха і пераліваліся жывым зялёным срэбрам. Кудахталі заклапочаныя куры, ды певень раз за разам дзёр горла на абымшэлым плоце. Бесклапотнымі гулялі, бегалі дзеці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.