Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праўда, жывыя.

Амаль.

Ну не пераняў Пранціш у свайго настаўніка Баўтрамея ва ўсіх тонкасцях навуку, як абяззбройваць суперніка, не наносячы яму шкоды. Дый не дужа хацелася.

Сарацыны кінуліся на другі паверх. Пранціш нецярпліва вышукваў жалезныя дзверы... I ледзь не збіў з ног дзяўчыну ў нейкай дужа лёгенькай сукенцы, якая высунулася з пакоя ў калідор, паглядзець, хто гэта тупоча, заміж каб слухаць у зале вучоны даклад пра выкарыстанне нейкай гадасці.

Ашыйнік! На дзеўцы жалезны ашыйнік! Ці не тая, што доктару ежу носіць?

Пранціш адной рукой прыціснуў грэшнае стварэнне спінай да сябе, дру­гой закрыў дзеўцы рот. Але ў небаракі і так мову адняло, відаць, бо ейны твар люстраваўся ў лязе шаблі другога сарацына.

— Не будзеш крычаць — не заб’ем, згода?

Паненка ледзь заўважна хітнула галавой. Пранціш трохі прыняў руку — дзеўка нагадвала яму кацяня, якое дзеці так заціскалі, замучылі, што яно ўжо развучылася і вырывацца, толькі пакорліва абвісае ў руках.

— Доктар дзе? Гавары, ну? Той, якога за жалезнымі дзвярыма трымаюць...

Раптам грэшніца неяк спрытна вылузалася з няветлых абдоймаў, павярнулася да Пранціша, не зважаючы на пагрозную шаблю, і ўтаропілася ў закры­тую да вачэй чорнай тканінай фізіяномію нападніка з адчайнай надзеяй:

— Вы па Скарамуша? Вы ягоныя сябры?

Трохі пукатыя шэрыя вочы, падведзеныя чорнай фарбай, глядзелі трывожна, вялікія пухльныя, ярка нафарбаваныя вусны — праўда, цалаваць іх нізавошта не хацелася — уздрыгвалі... Пранціш суха пацвердзіў:

— Мы яго сябры. Дзе ён?

— Пайшлі, пакажу! Толькі ў мяне ключоў няма... Ён жа мяне вылечыў, з таго свету выцягнуў!

Дзеўка ў белых шаўковых туфліках бегла па зялёнай дывановай дарожцы, нібыта слізгала, толькі пазвоньвалі тонкія бранзалеты. I Пранціш намагаўся адляпіць погляд ад пышных формаў, абцягнутых паўпразрыстай тканінай, усыпанай залатымі блішчынкамі. Ну і кліенткі тут у доктара...

У канцы калідора, дзе паміж дзвюма тумбамі з кітайскімі вазамі вісела карціна, на якой лупавокі барадаты цар Давыд спакушаўся вабнасцямі чужой жонкі Вірсавіі, дзеўка падала знак спыніцца

— Тут, адразу за рагом... Але там ахова.

Грэшнае стварэнне не падманула: былі і жалезныя дзверы, і ахова... Дакладней, адзін вусаты гардыян у кунтушы з залатымі галунамі, прысеўшы ў сцянной нішы на банкетку, меланхалічна еў мандарыны з бронзавага блюда. На маленькім мармуровым століку пісталет, графін з чырвоным віном і збан з вадой спрачаліся за ўвагу гаспадара, патрапаную калоду карт прыціскаў стылет... Сур’ёзны пост, са зручнасцямі, разлічаны на ўвесьчаснае карыстанне, тым больш ахоўнік не адводзіў вачэй ад дзвярэй. Мусіць, Лёдніка так баяцца, што думаюць, быццам жалезныя лісты прагрызе...

Між тым нават у гэты дальні калідор раптам данёсся вэрхал з залы, дзе адбываўся даклад. Заверашчалі абураныя галасы, перабіваючы адно аднаго — відаць, Жылібер, як намерваўся, учыніў скандал, што адкрыццё крадзенае. Пад гэты шум самае то акураценька ўкласці на дыван яшчэ аднаго фальшывага венгерца. Дзеўку пакуль трымалі пры сабе, але пільнавалі — раптам трывогу падыме...

Калі Пранціш справіўся з вялікім ангельскім замком, высветлілася, што за першымі дзвярыма — яшчэ адны, таксама жалезныя, са спецыяльным акенцам унізе — падобна, каб ежу прасоўваць.

— Хутчэй! — прасіпеў другі сарацын, трывожна азіраючы пусты калідор, бо дзесь непадалёк чуліся галасы, крокі... Вырвіч скінуў са змакрэлага твару абрыдлую хустку, абцёр пот рукавом і ўважлівей зашурудзіў дзвюма шпількамі ў замку... Нарэшце пачуўся ціхі шчаўчок, і дзверы ў скарбніцу прагрэсіўных дактароў адчыніліся...

Чорны Доктар, апрануты ў зрэбныя нагавіцы і кашулю, сядзеў проста на падлозе, на худым сенніку — а больш у маленькім квадратным пакойчыку з голымі беленымі сценамі нічога і не было, нават збана з вадой. Прыхінуўся спінай да сцяны, абняў калені, галава нізка апушчаная, твар завешваюць чорныя пасмы з нітамі сівізны... Дзве пасмы над правай скронню чамусьці заплеценыя ў тонкія, з пруток, косы.

— Бутрым!

Толькі тады галаву падняў, але ў цёмных вачах бліснула не радасць, а трывога.

— Вырвіч! Зараз жа ўцякай, я не магу...

Голас хрыплы, вусны перасохлі...

Раптам да полацкага алхіміка кінулася дзеўка, затрэсла яго за плечы, залапатала:

— Скарамуш, апамятайся, бяжы! Цябе тут замучаюць...

Вырвіч варухнуцца не паспеў — красунька падскочыла да стала ахоўніка, схапіла збан з вадой і сунула Чорнаму Доктару.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x