Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Серафіну Мішэль сустракаюць, як каралеву! Яшчэ б... Столькі грошай уваліць за адзін візіт! А паводзіцца як, а пастава ганарыстая! Каралеўская фаварытка, ясна... Даўгалыгі Бяскоўскі (Пранціш так бы і даў кулаком па ягоных пудраных патлах) ручку цалуе, ветлівы, як малінавае сочыва.

Сузіраць таемства лекарскага агляду Бяскоўскі ахоўнікам дазваляць не хацеў. Але Серафіна запэўніла капрызліва, што ахоўнікі яе людзі дзікія і адданыя, як сабакі, нават пад дзвярыма яе спачывальні начуюць — бо так ім загадаў сам яго вялікасць кароль. Не мусяць выпускаць яе, суцеху каралеўскага сэрца, з-пад нагляду й на хвілю.

Абмежаваліся тым, што паставілі кітайскую шырму, распісаную белымі, як сырадой, лотасамі, і абодва сарацыны, паклаўшы рукі на дзяржальны шабляў, пагрозна сталі за ёй з боку дзвярэй. Пранціш, шпег спрактыкаваны, тут жа прарэзаў у шчыльнай тканіне з лотасамі дзірку для назірання. Напарнік незадаволена скасавурыўся: ды што з яго ўзяць, цельпука: чужы, калі што — не дапаможа.

Між тым Бяскоўскі пачаў агляд пацыенткі. Змушаў глыбей дыхаць, паварочвацца, згінацца, распытваў ціха пра нешта... Раіна ў нейкі момант гэтак натуральна заперхалася — аж страшна, каб не ведаць, што прыкідваецца, дык і паверыў бы ў хваробу. Відаць, Міхалішыўна нездарма запэўнівала — зможа напалохаць лекара, бо Бяскоўскі не на жарт задумаўся. Потым адышоўся, паклікаў свайго лёкая ды штось прашаптаў, Пранцішу пачулася слова «Скара­муш». Сэрца ажно зайшлося ад хвалявання. Няўжо ўдасца?

I праўда... Вось ужо Бяскоўскі нясе бязвокую маску з белага аксаміту, расшытую срэбрам ды каменьчыкамі. Угаворвае багатую кліентку прылегчы ў шыкоўным фатэлі з гэтай маскай на твары, засяродзіцца на сваім болю — так дакладней можна дыягностыку правесці.

Бяскоўскі не паленаваўся падысці і зазірнуць за шырму — стаяць абодва жыхары пусткі, як слупы, лупяцца дзікімі адсутнымі вачыма ў сцяну...

А потым бязгучна адчыніліся непрыкметныя дзверцы, якія прыкрываў габелен паміж шафамі, і ў пакой увайшла знаёмая постаць. Высокі хударлявы мужчына ў белым балахоне, захутаны аж да вачэй не горш, чым абодва «сарацыны», з бязглуздай белай шапачкай на галаве, падобнай да тых, што носяць пекары. Нават здалёк, праз шчыліну, Пранціш пабачыў, што вочы ў прыхадня цёмныя, і глядзяць засяроджана, пільна... I немагчыма было не пазнаць гэтыя ўпэўненыя, адрывістыя рухі, тую ўчэпістасць, з якой доктар Лёднік заўсёды аглядаў пацыентаў, няважна, ці кароль перад ім, ці смяццяр.

Дзякуй богу, Бутрым на нагах, пры памяці...

А яго баяцца, нават у ашыйніку — двое гардыянаў сталі побач, каб сачыць за кожным рухам.

Між тым новы лекар давай выстукваць нешта па грудзях, па скабах пацыенткі — ага, ужывае тую саму пяркусію, якую ўся еўрапейская медыцына высмеяла. Каралеўская фаварытка зноў зайшлася ў сухім, пакутлівым кашлі. Цікава, Лёднік выкрые падман? А можа, пазнае Раіну нават з закрытым абліччам — ён жа назіральны, ды падыграе?

Бяскоўскі папрасіў кліентку яшчэ трохі паляжаць і адышоўся з Лёднікам у самы дальні кут. Бутрым нешта доўга і горача шаптаў, Бяскоўскі, здаецца, незадаволена спрачаўся. Чорны Доктар угневаўся, аж страсянуў свайго ўладальніка за каўнер, але зараз жа быў схоплены за рукі ахоўнікамі і выштурханы за таемныя дзверы.

Пранціш мімаволі схапіўся за шаблю: гэх, зараз кінуцца б, пакуль Бутрым тут, пасячы гадаў... У юнацтве не стрымаўся б — нават ведаючы, што з дому нізавошта не выбрацца.

Між тым Бяскоўскі наблізіўся да пацыенткі і акуратна зняў з яе маску. Запэўніў, што прагнозы самыя лепшыя, трэба толькі піць адмысловыя лекі. А сама лепей звярнуцца да маладога пана Месмера, які пераехаў з Вены ў Парыж і ўсё больш паспяхова практыкуе свой магнетызм.

Пранціш здзівіўся: няўжо Месмер, якога лічылі шалберам, а Лёднік — таленавітым чалавекам, што ўпустую растрачвае свой талент, забаўляючы багацеяў, у хаўрусе з прагрэсіўнымі дактарамі? Такую кліентку перасылаюць!

Ужо на ганку да каралеўскай фаварыткі ды ейных сарацынаў далучыўся Давыд, на хаду з кімсьці раскланьваючыся. Можа, хоць гэты прыемна час прабавіў у д’ябальскім доме?

Калі карэта ад’ехалася ад развалін амфітэатра, Раіна падняла на Вырвіча ўсхваляваныя вочы:

— Гэта быў ён... Пан Лёднік...

— Я ведаю. Бачыў, — коратка пагадзіўся Пранціш. — Вось толькі куды яго павялі?

— А ў правую вежу, на другі паверх, — проста прагаварыў Давыд, разглядаючы незнаёмы герб на гузіку лёкайскай формы. I патлумачыў на здзіўленыя воклічы:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x