Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну я ж лёкай, гэткі малады прасцяк, як жа мне не завесці знаёмства з такімі ж лёкаямі ды служаначкамі, не пажаліцца на капрызлівую гаспадыню ды пра іхніх гаспадароў не паслухаць? — будучы полацкі аптэкар пасміхнуўся. — Хочаш таямніцаў — пасядзі на варыўні. Арыстакраты, прабачце, пан Вырвіч, скрозь фанабэрыю мыш ва ўласнай талерцы не ўбачаць. Яны шчыра лічаць, што прыслуга — штосьці кшталту мэблі, нават калі бачыць і чуе, усведамляе не больш за якога цюцьку. Ды слугі разумеюць усё лепш, чым гаспадары, прыкмячаюць да драбніцаў. Лішняга, вядома, тут не скажуць, напалоханыя лёсам вашага Агюста — ніхто не паверыў, што ён сам па сабе з дому знік. Дапамагаць нам ніхто не возьмецца, выклічы на суд за сведкаў — ад усяго адхрысцяцца. Але калі я сказаў, што не супраць папрасіцца да барона слугаваць, бо абрыдла ў гаспадыні, парадаў надавалі. Асабліва раілі да сутарэнняў блізка не падыходзіць — «калі не хочаш, браце, сам у іх знікнуць». Дэ Варда лічаць гнюсным і разбэшчаным. Адна панечка намякнула, што ў доме час ад часу таемна збіраюцца кампаніі кшталту тых, што ладзіць мадам Дзюбары для караля. Там, дзе закусваюць віно шпанскімі мушкамі для абуджэння юру, а нараніцу прыслуга дастае з-пад сталоў голыя п’яныя целы. Два лёкаі — тыя, што перабраліся з баронам з Парыжа і трымаюцца ад іншай прыслугі асобна — нават бяруць у тым Садоме ды Гаморы ўдзел.

Давыд скрывіўся, як у пеўня грэбень. Былая егіпецкая прынцэса стоена ўздыхнула — цалкам магчыма, давялося на ўсялякіх застоллях пасядзець... Фармацэўт працягваў расповед:

— Дэ Вард насамрэч цяпер не такі багаты, як удае — у Парыжы распусціў усе свае багацці, апошняе аддаў, каб адкупіцца ад суддзяў. Таму й згуртавалася гэтае Таварыства. Грошы з багатых кліентаў цягнуць хаўрусам, і вялікі працэнт асядае ў барона.

— Відаць, каб выцягваць грошы з арыстакратаў, барон і прыдумаў на пару з Бяскоўскім гэты ідыёцкі план па выратаванні манархіі аперацыямі на мозгу! — усклікнуў Вырвіч. Шкельцы ў вітражы, здзекліва пазвоньваючы, станавіліся на месца. — А я ж дапяць не мог, няўжо ён сам у гэта верыць, прайдзісвет!

Давыд прыўзняў бровы — маўляў, усё на свеце, васпан, шалберства, акрамя цагліны ў лоб, і працягваў:

— Ёсць у доме людзі ў ашыйніках. Гэта мурын, карузлік і некалькі красунек — адну я нават пабачыў, прыбегла за збанам віна, у паўпразрыстай адзежы, валасы распушчаныя да пояса, цьфу... Рабы, гэта значыць, каторыя ў ашыйніках, з дому не выходзяць увогуле ніколі, і астатнія слугі робяць выгляд, што іх не існуе.

— А пра Лёдніка, пра Лёдніка што кажуць? — нецярпліва перапытаў Пранціш.

— In brevi, пра таемнага Скарамуша, якога трымаюць пад замком, ведаюць мала, — прызнаўся Давыд. — У твар дык ніхто з непасвечанай прыслугі яго не бачыў. Расказваюць усялякія байкі: вупыра для эксперыментаў злавілі, дэмана ўтаймавалі. Адзін гардэробшчык шапнуў, што Скарамуш — скрадзены сын арабскага шэйха, вялікі чараўнік. Трымаюць яго ў пакоі за жалезнымі дзвярыма. Есці носіць толькі тая панечка ў ашыйніку. Ну і ўсе расповеды перарываліся змрочным «Лепей табе таго не ведаць».

Карэта перастала трэсціся па брукаванцы. Змоўшчыкі выехалі на дарогу, што вяла з Манпелье ў Ліён, і колы пачалі правальвацца ў калюжыны, быццам з пасажыраў карэты нехта хацеў збіць масла. Вырвіч трохі злаваў — вось жа нягеглы Давыд столькі змог разведаць! А ён яго нават браць не хацеў. Сам жа Вырвіч так і не навучыўся па-французску чысценька прамаўляць, ну няма ў яго здольнасці да моў, хоць і вершаплёцтвам займаецца. А юны Ляйбовіч — калі ласка, як бы й адсюль родам.

Але цяпер хоць нешта пэўнае: доктар у доме, і нават вядома, дзе трымаюць.

Праўда, ілбом мур не праб’еш. Давялося шукаць спосабы і сродкі. Гэта заняло яшчэ два тыдні, за якія Саламея зусім змэнчылася. Французская восень аказалася такой жа паганай, як і беларуская, дажджы сабе лілі, вецер дзьмуў, мора ўздыхала, быццам зняволены волат, што вось-вось абудзіцца. Адзіны спадзеў, каб не пачаўся шторм, які скасаваў бы план. Пранціш з’ездзіў у Парыж, дзе давялося ўжыць усе свае дыпламатычныя здольнасці, але вярнуўся не адзін.

I гэтыя клопаты адцягвалі ад тужлівай няёмкасці — як паводзіцца з былой нявестай? Што вынікае з яе новага з’яўлення ў жыцці каралеўскага драгуна? Ці мусіць шляхціц герба Гіпацэнтаўр, які вядзе род ад Палямона, упрошваць былую прыгонную акторку застацца з ім у якасці законнай жонкі? Дый ці магчыма ўсё склеіць наноў? Раіна нічога пра сябе не расказвала, плыткая, як паверхня дрыгвы... Пранціш не ведаў, чаго адчувае болей пры паглядзе на ейную схуднелую постаць — шкадобу, тугу, крыўду, каханне? У зносінах з магнаткай Паланэяй Багінскай усё было прасцей. Вырвіч кахаў і марыў дабіцца, князёўна какетнічала ды пагарджала...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x