Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I галава гэтак жа закруцілася, у вачох сцямнела. Але нешта самлелы Жак кеміў. Прынамсі, пабачыў, як доктар Альфонс Бяскоўскі апрануў белы бала­хон і шапачку, і твар укруціў хусткай ажно да вачэй, бы сарацын — гэта ад заразы перасцераганне, як патлумачылі купчыне пасля. Потым доктар выйшаў з пакоя, а калі вярнуўся, адразу давай шэвалье мацаць, галаву яму туды-сюды круціць, ды прасіпеў, што мала абязбольваючага далі, пацыент пры памяці. I сам у яго новую порцыю атруты язмінавай уліў, ад якой усялякае пачало мсціцца. Напрыклад, што вочы месье Альфонса пачарнелі. Як? Ну, цёмнымі такімі сталі, аж страшна. А потым перад свядомасцю небаракі Жака як заслонку апусцілі, адплюшчыў вочы — ужо рука закручаная ў марлю, доктар Бяскоўскі ўсміхаецца, і вочы ў яго, як і былі, вадзяніста-зялёныя.

Жак, падумаўшы, дадаў, што ўсё добра, але час ад часу галава пачынае балець — як малаточкамі ў скроні калоціць, ды перад вачыма пчолы залатыя лётаюць. Доктар сказаў — пройдзе, гэта ад лекаў наступствы.

Купчына прыкончыў яшчэ адзін келіх вінца, а Пранціш моцна задумаўся. Было над чым.

Вырвіч разведаў, якія самыя складаныя аперацыі адбыліся за апошнія тры месяцы ў доме дэ Варда стараннямі Бяскоўскага. Большасць шчасліва ацалённых памяталі пра лячэнне не больш, чым заяц пра подзвігі князя Вітаўта — добрае абязбольваючае ім давалі. Пранціш не сумняваўся, менавіта тое самае, што Лёднік вынайшаў — драгун, калі заходзіўся да старэйшага сябра, дастаткова нанюхаўся язмінавага паху, што даносіўся з лабараторыі. Мусіць, пакінуў Бяскоўскаму рэцэпт.

Затое яшчэ два пацыенты, стары адвакат з такімі злымі вачыма, што адразу хацелася ў нечым прызнацца, і жонка чальца магістрата, кабета задыхлівая і балбатлівая, не адразу заснулі ад Лёднікава зелля і заўважылі падазронае пацямненне вачэй у захутанага доктара Бяскоўскага, а кабета яшчэ і сцвярджала, што бачыла на руках у доктара шнары, як быццам ад стыгматаў, якія пасля зніклі.

I таксама жаліліся, што галовы баляць.

I гэта Пранцішу дужа не падабалася — бо і ў яго пасля няўдалага шпегавання ў доме дэ Варда падобныя прыступы пачаліся. Ці не падлілі Вырвічу на застоллі, якое ён, дарэчы, зусім не памятае, таго дурману, каб супакоіць ды адправіць прэч?

— Ну што ж ты, Бутрым... Філасофскі камень знайшоў, а тынктуру сваю славутую да ладу давесці не змог, — бурчэў Вырвіч, шукаючы на паліцах лабараторыі, што страціла гаспадара, добры сродак ад болю. — Пабочныя эфекты, пабочныя эфекты, каб іх распрындзіла...

А шкляніц тут з рознакаляровымі расчыннямі, а колбаў, а слоікаў — як журавін на купінах... Толькі і глядзі, каб не пабіць.

— Пан бацька ўсё высветліў наконт пабочных эфектаў усыпляльнай тынктуры, — сярдзіта заявіў малодшы Лёднік, які з прычыны нядзельнага дня быў не ў пансіёне. — I даведаўся, як памяць вяртаць! Толькі не паспеў нікому распавесці.

Пранціш ледзь не паваліўся на ўсе гэтыя рознакаляровыя шкляніцы, чым выклікаў паблажлівы погляд свайго вучня, які ў бацькавым кабінеце, падобна, адчуваў сябе гаспадаром-пераемнікам.

— А што з памяццю не тое?

— Ну як жа! Пан бацька ўстанавіў, што пасля прыняцця пэўнай дозы тынктуры здараецца амнезія — пацыент не памятае некалькіх гадзінаў да таго, як прыняў прэпарат.

Алесік гаварыў вельмі важна, старанна выгаворваючы словы, відавочна пераймаючы татку.

— Я сам яму дапамагаў — калі ён эксперыменты на сабе ставіў. Толькі ён пра гэта... што на сабе выпрабоўвае, забараніў мне гаварыць. Ну... я таксама выпадкова далучыўся... — апусціў вочы чарнавалосы хударлявы хлопчык, высокі як на свой узрост, Вырвіча, відаць, хутка перарасце. — Пачуў, як татка стогне ды лаецца, а сам — то ў запісы, то на гадзіннік глядзіць...

Пранціш ад радасці ажно абняў малога: вось яна, разгадка забыўлівасці! Не набраўся каралеўскі драгун віна, а быў падступна апоены зеллем! А што паху язміну не ўчуў — дык у яго ж, мусіць, пасля для маскіроўкі цэлую бутэльку віна ўлілі, а зверху гарэліцы самай смярдзючай.

Вось толькі як жа вярнуць цяпер успаміны?

Аказалася, з дапамогай таго ж зелля клятага, у якое трэба дадаць тое-сёе... Рэцэпт дапамог знайсці Алесь у бацькавых нататках. Вось цяпер можна было далучыць Саламею Рэніч, дачку полацкага кнігара, якая з маленства дапамагала вучню свайго бацькі Баўтрамею ў змешванні пігментаў.

Пані Саламея адразу перамянілася, ажыла, сінім вачам вярнуўся бляск... Каб здабыць рэдкія інгрэдыенты, давялося кланяцца пану Жыліберу.

Праўда, той, калі зразумеў, што Вырвіч можа штось паганае пра дэ Варда з памагатымі ўспомніць, ажывіўся, даў усіх травак, грыбочкаў і нават уласнаручна выкапаў зялёны лысы кактус у аранжарэі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x