Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пранціш толькі рукамі развёў: няўжо Бутрым расстараўся? Не падазраваў за ім такой дзелавой жылкі.

І наставалі часы, якія апісваў Скарына-Палачанін, астролаг не горшы, чым у свой час Лёднік: «Сего году не будеть гібелі солнца ані месеца, но будет соітіе всех седмі звезд, блудящих во знамені небесном, в Рібах, месеца фев­раля. Оні же напотом, естлі господь бог допустіть, велікое премененіе царств, законов, людей і всех на землі і во водах родяшіхся быті знаменують, яковое ж прежде тым не бывало».

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ

Пастка для Чорнага Доктара

Алхімікі ведаюць, што перад атрыманнем філасофскага каменя ёсць стадыя нігрэда. Чорны воран яе ўвасабляе, дзюбаты ды пахмуры.

Не дужа прыемная стадыя, трэба прызнацца. Усе рэчывы распадаюцца, змешваюцца ў штось чорнае, як дзёгаць. Калі майстар умелы, з гэтай неапетытнай кашы атрымае малы эліксір, здольны ператвараць нізкія металы ў срэбра ды золата.

А можна і застацца са сваім дзёгцем... Загразнуць у ім, марачы ўжо не пра золата, а пра чыстую лапінку, каб хоць нагу паставіць.

Чорны воран, Чорны Доктар, спрэс нігрэда ў сэрцы Лангедока. Лістота каштанаў даўно страціла яркі зялёны колер, пагрубела, пацямнела і нават пачала ржавець на самых краёчках...

Ні калівам не падобны да ворана новы вучань настаўніка фехтавання з Манпелье пана Вырвіча, немалады жыццярадасны купчына Жак, які набыў патэнт на дваранства і з гэтае прычыны вырашыў навучыцца высакароднаму мастацтву фехтавання, сцягнуў з круглага твару маску з дроту.

— Вох, месье, не хацеў бы я сустрэцца з вамі на полі бойкі! Ну вы ж і спрытны!

Вырвіч трохі скрывіўся. Раней нізавошта не згадзіўся б вучыць такога плебея. Але зараз трэба было пракарміць чатырох чалавек, носам не пакруціш. А купчына ўсё радасна тарахцеў:

— А я ж дагэтуль увогуле зброі ў руках не трымаў. Толькі марыў. Мяне ж у дзяцінстве яшчэ скалечыла — у лаўцы бацькі сунуў руку пад вагі, на якіх мяхі з цукрам узважвалі... Косткі зрасліся, але ўся даланя была скручаная, як сухая курыная лапа. А цяпер — вось! — новаспечаны шэвалье Жак дэ Сягюр махнуў направа-налева шпагай, як быццам перакрэсліваў сумнае прасталюднае мінулае. — Віват доктару Альфонсу Бяскоўскаму!

Пранціш ледзь утрымаўся, каб не сказаць якую гадасць: носяцца з лупавокім Альфонсам, як чорт з бубнам.

— І як ён вам руку вылечыў? Масаж? Мазь?

— Аперацыя! — пахваліўся купчына. — Грошы шалёныя аддаў, два меся­цы з заматанай рукой хадзіў, затое цяпер — як новую прырабілі! А дагэтуль жа ніводзін доктар ні за якія грошы не браўся маё калецтва выправіць! Раілі, вядома, пайсці да Барталам’ю Лёдніка з Ліёна — але патрапіць да яго амаль немагчыма было, ён толькі цяжкахворых зрэдзь прымаў. А я — што, не паміраў жа...

Дэ Сягюр надзьмуўся, як індык, відаць, успамінаючы старую крыўду.

— Смеццяра з нашай вуліцы дык без чаргі той доктар прыняў, бясплатна нагу з кавалачкаў склаў гэтаму смердзюку, якога карэта шаноўнага маркіза пераехала. Ткачы да яго хадзілі з мануфактур, абадранцы. А я столькі грошай прапаноўваў, але... Дый да лепшага, што не патрапіў на прыём. Прызнацца, — купчына няёмка хмыкнуў, — дужа мы з жонкай Чорнага Доктара баяліся. Я яго толькі на вуліцы здалёк пабачу — і сэрца ў пяты...

Пранціш з цікавасці пасунуўся паглядзець на ацалёную канечнасць: усё-ткі Лёднік у свой час і Вырвіча спрабаваў далучыць да лекарскага майстэрства і за падобныя аперацыі браўся з цікавасцю. Любіў, як казаў, «тонкую працу»...

І ў былога каралеўскага драгуна пераняло дыханне. Ён мімаволі ўхапіў караткапалую руку шэвалье, наблізіў да вачэй: гэткі спосаб сшываць раны, каб заставалася менш шнараў, вынайшаў сам Лёднік. А вось так замацоўваць сухажыллі — гэта ўвогуле адмысловы штрых Бутрыма. Ён сам Пранцішу гэты прыёмчык паказваў, а той так і не засвоіў.

Няўжо Бяскоўскага навучыў?

Вырвіч пастараўся вярнуць твару бесклапотны выраз і ўчапіўся ў купчыну, як дзядоўнік за сабачы хвост. Язык у драгуна быў падвешаны добра, за жарцікамі ды цікавымі гісторыямі пра шляхецкія бойкі ды сваркі шэвалье дэ Сягюр і не заўважыў, як апынуўся ў карчомцы з двума кубкамі віна на стале і вясёлым настаўнікам фехтавання насупраць. І вось ужо яны п’юць за здароўе цудадзейнага доктара Бяскоўскага! І як жа гэты доктар шаноўнага шэвалье лекаваў?

Новаспечаны арыстакрат распавядаў з задавальненнем. Напачатку нечага выпіць далі, пякучае і язмінам пахне — далібог, вашамосць, рыхтык той язмін у маладосці, у траўні, калі вечарам у кустах з красачкай сваёй цалуешся!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x