Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А вось каб падрыхтаваць зелле, уменняў Вырвіча і пані Саламеі не хапіла, звярнуліся да пляменніка дзядзькі Лейбы Давыда. Па хлапцы было відно, з кім у сваяцтве: можа не заўважыць, што аднакурснікі яму на капялюш які-небудзь саламяны жмут прычапілі, затое падручнікі ды даведнікі на памяць цытуе. Дзядзька Лейба такім і быў — мудры дзівак з Полацка. Тынктуру з пахам язміну — хоць язміну там зусім і не было — Давыд спрабаваў зрабіць цэлы тыдзень. Пранціш увесь змэнчыўся, як ваявода абложнага горада, які ўсё чакае саюзнае войска.

I вось у той дзень, калі на пляцы Бялькур ткач разбіў нос надта паскуднаму судзейскаму, ва ўніверсітэце Манпелье пракудлівы студэнт выйграў у карты права адзінаасобна заляцацца да міленькай дачкі прафесара рыторыкі, а ў далёкай Рэчы Паспалітай баявыя канфедэраты Шымона Касакоўскага пад Бераставіцай перамаглі войска расейцаў, былы каралеўскі драгун Пранціш Вырвіч смела асушыў шклянку з каламутным напоем.

I вось перад вачыма знаёмыя дзверы ў сутарэнні дома дэ Варда. Марудна расчыняюцца... Рыпяць... Пранціш падымае ліхтар і крочыць наперад, у цемру, у якой адчуваецца нешта жывое, злавеснае, мсцяцца хрыплыя подыхі...

I сапраўды — жывое... Клеткі, як у звярынцы, а ў іх — людзі. I лепей бы яны былі мёртвымі. Голыя, звязаныя, прыкручаныя ланцугамі так, што не могуць варушыцца, з вачыма, што глядзяць у розныя бакі. А самае застрашлівае — з уздзетымі на паголеныя чарапы шлемамі з жалезных абручоў, з адтулінаў якіх тырчаць засаджаныя ў галовы бліскучыя іголкі... А вось знаёмая фізіяномія — гэта жанглёр з рынку, за хуткімі рухамі якога часцяком назіраў Пранціш, калі ішоў у госці да Лёдніка. Небарака яшчэ пры памяці, касавурыцца вокам, набрынялым крывёй, нешта сіпіць — а рукі па локці адцятыя, кульці заматаныя бінтамі — спрытныя, мабыць, занадта былі ў жанглёра рукі, небяспечныя для катаў...

Пранціш сам бы прыплаціў, каб яму не вярталі памяць наконт пабачанага ў сутарэннях... Але доўга разглядацца не давялося, таму што — цяпер Вырвіч гэта ясна разумеў — далі шпегу добранька па галаве.

Наступная пасля зацямнення карцінка бачылася толькі краем вока, бо асноўную дзею захінала белая тканіна, якой Вырвіч быў накрыты, бы нябожчык... Ды і ляжаў ён нерухома, як навец, бо прыкручаны. I не загарлаць абурана на такое парушэнне правоў шляхціца — рот надзейна заторкнуты скураным кляпам, а галаву моцна трымаюць жалезныя абручы. Вось карону ты зарабіў сабе, адважны драгун...

А зусім побач — галасы вучонага дыспута. I гэта здавалася дзікім — ён тут ляжыць снапом, а вучоныя спадары — Пранціш бачыў, як часам нетаропка пераступаюць іх ногі ў нашараваных чаравіках, — вядуць такімі спакойнымі, занудлівымі галасамі дыспут, сыплючы незразумелымі тэрмінамі, як гарохам. Вырвіч распазнаў уладны голас дэ Варда, звяглівы — Бяскоўскага. А вось і нізкі голас Лёдніка... Як на лекцыі. Вырвіч скалануўся, закруціўся, як вужака, вылузваючыся са скуры... Дзе там!

Чорны Доктар пачаў рабіць даклад, дэманструючы намаляваную ім схему мозга і з’едліва ўдакладняючы «Tractatus de Fractura Calve sive Cranei a Carpo editus» Берэнгарыа да Капры і «Cerebri Anatomie». Вілізія. Закончыў пасажам пра скокі святога Віта і іх ацаленне з дапамогай трэпанацыі, і задаволена прыняў дружнае плясканне ў ладкі.

А потым загаварыў дэ Вард:

— Думаю, вы ўсе ўпэўніліся, што наш калега варты самай высокай ступені пасвячэння. Час гуртаваць усе сілы! Таму што пара выпраўляць хваробу, якая раз’ядае наша грамадства. А менавіта — папярэджваць бунтаўніцтва чэрні і вальнадумства адукаваных нуворышаў!

У зале ўхвальна загулі, узяў слова хтосьці гарласты, з пранізлівым голасам, здаецца, асоба духоўнага звання, бо да яго звярталіся «мансеньер»... I Пранціш, каб мог, зарагатаў бы. Бо персоны, што сабраліся ў гэтай зале — іх было чалавек пятнаццаць, усур’ёз намерваліся з дапамогай свярдзёлка і дзірак у чарапах перавыхоўваць французскіх рэвалюцыянераў, лібералаў, атэістаў, філосафаў ды іншых небяспечных асобаў!

А ў якасці дэманстрацыі паклікалі волата Гарганцюа. У шчыліну, праз якую глядзеў Вырвіч, якраз быў відаць нерухомы твар з чорнай барадой.

— Гэты чалавек стварыў у сваім горадзе камуну! Распаўсюджваў д’ябальскую філасофію! А цяпер — няма вярнейшага нам слугі.

— Наспявае вогненная бура! — гарлаў нехта. — Выратуем манархію!

Лёднік, падобна, ашалеў ад пачутага, бо не вытрымаў і выказаўся рэзка і гнеўна:

— Ці не лепей, панове, каб выратаваць грамадства, проста зменшыць дурныя падаткі і надаць правы простым саслоўям? Чалавек мае права на сваё меркаванне, на волю, і калечыць яго з-за гэтага — грэх і злачынства, і я адмаўляюся гэтым займацца. Вы што, мільёнам беднякоў чарапы папрабіваеце? У любым выпадку, хіба вы не зразумелі, што мы такімі аперацыямі яшчэ не авалодалі? Гэта будуць не аперацыі, а забойства!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x