Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Табе дзякуй, Бутрым. Не ведаю, колькі і чаго табе каштавала выцягнуць мяне з маскоўскага палону. Каб там застаўся — памарозіўся б дакладна... Колькі нашай шляхты, што пад Сталовічамі схапілі, далей пагналі, у Сібір. Дарэчы, ведаеш, з кім у палоне спаткаўся? З панам Андрусём Агалінскім. Таго на полі бойкі ўзялі, параненага. Рабіў выгляд, што мяне не ведае. Праўда, на свой подпіс на маім ілбе паглядаў трохі вінавата.

Сафійка з цікаўнасцю і трохі з насцярогай разглядала госця, зарослага, як дзікун, стамлёнага ды зблажэлага. Да сябе не дапусціла, дазволіла толькі пацалаваць ручку, як дарослай, і зноў уселася глядзець карцінкі ў кніжцы. Мала хто тут швэндаецца да бацькоў, а вось цуд-рыба кіт на гравюры са спіны фантанчык пускае — гэта важна!

— Пан Гараўскі, цесць твой, таксама не сядзеў, парогі на пару са мной абіваў. У выніку сам кароль, лічы, за цябе заступіўся, — пасміхнуўся Лёднік. — Праз Тызенгаўза ў яго ліст на тваё вызваленне здабылі. Тызенгаўз жа вельмі ўдзячны, што падводны карабель расейцам не дастаўся. Да таго ж да стварэння медычнай школы трэба падбірацца. У адукацыйную камісію мяне хоча ўлучыць. Добра яшчэ, што цябе падчас бойкі не схапілі, са зброяй у руках. Ну а я яшчэ аргументаваў тваю невіноўнасць, што ты — суддзя менскі гродскі, і імкнешся свае абавязкі выконваць...

— Няўжо мяне суддзёй пакінулі? — здзівіўся госць, усаджваючыся з вялізным задавальненнем на мяккую канапу з кубкам гарачай гарбаты, які яму паднёс Хвэлька.

— А чаму ж не? — хмыкнуў суровы гаспадар дому. — Вось скончацца калядныя карнавалы, на Тры Каралі паедзеш судзіць, пакажаш усяму павету, што такое справядлівасць па-сармацку, de rigore juris. Баі, здаецца, скончыліся...

— Скончыліся... — пазмрачнеў Пранціш. — Здушылі канфедэрацыю. Цяпер канец шляхецкай вольніцы і самой дзяржаве... Помніш верш: «Лёс для таго, хто вярнуўся з прайгранай вайны — толькі забыцца, як сталі з муроў — валуны...»?

— Таму час збіраць камяні... Рабіць, што можна, дзеля ўмацавання розуму й цела народа, пакуль ёсць магчымасць, — ціха прамовіў доктар, усеўшыся ў крэсла насупраць госця. — Каб з’явіліся ў ім новыя вучоныя і юрысты, паэты і эканамісты, лекары і філосафы, каб увогуле адукаваных людзей было як мага больш, і сярод простага саслоўя таксама. І каб адукацыю ім даваць на роднай мове, кнігі на ёй пісаць, энцыклапедыі, як Дзідро, складаць. Каб ганарыліся беларусы сваім народам, а не выракаліся яго пры першай мажлівасці. І колькі сіл для такой працы трэба! Ніводныя рукі не лішнія.

Лёднік уздыхнуў.

— І як цябе занесла пад Сталовічы? Тут усялякае расказваюць пра гэтую бойку... Нібыта вартавыя перапіліся, як і ўсё войска, святкуючы нядаўнюю вікторыю. Нібыта князь Багінскі ў час нападу войска Суворава музіцыраваў ды цешыўся прысутнасцю сваёй каханкі д’Асэ... А як пачаўся бой, праз акно ўцякаў у адной бялізне, паспеўшы толькі зачэрпнуць жменю табакі...

— Людзі з усяго зробяць альбо трагедыю, альбо анекдот, — весела бліснуў блакітнымі вачыма госць. — Біліся мы добра, павер. І князь, якія б ні меў заганы, заслугоўвае павагі, бо ўсё ж устаў на абарону Айчыны, не пабаяўся, як многія іншыя. Ну што зробіш, калі ён па натуры хацеў бы быць музыкам альбо мастаком, а нарадзіўся магнатам.

— Зараз ён у Італіі, — задумліва прамовіў доктар Лёднік. —Там і цяпер, мусіць, цёпла...

— Цёпла...— таксама задумна прамовіў госць і мімаволі сцепануў плячыма — намерзся, відаць. — Ты прабач, але я не магу ў вас доўга затрымлівацца...

Бутрым з разуменнем усміхнуўся.

— Яшчэ б, да маладой жоначкі трэба ляцець ды спяшацца. Дзякуй богу, удалося цябе выцягнуць да важнай падзеі. Так што папрысутнічаеш пры нараджэнні свайго нашчадка!

Пранціш ледзь не ўпусціў кубак, на запалых шчоках праступілі чырвоныя плямы ўзрушэння.

— Як... калі?

— Ды ў красавіку, мабыць. Ну што ты ўскокваеш — ціха, ціха... Усе нармальна. Я ж езджу, назіраю за пані Дамінікай, і Саламея наведваецца, кансультуе... Пані судзейская яшчэ больш расцвіла, цябе чакае. Намалявала твой партрэт па памяці. Чыста князь Палямон!

А Вырвіч не мог супакоіцца, бо ад шчасця хацелася ці то плакаць, ці то неадкладна напісаць паэму. Пажадана гекзаметрам. І даўжынёй з літоўскую вярсту. Падумаць толькі, яшчэ тыдзень таму рыхтаваўся паміраць ад голаду ды холаду — а тут і дэкрэт аб вызваленні, і карэта чакае... А цяпер вось — бацькам скора стане! Працягнецца род Вырвічаў...

— Гэх, толькі не перадам сыну радавую зброю...

Адабралі прадзедаву шаблю пры арышце... Лёднік задуменна паглядзеў, адышоўся ў другі пакой і вярнуўся, несучы ў руках шаблю, як на каранацыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x