Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ператвораныя ў попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ператвораныя ў попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.

Ператвораныя ў попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ператвораныя ў попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кабета сумелася і працяла мяне саркастычна-ацэньваючым позіркам, затрымаўшы яго на тым месцы, дзе пачынаюцца ногі.

— Мужчины всегда всё не так понимают, — прамовіла дэкальтаваная незнаёмка і падалася глядзець рыбак.

Добрую чвэрць гадзіны я блукаў па залі, чакаючы ўрачыстай часткі, і раптам убачыў, што ўсе навокал, уключаючы і пасла, падымаюць чаркі і пад высокай стольлю гучыць альбанскае “Gёzuar!” (Будзьма здаровы!)

— Господин Винченц... что ж ты стоишь? — паэт Ёрга Блацы паклаў мне далонь на плячук, падвёў да стала. — Знакомтесь... учёный-археолог Демосфен Будина. С 1961 года живёт в Москве.

Я знаёмлюся з археолягам, і ён налівае ў кілішкі па кроплі бурштынавага напою. Каньяк пахам і смакам нагадвае францускі “Comus”.

— Приехал в Москву молодым человеком, женился на русской, а когда Никита с Энвером разругались — остался с Союзе, — паведаміў сп. Будзіна і зноў напоўніў чаркі.

— А калі б вярнуліся?

Суразмоўца моўчкі махнуў рукой і нагбом, зусім па-расейску, кульнуў чарку.

Каб перавесьці размову ў іншае рэчышча, я пацікавіўся альбанскай археалёгіяй, і сп. Будзіна з натхненьнем стаў апавядаць пра антычныя гарады, якія яму давялося раскопваць, пра матэрыяльную культуру іліраў, пра так званую багіню Бутрынту — старажытнагрэцкую скульптуру, знойдзеную ў Альбаніі італійскімі археолягамі, а потым, як бы між іншым, спытаў:

— Вы москвич?

Пачуўшы, што я зь Беларусі, стары археоляг адразу пасуравеў і неўпрыкмет адышоў убок.

Зрэшты, без суразмоўцы я не застаўся.

— Дарма ваш Лукашэнка абдымаўся з Мілошавічам,— прамовіў на дзіўнай мешаніне расейскіх і альбанскіх слоў мужчына, які стаяў поруч. — Я прафэсар Прышцінскага ўнівэрсытэту, займаюся паліталёгіяй і мушу сказаць: гэтыя абдымкі карысьці Беларусі не прынясуць.

Я адказаў прафэсару, што з названымі асобамі ня маю анічога супольнага, мы выпілі па чарцы і закусілі чырвонай рыбай.

Публіка разьняволена і даволі гучна гаманіла, і сярод гэтага гаманкога збою прыкметна вылучаўся каржакаваты маладзён у клятчастым пінжаку. Маладзён гаманіў гучней ад астатніх і, падобна, быў паважанай асобай: усе навыперадкі імкнуліся зь ім выпіць.

— Хто гэта? — запытаўся я ў прафэсара.

Наколькі я зразумеў з адказу, гэта быў касавар, кіраўнік будаўнічай фірмы, якая працуе ў Маскве па кантракце.

— Gani! — крыкнуў прафэсар, і маладзён азірнуўся.

— Mё lejoni t’ju prezantoj me mikun nga Bjellorusi (Дазволь табе прадставіць сябра зь Беларусі), — пачуў я з прафэсарскіх вуснаў, і той, каго клікалі Гані, наструнена перабіў: — Lukashenko? Прафесар ізноў загаварыў, але таропка — я разабраў толькі адно слова “opozitё” і маладзён палагаднеў з твару.

Спытаўшы — на якой мове я размаўляю, Гані наліў мне поўную чарку і на ламанай расейскай мове пачаў казаць, што нам, альбанцам і беларусам, ня варта «ваяваць» з ЗША ды астатнім цывілізаваным сьветам.

— Альбанія свойчас паваявала, — выдыхнуў, разам з каньячным духам маладзён, — і без штаноў засталася.

Прафэсар на знак згоды кіўнуў галавой і паляпаў спакрэвіча па плячы, маўляў: не чытай лекцый, людзі прыйшлі на сьвята.

Гані ўзяў у мяне нататнік, запісаў нумар тэлефону.

— Будзеце ў Прышціне — званіце. Прыму, як роднага брата.

Наступнымі маімі суразмоўнікамі былі: аўтар манаграфіі “Гісторыя Альбаніі” Р. Л. Арш ( “Дзякуй Лукашэнку — ён адзіны ня здрадзіў нашаму братэрству”); маладая альбанская паэтка Мірэля Спахіў ( “Якуб Колас — гэта ваш?”); рэдактарка альбанскай рэдакцыі радыёстанцыі “Голас Расеі” Лілія Мілько (“Перакладзіце на беларускую мову Ёрга Блацы. У яго геніяльныя вершы”); нарэшце, маскоўскі мастак Аўген Молакаў, творы якога той парой экспанаваліся ў Альбаніі (“Прыходзьце заўтра на Кузьнецкі — паглядзіцё мае новыя рэчы”).

Размаўляючы з мастаком, сьпінай адчуў нечы пагляд. Кабета, што мела шмат знаёмцаў-менчукоў, глядзела ў мой бок, а поруч зь ёю тоўкся яшчэ нехта, апранены ў шчыгульны “дыпляматычны” гарнітур. Гэты “нехта” неўзабаве апынуўся каля мяне.

— Вы из Минска? Я слышал ваш разговор с господином Будиной и захотел с вами познакомиться.

— А вы, відаць, з ФСБ? — запытаўся я, жуючы чырвоную рыбу, і “нехта” няўпэўненым голасам прамармытаў: — С чего вы взяли?

Напятае маўчаньне перарваў залівісты жаночы сьмех. Тыя самыя кабеты, якіх я сустрэў на КПП, віселі на шыі Лігора Цулуфэ і, перабіваючы адна другую, гукалі: — Лігор, дай я цябе пацалую!

Сакратар амбасады пры гэтым пачуваў сябе ніякавата. Дый дзіва што — у ягонай напаўмусульманскай краіне жанчыны, ды яшчэ сталага веку, на шыях у чужых мужоў ня віснуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ператвораныя ў попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ператвораныя ў попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Ала Сямёнава
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Ператвораныя ў попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Ператвораныя ў попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x