Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакой адразу ж напоўніўся тутунёвым дымам. Пакуль нябачным, і таму лепш было б назваць яго пахам.

Прабегла першая хвіліна — дэтзктыў засяроджана пыхкаў люлькаю. Гаспадар, гаспадыня і слуга стаялі паводдаль і ўважліва пазіралі на яго.

Прайшло тры хвіліны. Пакой напоўніўся смярдзючым пахам згарэлае табакі. Дэтэктыў быў хоць і вядомым, але, пэўна, не багатым, бо паліў ці не самы танны гатунак тытуню.

Заканчвалася пятая хвіліна. Дэтэктыў перавёў позірк ад сейфа да прысутных. Гаспадар раптам закашляўся, схапіўся за горла і закрычаў:

- Я ўсё скажу! Усё! Толькі выпусціце, выпусціце мяне адсюль! — і застукаў кулакамі ў зачыненыя дзверы. На яго, заплаканага, цяжка было паглядаць без шкадобы...

На пытанне рэпарцёра гарадской газеты, як удалося гэтак хутка правесці расследаванне, дэтэктыў коратка адказаў:

— Псіхалогія — тонкая рэч.

(Ад аўтара: уважлівыя чытачы вельмі проста змогуць аднавіць ход думак дэтэктыва і разгадаць, як, якім чынам ён вылічыў злачынца.)

Версія 5

Чалавек ішоў уздоўж чаргі і пытаўся: «Хто апошні?» Ніхто не ведаў. I тады чалавек спыніўся, бо вырашыў: «Я буду апошнім...»

Жанчына ішла ўздоўж чаргі і пытала: «Хто апошні?» Чалавек адказаў: «Я!»

Чарга за ім болыпала. Чалавек сказаў жанчыне: «Я адыду на хвілінку...» I пайшоў уздоўж чаргі, пытаючыся: «Хто апошні?» Ніхто не ведаў.

I тады чалавек вярнуўся да жанчыны. I стаў перад ёю. Сярод апошніх ён быў першым.

Версія 6

Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы.

Гэля ў суседняй. Яны счакалі, покуль ім стане па васемнаццаць, і пабраліся.

Гэлі мроіўся горад, а Сцяпан хацеў быць трактарыстам і араць зямлю. Развіталіся без доўгіх спрэчак і крыўдаў.

У горадзе Гэля сустрэла Пятра. Ен быў трохі старэйшы за яе. Паспеў скончыць інстытут. Пятро цікава распавядаў пра свае будатрадаў-скія прыгоды, і Гэля выйшла за яго.

Аднак з часам высветлілася, што Пятру трэба была жонка-суразмоўнік, а Гэля ўмела толькі слухаць ды ўстаўляць недарэчы словы, і ён падаў на развод.

Жыццё пражыць — не поле перайсці... Пятро пераехаў жыць у інтэрнат і там у чытальным пакоі закахаўся ў Святлану. Яна таксама пажыла ўжо ў шлюбе. Але з-за мужа ў яе не было дзяцей. А такое жыццё Святлана лічыла пустым, непатрэбным.

Калі Святлана зацяжарала, Пятро занёс заяву ў загс і перабраўся ў ейны пакойчык.

Напачатку была ідылія. А потым пачаліся сваркі. Святлана аказалася кансерватаркай і не прыняла перабудовы з яе дэфіцытамі і талонамі. Пятро кінуў Святлану.

Сумная перспектыва — быць маці-адзіночкай і гадаваць дзіця на трыццаць пяць дзяржаўных рублёў. Але жыццё не было б жыццём, калі б не падкідвала свае неспадзеўкі. Святлана неяк стрэлася ў горадзё са сваім былым аднавяскоў-цам Грышкам. Ен толькі што прыйшоў з турмы. I няхай Грышка быў ужо сіваваты, але ж дзіцяці трэба бацька...

Ды нядоўгім было шчасце. Праз нейкі месяц вярнулася з адсідкі былая Грышкава сяброўка — баба гадоў за пяцьдзесят. I зноў засталася Святлана адна.

Баба любіла сядаць Грышку на калені і расчэсваць ягоныя некалі кучаравыя валасы. А Грышка любіў яечню. Аднойчы яго злавілі ў краме з дзесяткам яек за пазухай і адправілі на «хімію».

Баба тады паехала ў родную вёску да маці. Там узяў яе да сябе ў «прымы» стары бабыль. Жылі яны добра, злагадна, аж покуль дзед не памёр.

З часу вяселля Сцяпана з Гэляй прайшло паўгода...

Версія 7

к к к

л л л

м м м

О!

Версія 8

Горад курчыўся ля тваіх ног. Нясцерпны, невыносны смурод ягоных загнілых ран слаўся па акрузе. А ты не мог яму дапамагчы. Ты бачыў, як сцякалі ў мутную раку ягоныя ваніты, як адмірала ягонае цела і плямы амярцвення зліваліся між сабою. Горад быў яшчэ жывы, але смяртэльна хворы. I ты нічым не мог яму да-памагчы. Ты быў мурашкаю на высокім грудку пад час паводкі. Вада ўсё прыбывае і прыбывае, затоплівае бліжэйшыя пагоркі, але што ты можаш зрабіць, каб спыніць яе?.. Нічога...

Адчуваючы сваю слабасць, сваё бяссілле, ты паспрабаваў суцешыць сябе тым, што не адзін ты такі слабы, і не адзін падобны хворы горад на Зямлі... I скалануўся ад жудасці ўсвядомленага...

Версія 9

У апошнія гады пайшла мода на лятаючыя хаты. (Называю: «хаты» — дзеля разумення, пра што размова.) Выгадна: сёння заначаваў на Гаваях, заўтра — на Ямале. Купіў і я сабе такую. I, што вы думаеце, у першы ж вечар пашкадаваў выкінутых грошай. Колькі разоў заракаўся не верыць рэкламе, і вось — на табе, папаўся.

Па-першае, ляцець да Гаваяў ад нас не менш за паўгадзіны; па-другое, там яблыку недзе ўпасці — увесь бераг застаўлены хатамі сталых адпачывальнікаў і гавайцаў; па-трэцяе, сваркі з жонкаю пачаліся: яна хоча вечарам на Кубу, а я да абарыгенаў у Аўстралію; па-чацвёртае, паспрабуй зляці з наседжанага месца, адразу ж нехта зойме яго такою ж хатаю, і што хочаш потым рабі, а мне мая родная зямля мілей за ўсе іншыя, хай і цяплейшыя, і водныя, і экзатычныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x