- Я задаволены працаю. Я доўга сядзеў схілены над малюнкам. Цела заклякла...
Чорны крумкач перабіў мяне:
- Я не пра тое. Я пытаю: навошта ты псуеш паперу?
Гэта было нахабствам. Але я быў задаволены сабою. Выпетраная працаю галава, адпушчаная на волю, была не супраць лёгкай размовы з птушкаю.
- Дзеля грошай. Я прадам гэтыя акварэлькі. Заўтра ж. I нехта будзе рады, набыўшы іх. Павесіць на сцяну і будзе карыстацца закансер-ваванымі маім настроем і маімі думкамі...
Чорны крумкач маўчаў. Доўга маўчаў. Потым сказаў:
- I ты ў гэта верыш? Наіўны чалавек... Кожны, гледзячы на твае малюнкі, будзе бачыць і думаць сваё, і нават назвы твае не дапамогуць...
- А хіба гэта так дрэнна?
- Ты пагадзіўся са мною — ты не мастак. Як мо-жаш ты станавіцца за мальберт, браць у рукі пэндзаль, калі... калі ня верыш у моц сваю, калі не баішся, што думка твая моя;а стаць прастытуткаю і будзе падладжвацца пад кожную, нават самую тупую галаву... Не стане адной, адзінай, непаўторнай...
- Ты сам мяне вымусіў так сказаць, а цяперака ловіш на слове...
- Бывай... Мне з табою нецікава...
Чорны крумкач узмахнуў крыллем і зляцеў з майго малюнка. Ен і сапраўды быў лішнім на ім, бо вельмі пра многае гаварыў.
Версія 2
— Пойдзем на пік Камунізму...— прапанаваў Антось. Маршрут быў звыклым, даўно пратаптаным, і я згадзіўся, не доўга думаючы. Не прайшло й гадзіны, як мы забыліся пра задуму, сядзелі ля тэлевізара і рагаталі з мульціка. I пазней тэлевізар нас не адпусціў. Вядомы палеантолаг расказваў, як афрыканскі і індыйскі сланы аб'ядналіся і ў кароткай вайне знішчылі ўсіх мамантаў. Узялі колькасцю і барбарскай лютасцю, якой цывілізаваныя маманты не чакалі. «Падвёў і матрыярхат,— зазначыў другі вучоны,— бо ваявалі ў мамантаў толькі амазонкі, а сланы выйшлі на вайну ўсе...»
- Тэлевізар цікава глядзець бясконца,— сказаў Антось. Мы гэтага зрабіць не маглі. Усё роўна некалі трэба адрывацца ад экрана, і мы адарваліся зараз.
Верталёт ужо чакаў нас. Мы ледзьве здагадаліся, дзеля чаго яго замовілі. I босыя, ведама — дзеці, ускочылі ў грузавы адсек, селі на мяхі з нечым дробным і круглым унутры. Антось думаў, што гэта бульба для альпіністаў, я — што цукеркі. Аказалася, яйкі. Мяшкі прамоклі пад намі адразу ж, з іх пацякла густая юшка. Мы расціснулі яйкі арлоў, што ляцелі на Памір.
- Уцякайма! — разабраўшыся, што да чаго, крык-нуў Антось, потым нечым доўгім і цяжкім кінуў у вакно і выбіў яго. Хацеў вылезці з верталёта, аднак моцны вецер з таго боку не выпускаў яго. Антось кідаўся да вакна і падаў. Падаў і всрталёт. Пік Камунізму няўмольна набліжаўся. I гэту аб'ектыўную рэальнасць ніхто не аспрэчваў.
Версія 3
Вечарам войскі рушылі наперад, на дэманстрантаў. Людское возера расступілася, дало дарогу танкам. Першая машына йшла прама, па людскім калідоры, а другая раптам рэзка павярнула ўправа. Крык тысяч людзей, стогны дзесяткаў заглушылі на момант грукат матораў і лязгат тракаў.
...А дзень выдаўся спякотны, сонечны — за трыццаць градусаў па Цэльсію. Многія хацелі піць, але блізка вада не прадавалася. I калі міма праязджала машына, што звычайна палівае вуліцы, людзі спынілі яе і прымусілі кіроўца паліваць натоўп. Многія падстаўлялі далоні, збіралі ў іх ваду, пілі самі і давалі дзецям...
...Раніцай людзі выйшлі на пляц. Учора зачынілі яшчэ два заводы і тысячы рабочых звольнілі без дапамогі, без надзеі нават на горшую будучыню. Вось яны ў сваіх рабочых робах, зараз перад вамі на пляцы. Яны прыйшлі з жонкамі і дзецьмі. Не чытайце плакаты, чы-тайце іхнія твары. Мінулая ноч была бяссоннай для большасці з іх. А да наступнай — яны не дажывуць.
...Ці ведаў той, хто выклікаў танкі, якія прасуюць зараз пляц, што большага шчасця ён проста і прыдумаць гэтым людзям не змог бы...
Версія 4
З аднаго надта ж багатага дома ўкралі нешта вельмі дарагое. Мо золата, мо абраз які Пскоўскай школы XVI стагоддзя. Не будзем удакладняць што, бо гэта зараз не важна.
Гаспадар выклікаў вядомага прыватнага дэтэктыва. Так і так, кажа, ляжала ўкрадзенае вось тут, у сейфе, зачыненае. Дзе захоўваецца ключ, акрамя мяне, ніхто не ведаў. Ключ і зараз на месцы, а сейф — адамкнуты і пусты. I я — губляюся ў здагадках...
- Праз пяць хвілін усе даведаюцца, хтс ўкраў і дзе схавана ўкрадзенае,— сказаў дэтэктыў.— Будзе толькі адна ўмова,— дадаў ён,— ніхто не павінен выходзіць з пакоя. Зачыніце, калі ласка, усе дзверы.
Дэтэктыў дастаў люльку, няспешна набіў яе тытунём, запаліў і задумаўся, гледзячы на раечынены сейф.
Читать дальше