- Вася, гэта ты, Вася! — пазваў ён мяне. I хоць я не быў Васем ад нараджэння, я не змог не адгукнуцца на ягоныя словы.
- Я ведаў, Вася, што ты па мяне прыйдзеш,— сказаў чалавек, абняў мяне і мокрай шчакою прыліп да твару.— А мяне, Вася, забылі тут, усе забылі... Кінуліся дамоў, а я застаўся. А як сысці адсюль, Вася? Ты думаеш, я ведаю, як сысці... А куды йсці, Вася? Ты думаеш, я ведаю, куды йсці, дзе мой дом, мая кватэра, мая жонка... Я ж ніколі не хадзіў па гэтым горадзе...— I чалавек зноў горка заплакаў.
Бяда была ў тым, што і я не ведаў, дзе ён жыве. Я ўзяў яго за руку і павёў, як сына ў еадок, да лепшага ў горадзе будынка, што быў на аднайменнай з помнікам плошчы і амаль насупраць помніка. Убачыўшы мармуровыя прыступкі, што вялі да будынка, чалавек узрадаваўся і, забыўшыся пра мяне, кінуўся да дзвярэй. Кулакамі, як гаспадар, застукаў у іх і крыкам скамандаваў міліцыянеру, які і без таго выцягнуўся ў струну: «Машыну мне! Зараз жа выкліч мне машыну!..»
Версія «Ф»
Калі доўга ісці на поўдзень, то можна прыйсці спачатку на Поўдзень, а потым на Паўднёвы полюс. Адтуль давядзецца зноў ісці на поўнач.
Што цікава: будзеш ісці на поўнач, а з кожным крокам, кожным днём будзе ўсё цяплей і цяплей ажно да экватара.
Там я раіў бы вам спыніцца.
I пажыць пару тыдняў, бо калі яшчэ ўдасца выбрацца да экватара — паесці какосаў з дрэва і бананаў з куста, папаляваць на бегемота альбо гіпапатама, прыстрэліць ільва і пераначаваць з абарыгенкаю...
Мая парада ўсім, хто выбраў сабе гэты маршрут: не губляйце свой шанц, пажывіце трохі неграм. I тады вам будзе што на старасці расказаць сваім унукам.
Версія «X»
Угледзьцеся ў сябе, і вы ўбачыце іх. Яны вакол, каб жыццё не спынялася. Яны рухавік, без якога мы — не мы, а яны. А яны без нас — не яны, а нешта большае ці меншае. Але, калі мы разам (а мы і яны заўсёды разам, бо іншага прырода яшчэ не прыдумала), не варта думаць пра нас паасобку. А таму — не ўзірайцеся ў сябе. Лепш самападман, што іх няма, лепш няведанне, чымсьці пэўнасць. Яны не пакрыўдзяцца. Яны столькі гадоў нябачны нам наш цень, што даўно прывыклі: справа — ім, слава — нам. I справа не ў славе, бо слава не ў справе, а ў іх саміх, пакуль яны ў нас. Ім' гэтая ісціна даўно вядомая, і таму сёння яны ў нас, а не мы ў іх. Мы спяшаем некуды, бегаем, штурхаемся... і кажам, што жывём. А жывуць яны. Мы толькі носім іх, змяшчаем у сабе, як біклага ваду. Але нават тыя з нас, хто зразумеў гэта, не хочуць развітвацца з імі, і яны, ведаючы ўсё не толькі пра нас, але і наогул — не спяшаюць пакідаць нас, даюць нам яшчэ і яшчэ шанц пражыць недарма. Але што гзта значыць: «недарма» — ведаюць толькі яны, бо нам няма калі задумацца над гэтым, бо мы бегаем, штурхаемся... і ў нас няма часу ўгледзецца ў сябе, каб убачыць іх і сумецца: як мы жывём!.. навошта!.. дзеля чаго!.. I гэтае «мы» будзе не мы, а яны. Бо яны жывуць так, як мы, бо мы і яны непадзельныя, бо не яны кіруюць нашымі ўчынкамі, і не мы іхнімі. Таму не ўзірайцеся ў сябе, каб не нрыйшло на месца паступоваму спасціжэнню ўсяго і ўся — расчараванне, што нельга спазнаць нешта не спазнаўшы сябе... Яны кінулі займацца гэтым жа даўно, і таму сёння яны ў нас, а не мы ў іх. Нехта падумае, што яны на вышэйшай, чымсьці мы,прыетупцы развіцця, і памыліцца; бо яны ў нас, а не мы ў іх. Іншы падумае, што яны на ніжэйшай за нас прыступцы і таксама памыліцца: бо не мы ў іх, а яны ў нас. Але ж, усумніцца хтосьці яшчэ, яны пра нас ведаюць, а мы пра іх не. 3 чаго вы ўзялі гэта? Я сказаў раней? Так. Аднак вы пра іх зараз чытаеце, а пра нас ці чыталі вы дзе? Гэтаксама яны чытаюць недзе цяпер пра нас, а пра сябе?.. Пра сябе... I не дай Бог, каб ім некалі прыйшла думка ўгледзецца ў сябе. Бо наўрад ці ўбачаць яны там нас. А каго?.. А той каго?.. А хто гэта зараз узіраецца ў нас?.. Ці не той, хто носіць нас зараз у сабе?.. А мы... мы жывём: бегаем, штурхаемся, спяшаем некуды... I не ведаем, каму нашая справа — слава. I справа не ў славе, бо слава не ў справе, а ў нас саміх, покуль мы жывём... I носім тых, хто ўзіраецца ў нас... Навошта?.. Дзеля чаго?.. Якая, урэшце, розніца! Галоўнае, каб недарма. I не ўзірайцеся ў сябе, каб зразумець, што гэта для вас значыць, бо ўбачыце вы толькі іх. Іншага прырода яшчэ не прыдумала.
Лепш самападман.
Яны не пакрыўдзяцца.
Справа не ў славе.
Жывём, штурхаемся.
Не спазнаўшы сябе...
Версія «Ц»
У Атлантычным акіяне, пасярод мора (Саргасавага, вядома) была выспа. Высокая, вышэй за наш двухпавярховы дом. Стаяў ён якраз на скрыжаванні дзвюх вуліц: Ленінградскай і Піцерскай. Ці наадварот... Вуліцы былі людныя, пяечаныя, і мы, дзеці, любілі гуляць на іх у футбол. Ого-го — футбол васьмідзесятых!.. Літоўчанка і Хлус, Сокал і Пракоп... Я мог бы налічыць вам дзесяткі імёнаў тагачасных куміраў розных мясцінаў СССР, якія гуляюць зараз у далёкіх і блізкіх краінах. I на выспах-краінах, зразумела. У мяне сёння цяга да пералічэння. Мо назваць вам краіны, якія я ведаю?
Читать дальше