Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Версія «О»

Дзеянне не рухалаея ні назад, ні наперад, сюжэт буксаваў і аўтар сядзеў, схіліўшы галаву над пачатым аркушам, пануры і злы на сябе, на ўсё і ўсіх. У такія моманты лепш да яго не падыходзіць, каб не зачапіць нейкім рухам, нейкім словам. Гэта ведала ўся сям'я, нават псіна Аракс і той замаўкаў, заціхаў на гэты час у сваім куце.

Аўтар глыбока ўздыхаў, круціў у руках аловак — ён пісаў выключна простымі алоўкамі — коўзаўся ў крэсле, уставаў, хадзіў па пакоі, зноў сядаў — думкі тапталіся на месцы і не зрушвалі, быццам баяліся чагосьці невядомага наперадзе...

Жонка аўтара ціха ўвайшла ў пакой і паставіла на стол кубачак кавы. Смачны пах заказытаў у носе аўтара. Ен адклаў аловак і ўзяўся за кубачак.

Піў аўтар маленькімі глыткамі, разглядваючы па чаты аркушык.

Усё, што было раней, дагэтуль, ён ведаў. Што будзе далей — не. Першапачатковую задуму зруйнавала логіка дзеяння, учынкаў герояў, над якімі ён ужо не быў гаспадаром. I «карыта», якое ён майстраваў некалькі тыдняў, раптам трэснула. Выкідваць жа яго не хацелася. Можна было вярнуцца на пару абзацаў, на пару старонак назад і працягваць дарабляць яго, абмінуўшы месца з трэшчынай.

Але як?

Галава маўчала. Аўтар дапіў каву, заціснуў кубачак у далонях і пачаў узірацца ў ягонае дно, у кававую гушчу. Убачыў ён там спачатку свайго бацьку, потым выкладчыка, пра якога даўно забыўся, потым ўзбярэжжа Чорнага мора, куды якраз і збіраўся ехаць галоўны ге-рой. Сярод загарэлых целаў на пляжы вылучаліся Яе — белае і Яго — худое. Ен і Яна весела гаманілі. Аўтар прыслухаўся, аднак не разабраў ні слова. «Трэба будзе выдумляць самому...» — падумаў ен і пачаў распранацца.

Няёмка было яму аднаму, апранутаму ў цёплую байкавую піжаму, стаяць пасярод адпачываючых голых целаў.

Распрануўшыся, аўтар падсеў бліжэй да герояў. «Эх, дыктафончык не захапіў!..» — пашкадаваў ён і прыслухаўся да размовы. Запомніць яе і сапраўды было цяжка. Навуковыя словы і медыцынскія тэрміны, з якіх шырока разрэкламаваным быў хіба што адзін толькі СНІД, так і сыпаліся з вуснаў герояў. «Яна ж у мяне хворая на СНІД, а ён пакуль ня ведае пра тое...» — прыгадаў аўтар. А гутарка была зараз найважнейшая: ад яе і залежаў якраз далейшы сюжэт. «Нельга пускаць гэту справу на самацёк, не хапала яшчэ, каб пасварыліся»,— падумаў аўтар, заўважыўшы, што герой пачаў збірацца дамоў адзін, і вырашыў, што, каб канчаткова не развалілася карыта, трэба прад-прымаць нешта яму самому. I ён падышоў да ге-рояў.

Дзяўчына ў здзіўленні падняла вочы і тут жа апусціла іх: яна зразумела — прыйшоў чалавек, які ўсё ведае. Хлопца ж такое бесцырымоннае ўмяшанне вывела з сябе.

I гэта спадабалася аўтару: «Будзе толк...» — падумаў ён і толькі хацеў павітацца, як заўважыў, што да хлопца і дзяўчыны (і да яго, зразумела) кіруюць тры развітыя фігуры. Мужчынскія, вядома.

- Цо пан хцэ? — спытаў адзін з іх, і аўтар здзівіў-ся: адкуль у Туапсе, у ягоным творы, палякі? «Мо не туды ўскочыў?» — азірнуўся ён і нахіліўся да хлопца з дзяўчынаю.

- Герр ніхт ферштэйн? — са страшным славянскім акцэнтам спытаў хлопец у аўтара, і аўтар моўчкі ўстаў. «Толькі не гэта»,— падумаў ён. Быць пабітым на старонках свайго твора яму ніяк не хацелася. I ён прыкінуўся гішпанцам:

— Сі, сі, не понімай...

I тады аднекуль з'явілася пляшка, і пацякла ўтульная сяброўская размова.

...Калі аўтар вярнуўся дамоў, за стол,— цям-нела.

Ен сабраў спісаныя хуткім цесным почыркам аркушы і пачаў павольна, з асалодаю, ірваць іх на дробныя-дробныя, яшчэ драбнейшыя кавалачкі...

Версія «П»

Радасці і гора, смеху і слёз у свеце пароўну. Калі побач нехта смяецца, то недзе хтосьці ў гэты час плача. I наадварот. Кажуць, кожная хвіліна смеху дадае жыцця. Але і яго на свеце роўна столькі, колькі ёсць. Ні болын ні менш. I калі мы смяемся — падаўжаем сваё жыццё, то адначасна — скарачаем чыёсьці, забіраем сабе, а яго — забіваем... каб захоўвалася раўнавага...

Высновы з гэтага выдуманага (а хіба бываюць іншыя?) парадокса (а мо аксіёмы?) няма. Можа, толькі тая, ранейшая: жыць, не думаючы пра гэта.

Версія «Р»

На пляцы Волі, ля помніка Волі, якую сімвалізуе мужчына-культурыст з голым торсам і разарванымі ланцугамі, я прызначыў спатканне свайму сябру. Сябар прыйшоў раней за мяне, зірнуў на гадзіннік на краме насупраць і зразумеў, што спазніўся. Стаяць пад Воляй, разам з Воляй, яму, худому і ненакачанаму, было сорамна — надта ж вялікім быў кантраст, і ён адышоў у скверык, пад дрэва, павярнуўся да камля і пачаў рабіць тое, што звычайна робяць у прыбіральні, зусім не клапоцячыся пра дрэвы, якія раней, у ляску, што быў на месцы пляца, толькі і жылі надзеяй на гэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x