Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ен зайшоў першы, сеў непадалёку ад увахода. Праз два прыпынкі ў супрацьлеглыя дзверы ўвайшла яна. Села тварам да яго.

Я не ехаў у гэтым вагоне. Я назіраў за імі са свайго дому, седзячы за сталом, над непачатым аркушам. У адрозненне ад іх, я ўжо ведаў, што будзе далей. Аднак не мог анічога ні падказаць ім, ні змяніць. Жыццё развіваецца па сваіх законах, якія непадуладныя нікому.

I мне. Я змог толькі зазірнуць на некалькі гадзін наперад і ўбачыць, як хлопец і дзяўчына выйшлі ў Гомелі з дызеля — спачатку яна, потым ён з яе цяжкаю сумкай у руках.

Вось яны ўжо на прывакзальнай плошчы, на прыпынку. Падыходзіць тралейбус. Хлопец дапамагае дзяўчыне ўвайсці ў яго, падае сумку. Яны развітваюцца.

Нічога дрэннага не здарылася.

I дзякуй Богу.

...А пакуль што хлопец сядзіць насупраць дзяўчыны Ў пустым вагоне і думае, як бы падысці да яе. Падыходзь. хлопча. Усё будзе добра.

Версія «З»

Выбраць месца на гэтым доўгім пляжы ўздоўж гарыстага берага заўсёды цяжка. Целы, целы, целы, стракатыя купальнікі, мокрыя коўдры... Мора выплёхвае на бераг ваду і тут жа. забірае яе назад. Пачарнелая галька не паспявае падсохнуць — яе накрывае новая хваля. I так бясконца: плёх — ш-ш-ш, плёх — ш-ш-ш, плёх — ш-ш-ш-ш-ш...

Выбраў месца між дзвюх сем'яў без дзяцей. Падставіў сонцу спіну — хай пускае зайчыкаў нябачнаму Богу. Драмлю, чытаючы кнігу. I забыліся ўсе турботы і клопаты... Лёгка пагойдвае мяне мора і нясе дахаты, да роднай Беларусі, ажно покуль не прачнуся я мокры ад поту на тым самым крымскім беразе, сярод белых целаў. Чужы ўсім і непатрэбны.

Версія «I»

«Навошта я выйшаў на гэтым лясным прыпынку?» — сто разоў пашкадаваў я, покуль дабраўся да першых дзевяціпавярховікаў горада. Так і ведаў: апошняя таксоўка даўно ўжо адышла ў нябыт і стомлены шафёр цяперака адпачывае недзе на сваім мяккім воблаку, якое ўсё збіраецца хуткім дажджом упасці на зямлю. Так і ведаў, што давядзецца зноў браць напракат пару пляшак «Пшанічнай» і дабірацца на іх да свайго гатэля. Лёгка сказаць: узяць напракат. Гэта ў гадзіну дня, калі ўсе спяць па сваіх норах і толькі мурашкі снуюць пад нагамі ды так і чакаюць моманту, калі я спынюся, каб ускараскацца на мяне і адхапіць тлусцейшы кавалак...

I адкуль узяліся яны ў гэтым мірным горадзе, у які вайна не зазірала з чаеоў Івана Жахлівага? Бактэрыялагічная зброя? Падобна на тое, бо ўчора паведамлялі ў праграме «Час», што якраз над гэтым лесам пралятаў чарговы чаўнок «Чэленджэра», і ці мала што магло выпасці з ягонага чэрава і размножыцца тут за ноч...

Дзень. Спякота. Усе спяць. Каб ноччу таксама размнажацца... Больш ніякай работы тут не засталося... Расея. Сацыялізьм. Год 1988-мы ад Нараджэння Хрыстовага.

Версія «Й»

— Веру, што ты тут жывеш, і не патрабую доказу, але, каб канчаткова ўпэўніцца, што гэта не мая кватэра, хачу прапанаваць табе зазірнуць за шафу — калі там не стаіць пара лістоў шкла, якімі я думаў зашкліць раму на гаўбцы...

- Я і зазіраць не буду. Я ведаю, што там стаяць тры лісты шкла...

- I сапраўды — тры!

—...якімі я збіраўся неўзабаве зашкліць раму на гаўбцы.

- А дзе ты іх дастаў? Гэта ж такі...

- Дзе ўзяў, дзе ўзяў — украў!

- I я ўкраў. Дзіўна...

- Ен яшчэ здзіўляецца. Ану вымятайся з маёй хаты, покуль абухам не запусціў...

- Пастойце, пастойце... Прабачце за турботы, але мне ўвесь час здаецца, што я дома. Усё, ну літаральна ўсё, такое ж... I кватэра, і шпалеры, і абстаноўка, і шкло... А жонку вашую як завуць?.. А-а-а-а-а... Ну вось, кроў... Лязо ў сякеры вострае. Сам заточваў. Асцярожней трэба. Пакладзіце сякеру. I пальцы — ёдзікам, ёдзікам. А я пайду да Івана Іванавіча...

- Да якога Івана Іванавіча?

- Да суседа злева.

- Справа.

- Ага, калі ад вас — справа, ад мяне — злева.

- А адкуль вы ведаеце?

- Я ж тут жыву.

- Дзе тут?

- У гэтай кватэры, у кватэры нумар пяцьдзесят два.

- А вось і памыляецеся: гэта — пяцьдзесят тры.

- А-а, гэта пяцьдзесят тры, а я думаў пяцьдзесят два... Дык вы і ёсць Іван Іванавіч?

- Так. А вы мой сусед Іван Іванавіч?

- Вельмі прыемна... Вельмі...

- Заходзьце яшчэ.

- Дзякуй, дзякуй, а дзе ж Іван Іванавіч і жонка ягоная Маша? У вёску паехалі?

- Ага, у вёску.

- Я — Іван Іванавіч. Я прыехаў раней. А вы што тут робіце? Што вам тут трэба?

- Мне? Я ж дома?

- Гэта я дома, а вы што тут робіце? Што вам трэба?

- А-а-а-м-м-м-м-м... Грошы аддаць. Я пяць капеек у вас на метро браў, памятаеце? Вось прынёс.

- Я перадам.

- Дзякуй.

— Пакладзіце на стол.

- Добра. Зараз жонка з працы прыйдзе, дзеці са школы прыбягуць, Іван Іванавіч з вёскі прыедзе... Іх сёння раней з падшэфнага калгаса адпусцяць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x