Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я ніверсіцетаў не канчаў,— бывала крычаў ён у вечаровы змрок, і вочы ягоныя, мокрыя і мутныя, акругляліся ад натугі,— аднак усё магу. Хоць на кані, хоць з сякерай... Не тое што некаторыя...

Апошняе гаварылася звычайна ў бок нашае хаты і прызначалася майму бацьку-настаўніку. Ен вырас у горадзе і доўга, пакутліва прывыкаў да вясковай работы. Дагэтуль нават пеўня нікчэмнага сам засякчы не мог. Клікаў дзядзьку Мікіту. Той прыходзіў не адразу, прасіў закурыць, доўга, пагардліва камечыў цыгарэтку, нарэшце прыкурваў і казаў:

- Ну вядзі, Пятро...

Мой бацька, заўсёды такі вялікі і высокі, драбнеў побач з ім. Плячысты, з даўгімі ад работы рукамі і шырокімі, растаптанымі нагамі, дзядзька выходзіў з хаты, прыгінаючы ля парога сваю невялікую, адноена цела, галаву. У сенцах дзядзька спрытна хапаў сякеру за шыйку ля абуха, браў пад вядром маўклівага пеўня ды ішоў у двор. Адчуваючы сілу і ўпэўненасць, певень не вырываўся, а толькі злёгку падрыгваў нагамі і пакорліва клаў галаву на калоду. Сякера ціха, амаль без хрусту, уядалася ў шыю птушкі, галава падала на зямлю і працягла-доўга глядзела ў неба шырока раскрытым ад болю вокам. Певень рэзка, канвульсіўна торгаўся, кроў штуршкамі вылівалася з цела. Аднойчы птушка была вырвалася з рук і доўга слепа бегала па двары безгаловая, крывавячы сябе і зямлю, пакуль дзядзька не дагнаў яе і не прыціснуў ботам да плота...

Выкрыкі суседа звычайна заканчваліся хутка. Цётка Саша, пачуўшы, што з'явіўся «хадзяін», у чым была выбягала на ганак, хапала мужа за каўнер і цягнула ў хату, злосна прыгаворваючы:

- Зноў напіўся, паскуда... Крычыш як рэзаны на ўсё сяло. Пасмешышча робіш...

Дзядзька нешта мыкаў у адказ і пакорліва тэпаў у хату. На двары заставалася толькі «двухскарасная цяглавая сіла» — кабыла Машка. Не раз так і начавала яна тут, запрэжаная, забытая ўсімі.

* * *

Раніцай дзядзька быў зусім іншы. Хмель выходзіў у сне. Прачынаўся ён раненька ад моцнай смагі. Піў адзін за адным некалькі кубкаў халоднай з начы вады. Смага адыходзіла, але ўсім целам авалодвала ламота і нясцерпны сверб: пахмяліцца. Аднак цётка Саша гарэлкі яму не давала. Не давала і грошай. Дзядзька Мі-кіта хуценька, як мог, зашпільваў дрогкімі рукамі гузікі і абягаў суседзяў у пошуках пахмелу. Забягаў ён і да нас. Праўда, рэдка. Хата нашая, напэўна, была для яго апошняй надзеяй, і ён пакідаў яе пад канец.

- Іванаўна,— гаварыў Мікіта з парога маці,— паглядзі, як рукі дрыжаць, растуды іх. Які ж з мяне сёння работнік. Выручай. А я табе, можа, гной як вывезу, можа, поле з'араю...

Маці адмовіць яму не магла. Як хвораму. Хоць і баялася цёткі Сашы. З рублём, зацятым у дрыготкім кулаку, дзядзька Мікіта лёгка, як радасны хлапчук, выбягаў з хаты і імчаў у краму.

У тую раніцу я хварэў і ў школу не пайшоў. Рабіць не было чаго, я ляжаў на печы і чытаў. Хадзіў я тады ці то ў першы, ці то ў другі клас і чытаў яшчэ ўголас. Толькі прашамкаў бяззубым ротам некалькі слоў, як па чарзе прамільгнула ў вокнах ватоўка дзядзькі Мікіты, потым глуха застукалі ў сенцах яго боты-кірзавікі, і дзверы адчыніліся.

- Урокі робіш? — спытаў дзядзька, убачыў-шы мяне.— А мамка дзе, на рабоце ўжо?..

Я кіўнуў.

Дзядзька нервова прайшоўся па хаце. Я, зразумела, ведаў. што яму трэба, але сказаць не мог. Баяўся і саромеўся. Адначасна.

Ад парога дзядзька вярнуўся назад. Ісці яму не было куды.

- Паслухай, Віцька...— пачаў казаць ён, ды раптам моцна зморшчыўся, нібы ад болю, і замоўк. Потым махнуў у мой бок рукой і павярнуўся да выхаду.

- Дзядзька Мікіта,— нерашуча прамовіў я,— пачакайце...

Ен запытальна павярнуўся да мяне. А я кінуўся ў суседні пакой, схапіў сваю скарбонку і стаў трэсці яе над сталом. Дзірка ў ёй была вялікая, капейкі лёгка выкочваліся, звонка дзынкалі, кружыліся па стале, падалі на падлогу.

- Бярыце, у мяне іх шмат...

Дзядзька ціха глядзеў на мяне слязьмі. Потым прысеў наўколенцы і пачаў збіраць капейкі на падлозе. Яны не слухаліся яго, цесна прыціскалі-ся да дошак. Дзядзька балюча шкрабаў пальца-мі, сілай, нібы прысмактаныя, адрываў манеты, падаваў мне. За іншымі ганяўся па падлозе, як за жывымі, і капаў, капаў на іх месцы плямкамі слязін.

Не памятаю, ці ўзяў ён тады ў мяне што-небудзь, але з таго дня мы сталі з ім сябрамі.

* * *

Дзядзька працаваў на ферме. Яны з цёткай Сашай выкармлівалі гурт цялят. Сілас, муку, буракі, сена, подсціл для іх вазіў дзядзька на Машцы. Гэта было ягонай асноўнай справай. I цяпер я пачаў прыбягаць да яго пакатацца. Часам прыносіў дзядзьку цукерку ці яблык. Мікіта Кандратавіч, калі гэта быў яблык, браў яго сваімі вялізнымі пальцамі, уважліва разглядваў, быццам выбіраў месца адкусіць, а затым акуратна абціраў аб свае бліскучыя, зашмальцаваныя штаны і — клаў у кішэню. Каб пазней аддаць яго з такімі словамі, што ад-мовіцца мне будзе — ну ніяк нельга:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x