Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Гэтак працягвалася б яшчэ доўга, і, магчыма, не ведаў бы я гэтаму канца, як не ведаю пачатку, калі б не з'явілася ў дзядзькі Мікіты дурная звычка: курыць перад сном у ложку. I няхай бы курыў цвярозы, дык не — п'яны. I адкуль звычка такая ўзялася — д'ябал яго ведае. Можа, ад жыццёвай стомленасці, можа, ад ляноты, што прыйшла з гадамі. Раней любіў Мікіта Кандратавіч курыць седзячы на парозе і гледзячы ў цемру перад сабою з наколатымі ва ўсю шырыню неба зоркамі. Глядзець і думаць. Вось толькі думкі былі паганыя. «А што, калі б дабрацца да той вунь зоркі, што трымціць і міргае, нібы лучына, ды самагону там іхняга пакаштаваць. Няўжо луччай нашага будзе? Не... А п'янаму там, відаць, раздолле: што хочаш рабі, ні старшыні табе, ні жонкі няма...» Дзядзька ўціскаў цыгарку ў ганак і ішоў гаварыць свае думкі жонцы...

I вось на табе: абляніўся. Насыпаў тытунь на шматок газеты, якую ўжо гадоў дзесяць запар выпісваў выключна за добрую паперу для самакрутак, потым трохі падмінаў яго, пераціраў пальцамі такога ж самага колеру, як і тытунь, падносіў газету да рота, смачна слінявіў, склейваў, закурваў і... лез у ложак курыць. Цыгаркі дзядзька з гадамі рабіў усё болыпымі, і цяпер былі яны ўжо таўшчынёй з палец. Аднак запальваліся лёгка, густа дымілі, попел з іх падаў буйнымі чырвонымі камякамі-ягадзінамі і датляваў ужо на падлозе. У дні запояў дзядзька, бывала, так і засынаў з недапаленай цыгаркай у роце ці ў руках. Ад таго пальцы ягоныя, а то і губы, часта былі ў падпалінах, доўга не загойваліся і гнаіліся. Добра, калі б цярпелі толькі губы і рукі. А то ж колькі разоў мог згарзць ён разам з ложкам, з хатай, калі б не жонка. Колькі бялізны ён перапсаваў... А калі прапаліў дзірку велічынёй з дзіцячую галаву ў дарагім дыване, што дачка прывезла з горада, каб пабыў, покуль кватэру атрымае,— цётка не вытрымала, заплакала і сказала скрозь слёзы:

— Сыдзі з хаты, паганец... каб вочы мае... цябе болей не бачылі... Сыдзі...

Віна была відавочная.

Мікіта моўчкі злез з ложка, апрануўся, выйшаў на вуліцу.

Холадна. Дзядзька падняў каўнер, сцішыўся. Дамоў вырашыў не вяртацца: няхай супакоіцца. Навошта дарма душу вярэдзіць. Пайшоў на ферму.

У хляве было сыра, але цёпла — хоць цяляты і выдыхалі пару. Пахла малаком і перажаваным сенам. Рэдкія, заседжаныя мухамі лямпачкі кідалі ўніз слабое святло. У далёкім куце ляжала свежая жоўтая салома, і, пэўна, ад таго там было светла — хоць чытай. Дзядзька пайшоў туды. Цяляты падымалі мерна жуючыя пысы і праводзілі яго, здавалася, здзіўленымі позіркамі. Салома зашамацела і моцна прагнулася пад целам. «Сена, вядома, было б лепш,— падумаў дзядзька,— ды выбіраць не даводзіцца». Праз хвіліну з саломы тырчэлі толькі боты дзядзькі; паўкруглыя, адшліфаваныя хадой падкоўкі на іх лавілі святло, адбівалі ў салому, і там яно гублялася.

Дзядзька не спаў. Ляжаў і думаў. Але думкі блыта-ліся і забываліся. Ен нават пачаў злаваць на сябе, крутануўся, лёг на бок... Недзе глыбока ў душы засела едкае пачуццё нейкай непаўна-цэннасці, дрэннай непадобнасці да іншых. Раней яно не заўважалася ці не было яго... Дзядзька думаў і шкадаваў, што не бывала ў яго раней ніколі такіх вось вечароў. Ну што: сядзеў, думаў пра зоркі, пра самагон, а пра сябе?.. Пра сябе забываў. А моцна ж змяніўся ён за апошнія гады. Заўважна змяніўся. Для іншых заўважна, не для самога. Дзядзька ўзгадаў сябе маладога, кучаравага і дужага, непітушчага — сіла волі была. Сіла волі... Неяк ноччу нават на могілкі схадзіў, ні магіл, ні нябожчыкаў не збаяўся. Зрэшты, горка падумаў дзядзька, я і цяпер схадзіў бы. Толькі прычына была б іншая: за сто грамаў. А тады... тады з Сашай у заклад пабіўся і даказаў сваё...

Не спалася. У напаўцвярозай галаве было густа ад думак пэчатых і няскончаных. Думкі блукалі ў галаве, нібы грыбнікі ў лесе, зрэдку пераклікаліся, сыходзіліся, каб зноў разысціся і больш ужо не сустрэцца. Дзядзька ляжаў, заплюшчыўшы вочы, і ўжо не думаў, а слухаў сябе; думкі разыходзіліся па ўсім целе, загляд-валі ў самыя цёмныя куточкі ягонай душы. 1 з усіх іх, такіх розных і непадобных, як з дзесяткаў ручаёў рака, складвалася і дужала адна: запозна ён пачаў аглядацца назад, вельмі позна ўбачыў сябе збоку як чужога... Нічога ўжо не змяніць... I стала страшна. Страшна ад бяссілля, страшна да бяссілля.

Назаўтра дзядзька зноў напіўся. Вечарам усё паўтарылася ў сваёй чарговасці: крыкі, маты, шэпт цёткі... Аднак тая ноч не прайшла бясследна. Не ведаю, усвядоміў дзядзька тую галоўную думку ці не, але ў пачуццях ягоных яна, пэўна ж, жыла. Ва ўсёй фігуры ягонай бачылася нейкая пакора, адданасць лёсу. У выкрыках чулася самота — так бывае, калі ўсё ўстыне, а новага наперадзе нічога не прадбачыцца... Пачаў дзядзька Мікіта ўсё часцей і часцей хадзіць начаваць у хлеў, у адзіноту...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x