— Бяры-бяры, еш, а то піська расці не будзе...
Пакуль дзядзька накідваў на воз смуродзісты сілас, я бегаў да недалёкай, доўгай, як хлеў, сцірты і награбаў абярэмак-другі жоўтай труб-каватай саломы. Дзядзыса браў яе, акуратнай касматай шапкай клаў на верх воза. Потым абдымаў мяне рукамі пад пахвы і садзіў у «куб-ло». Так называў ён тую самую салому наверсе воза, а мяне, адпаведна, «бусляняткам». I, нарэшце, даваў мне лейцы. Я, як умеў, цмокаў, крычаў «но!» і тузаў шлейку. Машка не слухалася мяне: стаяла і перабірала вялікімі рухавымі губамі сена ля сваіх ног. Дзядзька падыходзіў і ляпаў ёй па спіне. Машка зрушвала воз. Парыпваючы і павіскваючы, ён паслухмяна поўз за кабылай. Выязджаць з кармавога двара праз нешырокія дзверы я ніяк не мог навучыцца. То тузаў-паварочваў Машку зарана, то — занадта позна. I калі я ў чарговы раз чапляў воссго за шулу, ды так, што воз, нібы жывы, ледзь не скідваў мяне са сваёй спіны, дзядзька Мікіта не вытрымліваў:
- Зноў учырыў,— злаваў ён,— колькі разоў казаў: не цягні вояскі, пускай іх вольна. Машка сама вывезе,— і дадаваў ужо больш лагодна: — Разумная кабыла...
Дзядзька ішоў цяпер побач з возам. Мы выроўніваліся ў росце. Невялікі, хоць і зморшчаны, рана састарэлы твар дзядзькі здаваўся мне дзіцячым (гэта дзяціннасць рысаў ягонага твару і пазней здзіўляла мяне), і дзядзька зусім-зусім станавіўся мне сябрам.
Я адпускаў лейцы. I сапраўды, Машка везла воз прама па каляіне, у якую я, кіруючы, аніяк не мог патрапіць. Я яшчэ аслабляў шлейку і не заўважаў момант, калі яна апускалася на зямлю, цягнулася і мокла, потым неяк сама сабой трапляла пад ногі Машцы. Кабыла пераступала яе. Гэтага дзядзька зноў сцярпець не мог: «Тр-р-р!» — на ўвесь голас крычаў ён і паварочваўся да мяне:
- Сядзіш, як кароль на імянінах, ні храна не бачыш, забаўляешся... А гэта ж работа, ра-бо-та... Тут думаць трэба, як у школе за партай. Тут і арыхмеціка, і гяметрыя твая трэба. Усё разам трэба...
Дзядзька злаваў, але злосць ягоная была добрая і нат сімпатычная. Аднак усё ж гэта была злосць. I хоць мне хацелася ўсміхнуцца, губы мае падціскаліся ад крыўды і чырванелі ад сораму вушы.
- Ат...— махаў рукой нарэшце дзядзька, маўляў, што з табой гаварыць, і шпарка (яшчэ ўзрушаны) абыходзіў Машку. Нагінаўся, распростваў вожкі і казаў: «Нагу... Нагу!..» Машка паслухмяна, але быццам няўмела, пераетупала, спачатку абавязкова ўціснуўшы ў гразь шлейку. Дзядзька ішоў назад, і тут яму нешта не падабалася ў вупражы. Ен рассупоньваў хамут, зацягваў яго па-новаму, упёршыся каленам у грудзі Машцы...
Мы ехалі далей. Паступова дзядзька адмякаў, адыходзіў.
- Ты, Віцька, малайчына — работы ыашай не цураешся,— думаў ён услых і чым далей, тым болын незразумела,— хоць і брудная яна, смярдзючая. Душа ў цябе, відаць, вялікая... Трэба ёй усяго паспрабаваць... Трэба, разумееш... Вось і ў мяне так з дзяцінства было. А потым як зламалася нешта ўсярэдзіне... Я вось, ведаеш, як гэта адчуваю... адчуваю... Цяпер адно мне засталося — піць...
Дзядзька загараўся, нібы п'янеў на вачах. Словы мучылі яго, не называючы пачуццяў, ён стамляўся, падсаджваўся на воз і сядзеў, нагнуўшы галаву да каленяў. Што ён думаў? Успамінаў дзяцінства і юнацтва... тыя гады, калі яму ўсяго хацелася паспрабаваць... Не ведаю. I што ён разумеў пад гэтымі словамі, таксама не ведаю.
Не даязджаючы паўсотні метраў да фермы, я ад-даваў дзядзьку вожкі і сам саскокваў з воза, стара-ючыся не зачапіць сіласу. Але як я ні хацеў не вымазацца, мама ўсё ж пах чула і ў хату не пускала.
- Зноў у нешта смуроднае ўлез,— казала яна,— ану ідзі спачатку абцярыся.
Абціраць мяне, вядома, не было чаго. Я пахнуў сам, увесь. I таму так пільна прынюх-валася да мяне карова Лыска, калі я ўваходзіў у хлеў «абцірацца ».
Мама ніяк не хацела прывыкнуць да паху сіласу, і я пачаў бегаць да дзядзькі Мікіты ўсё радзей і радзей...
Звычайна ўдзень дзядзька не бываў п'яным. Затое пад вечар — абавязкова набіраўся. Як гэта можна было рабіць ледзь не кожны дзень у нашай невялікай вёсачцы, дзе ні вяселляў, ні пахаванняў гэтак часта не бывала, для мяне так і засталося таямніцай. Аднак факт ёсць факт. Дзядзька напіваўся, падаў на воз і засынаў, а Машка сама везла яго дахаты. Падыходзіла да брамкі і спынялася. Пачынала гучна фыркаць і патрэсваць збруяй, каб пачула гаспадыня. Цётка Саша ўжо чакала мужа, упэўненая, што з'явіцца ён п'яны. «Свіння гразь знойдзе...» — казала яна і больш здзіўлялася, калі дзядзька прыходзіў цвярозы. Цётка глядзела тэлевізар да самага канца праграмы, а потым лезла на печ. Чакала (спаць дарэмна было ўкладвацца) і думала: «Што ж, сама вінаватая, раней трэба было глядзець за ім... Дык я ўсё — дзеці, дзеці... Выраслі яны, цяпер ён як дзіця. За ім глядзі. I не кінеш, не развядзешся. Памрэ ж недзе пад плотам адзін. Каму тым прыгрозіш?..» Пачуўшы пабразгванне і фырканне пад акном, цётка выходзіла на вуліцу, брала Машку за аброць і вяла ў двор. Дзядзька прачынаўся, нешта бурчэў, нечым абураўся, а калі паспяваў, дык і крычаў у бок нашай хаты...
Читать дальше