Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Узяць мы можам альбо вас дваіх разам, альбо нікога...

Потым устала, адышла колькі крокаў і зноў, як учора, азірнулася. Сказала:

- Ну што ж, бывайце... Мне было з вамі добра...

Лёгкая і статная, плаўна крочыла яна між соснау... Вось засланіла яе адно дрэва — яна вынырнула, другое, трэцяе... I яна знікла, згубілася, растала ў лесе...

...Юрась падхапіўся. Цямнела. У намёце стаяў паўзмрок. Доўга ж ён праспаў. Уладзя ляжаў на спіне, адкінуўшы галаву назад, паўраскрыўшы рот, і ціха пахрапваў. Юрась прысеў, пацягнуўся рукою да полага, каб адкінуць яго, і замёр: яму падалося, што на ягонай руцэ... шэсць пальцаў, а між імі — слюдзяністыя перапонкі... Юрась растапырыў пальцы — кроў пульсавала ў тонкіх жылках, якія разбягаліся па перапонках. Юрась трасянуў галавою, працёр вочы, выцер рукі аб спальнік — мроіва не спадала...

1990

Забыты аповед

Сярод іншых папер гэты стосік нічым не вылучаўся. Зацёртыя часам, закругленыя і загнутыя ражкі лістоў, роўны, круглы почырк, яшчэ не падпсаваны канспектаваннем лекцыяў. Першы курс. Тады Пятрусь толькі пачаў задумвацца над тым, што варта было б усур'ёз заняцца прыгожым пісьменствам. Не, пісаць пачаў ён раней, яшчэ ў школе, класе ў пятым ці мо і ў меншым, але ў кго аніколі дагэтуль, як ні дзіўна, не ўзнікала думкі паказаць каму ці тым болын друкаваць свае «творы». Пятрусь піеаў для сябе... Прыгадваючы тыя часы, ён нават і зараз не змог бы растлумачыць сабе і іншым, адкуль і навошта бралася тая патрэба: пісаць. Не вабіла яго пісьменніцкая слава, не думаў ён пра яе. Было жаданне выказацца. I ён сядаў за стол і шрайбаў. Як і большасць пачаткоўцаў — вершы. Нікому пра тое не казаў і толькі на выпускным вечары адважыўся прачытаць аднакласнікам вершык — прысвячэнне ім.

Настаўнікі, якія чыталі Петрусёвы школьныя сачыненні, раілі яму паступаць на філфак. Ен так і зрабіў. I ці не таму, што хлопцаў ішло ў педагогі няшмат, стаў студэнтам з першае спробы.

На Петрусёвым курсе, аказалася потым, ад паэтаў і паэтак — цямнела ўваччу. Быццам бралі на філфак толькі іх. Ды якіх паэтаў! Большасць гарадскіх паспелі ўжо надрукавацца ў газетах ды часопісах. Гэтым яны не тое каб хваліліся, але і не ўтойвалі. I, пры першай нагодзе, чыталі свае вершы. Петрусю яны здаваліся ледзь не вяршыняю дасканаласці. I рабілася сорамна за свае каструбаватыя радкі. Рыфмаванне давалася яму з цяжкасцю, і пісаў ён у асноўным не надта модныя тады «белыя» вершы. Гэта цяпер, зведаўшы трохі сусветнае ды суседскае рускае літаратуры, перачытваючы іх, Пятрусь можа ацаніць тую «творчасць». А тады, ну куды ён мог бы сунуцца з гэтымі вось, да прыкладу, радкамі:

Я скочыў вышэй за галаву
і прачнуўся:
на падлозе ляжалі белыя ногі лялькі,
якую ўчора зламала мая дачка,
я заплюшчыў вочы
і зноў заснуў:
на доўгай дарозе жыцця
так рэдка адпачывае
стомлены розум...

Гэта цяперака, начытаўшыся мадэрністаў, авангардыстаў, сюррэалістаў, экзістэнцыялістаў і іншых «істаў», Пятрусь ведаў, што існуе, адваявала права на жыццё і такое вершаванне. А тады, выхаваны на школьных класічных рытме і рыфме Пушкіна, Лермантава, Ясеніна, а таксама Глебкі, Броўкі, Куляшова, ён адкідваў напісанае і спрабаваў зарыфмаваць свае думкі. Выходзіла блага, урывіста, і, зноў жа, зводзіў ён верш да абсурду, які ў сацрэалізм аніяк не ўкладваўся. З часам пачалі хутка знаходзіцца рыфмы, напяваўся рытм, Пятрусь «ламаў» сябе, заганяючы ў традыцыйныя памеры, «набіваў» руку...

У рэшце рэшт яму гэта ўстыла. I тады ён вырашыў паспрабаваць пісаць прозу.

I не думаў Пятрусь, што вершыкі крэмзаць было куды лягчэй і прасцей. Там «вывезці» маглі нейкі ўспамін, фантазія ці хвілінна злоўлены настрой. Бывала сядзеў ён перад чыстым лістом паперы, клаў навідавоку гадзіннік, пісаў зверху аркушыка час, на хвілю задумваўся і праз 50—70 секунд заканчваў вершык, быццам нехта дыктаваў яго яму. Скажам, вось такі:

21 г. 03 хв. 45 сек.
Схавай гэты аркуш падалей,
ад цётак, братоў і сясцёр,
ад веласіпедных педаляў
і кедаў, што ты аб іх сцёр.
Ад ручкі, што крэсліць, знішчае
думкі, пачуцці твае...
Нашчадак яго прачытае,
перачытае, парве...
21 г. 04 хв. 53 сек.

Потым, мажліва, перараблялася пару радкоў ці рыфмаў, але найчасцей Пятрусь проста адкладваў аркушык з вершам (як, дарэчы, з гэтым, так і не выправіўшы ні «цётак», ні «штоканне», ні інш...) і браўся за новы: ставіў час і пачынаў... Так, «гуляючы ў вершы», за вечар мог ён нашрайбаць іх чатыры-пяць, з якіх адзін, а то й больш, падаўся б зусім канкурэн-тназдольным у нашай «маладой паэзіі» і не згубіўся б, скажам, у «чырвонкаўскай» падбор-цы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x