Гэля прысела побач. Прыгажосць яе была ўжо не такая незвычайная і яркая — да ачмурэння, а прыцягальнасць, ці прыцягненне, нібы знікла зусім. (Адключылася?) Ля хлопцаў сядзела простая, кволая дзяўчына.
— Я хачу сама зняць вашыя сумлівы і вытлумачыць здагадкі. Чаму? Вы здагадваецеся. Я хачу, каб вы мяне ўважліва паслухалі. Вы ад пачатку мне спадабаліся. Вы мяне зразумееце... Так, мы і сапраўды прыляцелі да вас. Прыляцелі з трэцяй планеты зоркі, якая ў вас называецца Сабачай, альбо Сірыусам. Мы даўно сочым за вамі, за зямлянамі. I прылятаем не ў першы раз. Але не маем права, не можам умешвацца ў вашае жыццё і тым больш уступаць з вамі ў такія вось кантакты. Нам многае не падабаецца з таго, што вы, зямляне, робіце. Асабліва вашыя экалагічныя эксперыменты, вашая бестурбот-насць і безагляднасць у адносінах да прыроды. Вы знішчаеце птушак, жывёлаў, расліны, вы замахнуліся ўжо на самую Зямлю. Таму вы і стаіце зараз на мяжы вялікіх бедаў і катастроф. Мы прыляцелі да вас, выконваючы Найвышэй-шую Волю Сусветнага Супольніцтва: сабраць і захаваць, закансерваваць генатып — генатып зямляніна, покуль ён беспаваротна не пашко-джаны, покуль гэта яшчэ магчыма... Мы вельмі спяшаліся і, як вы кажаце, дзякуй Богу, паспелі...
Хлопцы слухалі Гэлю, верылі й не верылі ёй адначасова. Не смяяліся з яе слоў, але й доказаў не патрабавалі. I ўсё ж — хацелася ім, каб Гэля рассмяялася зараз і сказала, што яна жартуе, што гэта розыгрыш... Аднак яна гаварыла спакойна і ўпэўнена, не пакідаючы хлопцам месца для сумліву ў праўдзе сказанага. Ці не таму Уладзя раптам спытаў:
- А як цябе завуць ТАМ? — быццам не было для яго цяперака анічога важней.
- Вам не вымавіць. У вас няма некаторых нашых гукаў. Завіце мяне Гэляю. Прыгожае імя.
- Гэля! А жанчына, якая ўчора падыходзіла да намёта, і сапраўды твая маці? — спытаў Юрась.
- Так.
- А чаму яна падыходзіла?
- Баялася за мяне. Бо мы голыя такія ж безабаронныя, як і вы. Я разумею, вы мажліва, глядзіце на мяне зараз як на робата нейкага, ці машыну, ці як на...— яна ўсміхнулася,— на сокавыціскалку... Але я жывая, звычайная, як і вы. I прыблізна вашага ж узросту.
- А вы і сапраўды гэтак выглядаеце ці...
Гэля не дала дагаварыць. Яна, пэўна, спяшалася.
- Мы такія, якой вы бачыце мяне зараз. Адно толькі ў нас пальцаў на руках і нагах па шэсць ды перапонкі між імі. Яны захаваліся, бо патрэбныя на нашай планеце. На руках зроблены пластычныя аперацыі,— Гэля паказала нешта падобнае да ледзь прыкметных шра-маў,— а на нагах — ніхто й не думаў, што вы заўважыце... Проста адзін з вас выйшаў з-пад майго кантролю — закарміўшы ракамі,— і ў гэты час падышла маці...
Гэля прымоўкла. Лес са сваім шумным жыццём уварваўся ў размову. Гэля прыплюш-чыла вочы і глыбока ўздыхнула, быццам ёй тут вельмі падабалася.
- А чаму вы прыляцелі менавіта на Беларусь? — спытаў Юрась.
- Гэта не выпадковасць. Гэта, мажліва, самае галоўнае, чаму мы гэтак спяшаліся. Ваш народ, як ніякі іншы на Зямлі, захаваў сваю чысціню, сваю першароднасць, хоць і вабіла зямля вашая заваёўнікаў... Вашае Палессе не проста прарадзіма славянаў, як цяпер пішуць некаторыя вучоныя, адсюль разышліся па Зямлі народы. Адсюль і пачнецца... Але... Мы спяшаліся, каб заспець вас сённяшніх, разумееце? Вас чакае вялікая бяда, з якое вам цяжка будзе, амаль немагчыма, выйсці, захаваўшы сябе. Тое, чаго не маглі зрабіць заваёўнікі, можа зрабіць... Але я не магу, не буду анічога больш казаць пра бліжэйшую будучыню. Бо ўсё роўна анічога не змяніць: ні вам, ні мне. Мы не маем права ўмешвацца ў вашае жыццё, якія б страшныя выпрабаванні вас ні чакалі... Вы самі павінны расплочвацца за свае памылкі і вучыцца, на жаль, толькі на іх. Можа, і прыйдзе час нашых кантактаў, але баюся, што для вас усё можа скончыцца гэтаксама, як раней для фаэтонцаў ці як для марсіян...
Бачна было, з якою цяжкасцю даецца Гэлі кожнае слова. Быццам нехта сочыць за тым, каб яна не сказала анічога лішняга, і цэнзаруе яе думкі перш, чымсьці стануць яны словамі.
- Сёння ўвечары мы адлятаем з Зямлі,— працягвала Гэля,— па нас прыляціць зоркалёт. Я прыйшла яшчэ і каб сказаць вам, што на нашым караблі ёсць вольныя месцы... Я нічога не прапаную. Думайце самі. Я нічога не абяцаю. Думайце самі. Але, як бы вы ні зрабілі, потым аніколі не пашкадуеце аб зробленым... Думайце...
- Не,— адрэзаў Уладзя, не даўшы ёй нават дагаварыць,— нікуды мы не паляцім...— і дадаў, не зразумець, ці то жартам, ці то ўсур'ёз: — У нас сесія, паслязаўтра экзамен здаваць.
Гэля ўважліва паглядзела на Юрася і прамовіла:
Читать дальше