Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль бабка гаварыла, я паспеў разгледзець яе. Усю. Ад сівых валасоў, якія тонкімі нітачкамі ляжалі на галаве, рэдкіх, такіх, што відзён быў кожны валасок асобна, ад глыбокіх стомленых вачэй з чырвонымі ад слёз куточкамі — да белай палоскі сухой скуры, якая віднелася на правай назе паміж кедам і штанамі. З вопраткі — спартыўныя штаны і халат прыбіральшчыцы — дапаўняла яшчэ вылінялая да страты перша-пачатковага колеру хустка. Зараз яна была знятая з галавы і скамечаная ў руках у бясформенны камяк. Здавалася, што пры распростванні яна распадзецца на дробныя кавалачкі.

- А вам не холадна так хадзіць?

- Не, дзе там, я раней нават босая хадзіла да самай зімы, як некалі ў вёсцы. Але міліцыянеры чапляліся часта. Тады і абулася,— бабулька тэпнула нагой па падлозе, каб я звярнуў увагу на яе кеды.

- Пойдзем, пакажу, дзе я жыву. Тут блізка,— прапанавала раптам яна.

Прапанова была настолькі нечаканая, што я згадзіўся. На вуліцы вечар абхапіў мае плечы сваімі халоднымі рукамі. Я адчуў, як яго доўгія сцюдзёныя пальцы залазяць за каўнер. Стала холадна, і я задрыжаў.

- Не бойся, унучак, не бойся,— сказала бабулька, і мне пацяплела.

Ісці і сапраўды было недалёка. За адным з бліжэйшых дзевяціпавярховікаў паказаліся асветленыя вокны вёскі. Мы падышлі яшчэ трохі і спыніліся. Цяпер вёска ляжала ля нашых ног, і мы разглядалі яе з вышыні, нібы з нейкай гары, і яна мне падалася маленькай, цацачнай.

- Вунь там мая хата,— паказала наперад ба-бка.

А я і так ужо ведаў, дзе яна жыве. Я ведаў, што яна пакажа на хату, крытую чырвонай дахоўкай, падобную да хаты, у якой прайшло маё дзяцінства. Я глядзеў на вёску, і мяне ахоплівала пачуццё знаёмасці, блізкасці ўсяго. I я заўсміхаўся...

- Пойдзем туды,— сказала бабулька.

Мы кулём пакаціліся з гары ўніз — да вёскі. «V самым нізе я балюча ўдарыўся аб востры камень, закрычаў ад болю і... прачнуўся.

Грудзі мае былі ў крыві. Прыгожы швэдар быў спаганены круглай чырвонай плямай. Унізе, на лаўцы насупраць, я ўбачыў трох мужчынаў. Двое трымалі трэцяга, які сядзеў пасярод, за рукі. На стале ляжаў акрываўлены, быццам іржавы, нож. У мяне зноў забалелі грудзі... Трохі ўбаку, на лаўцы пад маёй паліцай, сядзеў яшчэ адзін мужчына. Скрозь ягоныя пальцы са-чылася ярка-чырвоная сукравіца.

- Ага, прачнуўся, нарэшце... А цябе тут забіць хацелі...— пачаў казаць адзін з мужчын.

Другі паспешна дадаў:

- Твае смяшкі ў сне не спадабаліся вось яму,— і ён паказаў на таго, каго трымалі.— А вось гэты ідыёт — руку падставіў, каб цябе ўратаваць. Яшчэ б імгненне — І не прачнуўся б ты больш ніколі... Ну, уставай, сведкам будзеш. Зараз міліцыя прыйдзе.

- Якім сведкам?.. Я дадому еду!.. Я ўжо пры-ехаў!..— закрычаў я.— Мне ісці трэба! — і кінуўся да выхаду. Мяне паспрабавалі схапіць, але я вырваўся, яшчэ раз тузануўся і, ледзь не зваліўшыся з паліцы,— ачуўся.

За акном была густая цемра. Ні агеньчыка, ні зоркі. Быццам нехта проста заклеіў акно чорнай фотапаперай.

Цягнік стаяў. Стаяў, пэўна, ужо даўно і яшчэ доўга павінен быў стаяць. У вагоне не чуваць было ўжо ні гаманы пасажыраў, якія збіраліся выходзіць, ні тых, што зайшлі.

- Дзе мы стаім? — спытаў я ў пасажыра, які ўважліва паглядаў на мяне.

- Гомель...— схамянуўся той.

Я саслізнуў з паліцы. Усунуў ногі ў халодныя чаравікі, узяў сакваяж, накіраваўся да выхаду. Пачаргова апускаючыся з прыступкі на прыступку, я сышоў на заліты дажджом да лужынаў перон...

1982

Успамін. Яблыкі

Гэта было так даўно, што той час можна назваць дзяцінствам. Альбо юнацтвам, бо я ўжо любіў кагосьці яшчэ акрамя мамы. Кахаў моцна, гэтаксама моцна спадзеючыся на ўзаемнасць. Яна, здаецца, была маёй аднакласніцай... А мо і не. Але не гэта галоўнае — галоўнае, што я кахаў. I яна ведала пра тое гэтаксама, як вы ведаеце зараз.

Так, але я не хацеў пісаць пра каханне. Я думаў распавесці пра тое, што было так даўно і схавалася ўжо за чарадой іншых успамінаў — больш блізкіх і таму больш ясных. Вы заўважалі, пэўна, як некалькі светлых шкельцаў, складзе-ных разам, пакрываюцца смугой. I чым больш празрыстых шкельцаў, тым за большым туманам бачыцца тое, што мы хочам праз іх разгледзець. Так і з маёй памяццю...

Зусім заблытаўся...

Я хачу напісаць зусім не пра гэта. Я хачу напісаць пра дзяцінства. Пра тое, маё. Якое гэтак востра тады адчувалася мной і знаходзілася ўва мне. Пра час, калі здавалася, што ўсё забараняюць і табе кроку нельга ступіць без дазволу. Але толькі зараз стала зразумела, што менавіта тады і былі ў цябе гады сапраўднае волі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x