Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мяне, вядома, ніхто не сустрэў. Родны дом быў яшчэ далёка, недзе там, у лёгкім тумане памяці. Такім лёгкім, што ад першага подыху ветрыку — іншага ўспаміну — ён мог растаць, знікнуць. Дадому трэба было яшчэ вельмі доўга — цэлыя тры гадзіны — ехаць. Ехаць у аб-шарпаным, чырвоным дызелі, які адным сваім знешнім выглядам выклікаў непрыемныя, нат агідныя пачуцці. Я пайшоў па білет. У вялікім, амаль пустым, памяшканні прыгарадных кас, падкрэсліваючы яго ўбоства, гарэла бляклае святло. Адзінокія пасажыры маркоціліся ля сцен. Білетныя аўтаматы блішчэлі зялёнымі вачыма лямпачак і здаваліся болып жывымі. Вакенцы кас побач з імі сумавалі па вялікіх чэргах.

Праз хвіліну, сціскаючы ў руках ледзь адчувальны білет, я накіраваўся да выхаду. I тут убачыў адзінага чалавека, які яшчэ варушыўся ў гэтай зале. Гэта была бабулька, згорбленая да таго, што плечы, здавалася, уздымаліся вышэй галавы. Яна абыходзіла цені паса-жыраў і нешта гаварыла ім бяззубым шэптам. Часам адтуль, дзе яна спынялася, чуўся звон манет. «Падайце, бога радзі!..» — пачуў я зусім побач. Пачуў і заспяшаўся да выхаду ад нейкага незразумелага жадання сысці адсюль як далей. Толькі не — зразумелага: у мяне раптам хвілінна — праплыло перад вачыма, нібы ўрывак нямога фільма, тое, як бабулька падышла да мяне, паўтарыла свае словы, і я, сарамліва і збянтэжана, нервова і спешна, стаў шукаць у кішэнях, а потым даваць ёй капейкі. Пачуццё чакання, якое чыталася б тады ва ўсёй постаці бабулькі, мне падалося невыносным. Яно абражала мяне...

I толькі на вуліцы я ачуўся. Халаднаваты бэзавы вечар прасвятліў галаву. «Які ж я дурань!» — балюча падумалася.

Я вярнуўся ў залу і стаў на самым бачным месцы. Проста нада мной вісела ўніз галавой лямпачка — цьмяная, заседжаная мухамі да матавасці. Правай рукой я сціскаў у кішэні напагатове жменю манетак. Жаданне, каб бабулька нарэшце падышла да мяне, паступова ператварылася ва ўмольнае падрогванне. Але бабулька, падмятаючы падлогу крысом старога, дзіравага, месцамі працёртага да змены колеру халата, ужо колькі разоў прайшла міма. Кеды, што былі на ёй, бязгучна прыліпалі да склізкіх плітаў, халат прыкрываў ногі, і, здавалася, бабулька ціха плавала вакол мяне ў нейкім незразумелым танцы. Вочы яе, незвычайна пільныя і рухавыя, не спыняліся толькі на мне. Калі яна зноў прайшла-праплыла паўз мяне, занятая сваёй справай — я не вытрываў, падышоў да яе.

- Дзень добры,— сказаў я і пачырванеў ад недарэчнасці сказанага.

Але бабулька не заўважыла гэтага. Яна яшчэ больш за мяне збянтэжылася. Ей, пэўна, даўно так ніхто не гаварыў, і яна не ведала, што адказаць.

- Я хачу даць вам грошай,— аднымі непаслухмянымі губамі прамовіў я.

Бабулька яшчэ больш разгубілася. I я прачытаў у яе вачах жаданне пайсці прэч. Я і сам ледзь не адышоў, але, відаць, менавіта гэты позірк і ўтрымаў мяне зараз.

Я хуценька выцягнуў руку з кішэні і высыпаў грошы ў механічна працягнутыя бабулькай маленькія, дрыготкія далоні.

Бабулька раптам ажыла, загаварыла тое, што я ўжо чуў пасля: «Падайце, бога радзі!..», а потым пра кагосьці, можа, пра сябе, няшчасную, хворую, потым яшчэ нешта... Мне стала проста і лёгка. Я прыслухаўся.

- ... Раніцай падышла да такіх вось, як ты, маладых, папрасіла капеечку, дык яны засмя-яліся, сказалі пачакаць, а потым адвярнуліся, і я бачыла, як у іх руках блішчэла нешта, а потым павярнуліся да мяне і кінулі ў руку капеечку — гарачую, пякучую, як вугельчык, я ажно ўскрыкнула — так забалела, а яны зноў за-смяяліся... і зараз, глядзі, вось...

Бабулька спачатку сухенькай ручкай выцерла нябачныя слёзы, а потым разняла кулачок і паказала далонь. Пасярод яе — нібы маленькае ружовае сонейка — быў апёк. Ен растапіў зморшчынкі, і скура ў тым месцы стала далікатнай і адчувальнай, як у дзіцяці.

Мне захацелася доўга-доўга гаварыць з бабулькай.

- Я проста думаў, што вам трэба далёка ехаць, а грошы прапалі. I вы зараз збіраеце на білет. Таму і падышоў...— стаў тлумачыць я.

- Не, я тут жыву, блізка зусім,— бабулька сказала гэта і замоўкла. Аднак, зразумеўшы, што такога адказу мала, дадала:

- Пенсію я не атрымліваю — не зарабіла. На работу цяпер вось не бяруць — старая. А жыць неяк трэба... Хоць і абрыдла, ой як абрыдла...

Толысі цяпер я заўважыў, што мы ўжо сядзім на нейкай лаўцы, выгнутай з фанеры. Сядзім у самым карычневым ад святла і цемры куце залы.

- Як гэта вы пенсію не зарабілі? — спытаў я.— I гэтае маё «вы» неяк не вязалася да размовы, прасілася «ты»...

- Ой, доўга, унучак, доўга расказваць... Ой доўга... Усё вайна распраклятая нарабіла. Маладая я тады была. I дурная-дурненькая: палюбіла паліцая. У першы раз ён мяне сілай узяў — прыгожая я была. Узяў ён мяне, і пакахала я яго. Ну, можа, й не пакахала, але — жыла з ім. Перад самым вызваленнем партызаны яго забілі. А мяне, як толькі нашыя прыйшлі, у турму забралі. Доўга я там была. Далёка, ажно ў Сібіры. Потым дамоў вярнулася. Стала ў калгасе кароў даіць. Аднойчы ішла дамоў з фермы позна ўвечары, і накінуліся на мяне сваякі забітага маім Сашкам хлопца і так збілі мяне, што ледзь я дахаты дапаўзла, крывёю харкаючы... Калі трохі агойдалася, яны зноў мяне падлавілі і да паўсмерці збілі. А на трэці раз я выхапіла кол з рук у таго, хто біў — дужая ж была,— і на яго... А ён назаўтра ў бальніцу. I пабоі зняў... Мяне зноў у турму, і зноў далёка, і зноў надоўга... У вёску я больш не вярнулася. Ды і каму я там трэба, старая. Радні няма, маці памерла. Так і жыву тут адна...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x