Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дуплы, дуплы шукай,— раіў Мішка,— дразды па дуплах сяліцца таксама любяць...

Але дрэвы навокал былі маладыя і гонкія, здаровыя, не чапаныя дзятлам. I зноў жа, не тое што драздоў, аніякіх птушак не бачна было, быццам паведамляла ім нейкая контрразведка, што паляваць на іх ідуць.

Кіламетраў за дзесяць ад вёскі ўвайшлі паляўнічыя ў малады, бадзёра-зялёны хвойнік. На вока — гадоў пад пятнаццаць яму, як і Лёньку. Быццам ягоная маці цяжарная гэты хвойнік садзіла. Ростам жа ён — ого-го! — метраў пяць і болей. А знізу ўсё роўна густы, галінамі сухімі ўтырканы: не было каму па іх хадзіць, сучча адмерлае абцерці. Біўся-біўся з ім Мішка, узмакрэў увесь, абліп ігліцаю. Не да драздоў зрабілася. У галаву ўплішчылася адно жаданне: адпачыць. I яно, урэшце, перамагло. Мішка выбраў палянку з трыма бярозкамі сярод хвоек і сказаў:

- Усё, далей ня пойдзем. Перакур...

Селі. Ногі выпрасталі-зыцягнулі. Далёка — ажно да краю палянкі. Падняліся. Наламалі дроў вакол. Сухіх, як пад дахам. Расклалі лёгкае вогнішча — агонь і дым не відаць, сучкі проста на вачах чарнеюць і скручваюцца. Мішка дастаў нож і парэзаў на грудзях хлеб. Потым пакрэмзаў сала, накалоў яго на шкворні і даў Лёньку ў абедзве рукі смажыць. Апошняю, як тоўстая задастая пані ў зялёнай сукенцы ў абцяжку, вылезла пляшка. Амаль да паловы плёхалася ў ёй гарэлка.

Самагонка была пякучая і перасядала ў горле. Лёнька сілаю заганяў яе ў нутро і падпіхваў далей салам. Толькі што з агню, яно сцякала на хлеб тлушчам, апякала сабою губы, пахла дымам — і было найсмачнейшым ежывам у свеце. Пілі і елі не моўчкі, аднак пра што гаманілі — не запаміналася, абцякала яно памяць, як мутная вада слуп у навальніцу. Языкі проста працавалі, каб час заняць.

Пакуль пляшка апусцела — Мішка з Лёнькам ап'янелі. А ці шмат ім, падлетку ды ўкарочанаму напалову мужыку, трэба? Лёнька сядзеў, прыжмурыўшы вочы, лавіў галаву, а яна кружляла і вадзіла вачыма па дрэвах, вогнішчы, Мішку. I было добра ў яго на душы і весела на твары. Потым ён прылёг, ды не заснуў, а слухаў у сабе, як адпачываюць ногі, як па целе расплы-ваецца лёгкасць — хоць у скокі кідайся, быццам і не было да гэтага хвойніку дзесяцікіламетро-вага шляху.

Мішка таксама паляжаў трохі і ўспомніў пра самапал.

- Ану, давай пабачым, які ты стралок цэлкі,— сказаў ён і ўстаў, абняў за рыльца пляшку і, віхляючыся, аднёс яе на недалёкі — метраў на тры — кратовы грудок. Паставіў — пляшка няўмела, нясмела ўпала. Зноў паставіў — нахілілася і, падумаўшы, скацілася пад ногі. I тады Мішка насадзіў яе дзіркаю на невысокі надламаны сук.

Лёнька ўзняў прапяканку, чыркануў карабком, запалкі засмярдзелі, зашыпелі і замоўклі, патушаныя стрэлам. Пад донцам пляшкі ўпіўся ў зямлю і дрэва шрот. Лёнька лёг на жывот, паклаў рулю на галузу — высока над пляшкаю пранеслася шапаценне. Зноў і зноў набіваў прапяканку. аднак пляшка, быццам была яна гумавай ці загаворанай, вісела цэлая.

Доўга ляскалі адчайныя стрэлы, алс пакуль пад час вымушанае цішыні не пачулі паляўнічыя над галовамі лёгкае — пырх. Прыгледзеліся — між растаныраных, як пальцы, галінаў, моцна сплеценае кубло. А над ім — адразу ж — птушка сядзіць. Якраз на сонцы, і пер'е яе адлівае, і столькі ў ім колераў — не пералічыць і не назваць усе. «Сойка...» — пазнаў Мішка. Сядзіць сойка над кублом і галаву гэтак павярнула, быццам і не глядзіць зусім на паляўнічых, быццам і не страшныя яны ёй і не цікавыя.

Мішка прысеў, сагнуўся напалам і засыкаў: «Ціха-ціха...» — заматляў рукамі Лёньку, нейкія знакі выкручваючы. А Лёнька і так нрыціх, прылін да зямлі, залюбаваўся. Мішка ўзяў у яго прапяканку, паклаў на сук, што з суседняга дрэва тырчаў, прыцэліўся — лясь! Пасыпаліся зверху перабітыя шротам галінкі, зайграў на сонцы пыл — а сойка сядзіць, як сядзела. Во вытрымка — нібы і не ў яе стралялі. Толькі ў кіно такое і ўбачыш.

Праз колькі хвілінаў усё вакол сойкі было пасечана шротам, а яна — ні з месца. I галаву, здаецца, ніколькі не павярнула, толькі вока круглае пагардліва ўніз пазірае. I падалося Лёньку: такі кленч у глыбіні ягонай чытаецца, што не вытрымаў ён, сказаў:

- Ды забілі мы яе даўно. Яна проста да галінаў прытулілася і ўпасці не можа.

- Тады лезь і здымі яе.

Палез Лёнька, амаль да самое дабраўся — толькі дацягнуцца рукою засталося. Прыціснуў-ся голым пузам да шурпатае кары, пальцы да драцяных сойчыных ног дакрануліся, і тады яна — пырх! — і зляцела, між галінаў у неба паднялася і знікла ў ім. Лёнька ад нечаканасці ледзь не сарваўся. У апошнюю хвіліну абхапіў дрэва нагамі і толькі з'ехаў трохі на ім уніз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x