Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

— я гляджу, ты зусім замораны. Ледзьве сядзіш. Я пытаю — ты не чуеш, я гавару — ты не слухаеш. Асалавеў зусім...— даляцеў да Антося голас сястры.— Мо прыляж, адпачні з дарогі, а то я за стол адразу...

— Не, спаць я не хачу. Прабач, задумаўся трохі. Пайшлі мо лепш пагуляем. Я ж упершыню ў вашым горадзе. Калі яшчэ буду... Паслухай, а давай з'ездзім у ваш хвалёны парк...

1988

II. З нізкі «НАСТРОІ»

«Русалка»

Ну і што, што сёння свята!.. Тым больш — ёсць нагода выпіць. Хай сабе свята не рэлігійнае, не савецкае, а паганскае. Нашыя продкі перад такою ночкаю добра набіраліся мёду (ён толькі зваўся «мёдам», а на самой справе быў настойкаю з немалымі градусамі) і, паскакаўшы над вогнішчам, мацалі дзевак і вялі іх у таемныя куточкі...

Сашку ды Шурку, дзеля пачатку, таксама трэба было выпіць. А вогнішча, дзеўкі — будуць потым. I сядзелі яны на ўскрайку лесу, пад векавым дубам з асмаленым камлём — надта ж прыкметны быў ён сярод чэзлых палескіх бярозак ды вольхаў, і сюды на гульбішчы ды п'янкі не толькі моладзь збіралася, наяздясалі і старэйшыя, і многім дуб гэты падпсаваць хацелася, але ён ясыў і зелянеў — агонь не браў яго, толькі аблізваў у зле і патухаў, з'еўшы дровы і не ўчапіўшы дуб за ясывое, а злёгку падчарніўшы яго.

Сядзелі хлопцы, маючы на двух пляшку «фруктовіча» — самае таннае на той час «чарніла» (паўлітэрка — 92 капейкі, з коштам посуду), і патроху пацягвалі яго з рыльца. Па чарзе, не збіваючыся — як саб'ешся ўдвух? — і не сачкуючы. Год не бачыліся яны пасля школы, з'ехаўшы з вёскі ў розныя гарады, і, сустрэўшы-ся, пайшлі пад згаданы дуб выпіць. Проста насупраць іх, за вёскаю, сядала ў пульхныя чырвоныя аблокі на спачын знясіленае за дзень сонца. Распаленае, але ўжо меднае і бляклае, яно дазваляла без болю ўзірацца ў сябе. Калі шчыра, сонца не вельмі цікавіла хлопцаў. Каб не вісела яно насупраць, дык і не заўважалі б яны яго. А так стала сонца нутром доўгай размовы, што заглохла на спрэчцы: якое ж яно на справе — круглае, як шар, ці плоскае, як аладка. Шурка здзіўляўся: як жа не плоскае, глядзі, і пальцам тыкаў у самое, вялізнае зараз, сонца на небе. Яно й сапраўды было плоскае, але Сашка са школы засвоіў адно: не вер вачам сваім, і не згаджаўся, перасільваў зрокавы падман кніжным.

Віно дапілося, зайграла ў галовах, дало нагам лёгкасць, і хлопцы найшлі ў вёску. Ішлі сцяжынаю, пратаптанаю ў жытнёвым возеры — якраз на шырыню аднаго чалавека. Пасля хлопцаў смела ўжо можна было йсці дваім побач, не зважаючы на ранішнюю ці позневячэрнюю расу. Бывае яна тут, і асабліва на блізкім лузе, буйною, можна збіраць кроплі, каб піць у лекавых мэтах. Дзіва што, на лета наязджала ў вёеку сталых гараджан на адпачынак. Раніцаю сем'ямі, босыя, тапталі яны расу — лячыліся, і зганяў іх калгасны брыгадзір з лугу, як гусей...

Вёска пачалася бабулькамі, якія сядзелі на лавачках і сустракалі і праводзілі хлопцаў сваімі яснымі, зусім не старэчымі вачыма. Быццам не было ў іх іншага занятку, і яны знарок загадзя выйшлі на вуліцу, каб хлопцаў пабачыць. Размоў за дзень набіралася ў бабу-лек няшмат, усе яны былі дагэтуль перагамоненыя. I хлопцы, праходзячы міма, давалі ім бясконцую — да зораў — тэму.

- А чый гэта той, што ад нас бліжэй пайшоў? — пыталася пра Сашку ягоная суседка ў бабулек, каб пачаць размову, бо сама сёння раніцаю з паўгадзіны распытвала яго пра гарадское жыццё. Атрымаўшы вядомы адказ: «Аліка Лукашовага» — яна так шчыра, як умеюць толькі вясковыя бабулысі, што на ніякіх акторак не вучыліся, цокала языком і ў здзіўленні казала:— А чаму ж ён бяз жонкі? Ці развёўся?..

- Дык ён жа шчэ не жанаты...— уступалася за Сашку яе сяброўка, але размова была ўжо зачэплена. Хлопцы ж, пажэненыя і разведзеныя ледзь не ля кожнай лавачкі, йшлі далей.

Вёска сёння была не зусім звычайная: святочная. Называлася свята «Русалкаю». А па звычаях было яно сярэднім між Тройцаю і Купаллем. Бліжэй да Купалля, вядома. Усе платы, хаты былі абчапляны наламанымі з кустоў і дрэваў галінкамі і зелянелі, быццам ажыло дрэва, парасткі выпусціла. Бабулькі на лавачках сядзелі таксама з букетамі-венікамі галінак у руках і адмахваліся імі ад настырных да любое крыві камароў. I таму была, акрамя хлопцаў, у іх яшчэ адна размова, якая распачыналася разпораз:

- А ці хутка ўжо будзе тая Русалка? — пыталася адна з бабулек час ад часу. I старыя перагіналіся, цягнуліся галовамі ўперад, у той бок, адкуль павінна з'явіцца шэсце.

Хлопцы таксама кіравалі на далёкі край вёскі, адкуль пачыналася заўсёды свята, адкуль выходзілі дзяўчаты з вялізным вянком з траваў, галінак і красак у руках і, з песнямі, павольна йшлі да другога канца вёскі, дзе раскладвалася мужчынамі вогнішча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x