Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Анічога... Анічога... Анічога...

Дзверы павольна расчыніліся. Бязгучнымі крокамі ў пакой не ўвайшла, а ўплыла Алена. Прысела на канапу.

- Не спіш? — ціхенька спытала.— I мне не спіцца. Раскажы, як жывеш. Дзе зараз? Ажаніўся?

Пра сябе заўсёды цяжка расказваць. Асабліва калі не хваліцца. Антось узгадаў канец аўтабіяграфіі, што пісаў нядаўна, уступаючы ў партыю. I гэтаксама сціснуў у некалькі сказаў сваё жыццё пасля вучобы.

- У нас таксама двое дзетак. Муж на заводзе працуе. Я ў дэкрэтным цяпер. Перабіваемся...

- Гэтак і мы,— сумна сказаў Антось,— які ў нас заробак. Слёзы, не грошы... Сорамна сказаць каму, а пяць жа гадкоў адтарабанілі. Як лёду. Імя гордае — інжынер! — прадэкламаваў ён і не стрымаўся: — Цьфу!

Алена, уражаная ягонай непадробнай шчырасцю, засмяялася, затуліўшыся ў далоні, а потым нейк лёгка і гулліва, на той жа ноце, прамовіла, як секанула:

- А я цябе ніколі не кахала...

Антось, які пачаў быў смяяцца разам, змоўк, нібы падавіўшыся, асунуўся і непрыстойна заікаў.

- Так, ніколі,— спакойна дадала Алена,— смешна было паглядаць, як сохнеш ты. I толькі. Ды і сяброўкі пад'юджвалі, маўляў, ты таакая, а ён табе не раўня... Даруй, не думала я тады ні пра што, пасмейвалася над тваім болем... Пасля часта цябе ўзгадвала. Пытала ў знаёмых. I думала нават: якая ж дурненькая я была.

Як памылілася. На ўсё жыццё. Зараз здаецца мне, што не было б у свеце шчаслівейіных за нас. Бо як не кахаць таго, хто кахае цябе...

«Дык вось чаму ты прыйшла...— ускіпелі думкі ў Антося.— Ты, пэўна, хацела, каб я зноў табе ў каханні прызнавацца пачаў, расплыўся ў пяшчотах, маўляў, не забыў, кожны дзень пачынаў з успаміну пра цябе... «Не было б шчаслівейшых...» Не, даражэнькая, ніколі не жылі б мы шчасліва, бо ніколі ты не была б задаволена сваім выбарам, бо ўбілі табе ў галаву, што дастойная ты лепшага, чымсьці я. I ныла б, і грызла б душу. Як, мабыць, грызеш мужа... Гэта зараз, здалёку, многае па-іншаму бачыцца».

Антось стрымаў у сабе гэты наплыў думак, ляжаў моўчкі, моцна заплюшчыўшы вочы. А Алена, нічога больш не сказаўшы, узялася за край коўдры, адхінула яе і — лягла побач з Антосем. Халодная голая нага яе слізганула па ягонай. Антось страпянуўся. Не толькі ад нечаканасці і здзіўлення. Яму стала няёмка — адначасна брыдка і агідна... Ен адштурхнуў Алену, падхапіўся на калені і — прыйшоў у сябе, ачуўся.

— Фу-у... I трэба ж сасніць такое,— прашаптаў ён і агледзеўся. Світала. Недзе восьмая гадзіна раніцы пайшла. Пакой быў насычаны перадранішняй шэранню. Антосю падалося, што дзверы лёгенька пагойдваюцца. Ці толькі падалося... Ен не памятаў, ці былі яны зачыненыя. Нейк не прыдаў тады ўвагі. А што да сну? Дык колькі разоў яму раней снілася гэткая блізкасць, як хацелася яму быць з ёю... А зараз?.. Хіба ж мог ён спаць з жанчынай, што стрэла яго на парозе? Гэта ж здрада той Алене, здрада сабе... Толькі не трэба высокіх слоў: здрада... Якая да д'ябла здрада. Даўно мы адно адному здрадзілі. I не варта кагосьці ў гэтым вінаваціць. Нават лёс... Зрэшты, і сам ты ўжо далёка не той, што быў. Штораніцы бачыш сябе ў люстэрку. Мо таму і не здзіўляешся. А тут адразу такое адкрыццё. За хуткаплынным жыццём і задумацца не было калі, што яна цяперака не такая, якой сніў... I вось сустрэча, як удар па нагах ззаду. I разуменне, прасвятленне: назад дарогі няма... Та-ак... Калі і бывае ў чалавека момант развітання з маладосцю, дык у мяне ён сёння... Што будзе далей? Анічога. Дні пабягуць хутчэй, і толькі. I будзеш узгадваць ты, Антось, сябе таго, учарашняга, нібы кагосьці іншага, чужога. Успамінаць, быццам кіно глядзець, ведаючы, ды не верачы, што галоўным героем быў ты... У чалавека, відаць, такія хвіліны бываюць у жыцці яшчэ адзін раз: калі ідзе ён на пенсію. Тады развітваецца ён з жыццём...

«Слухай,— перапыніў сябе Антось,— а адкуль у цябе столькі злосці на яе, столькі недаверу ёй, падазрэнняў у няшчырасці? I ні каліва спагады... Ты, можа, яшчэ і радуешся, што яна такой стала, што ёй у жыцці не пашанцавала, што ёй дрэнна зараз? Прызнайся: радуешся? Маўчыш? Аднак у любым выпадку не да гонару табе кпіць з яе, здзекавацца».

...Усё, трэба ўставаць. Алена з мужам яшчэ спяць. Субота. Выхадны. Вядома, адпачыць хочуць. Не буду чакаць, покуль прачнуцца. Пра што нам гаварыць?.. Без таго ўсё зразумела. Антось уявіў сабе, як будуць яны сядзець за сталом і як муж Алены крадком, а можа, і ад-крыта, будзе разглядваць яго. Яна, зразумела, даўно распавяла пра яго: як жа, такое каханне... Не, пакіну лепш цыдулку на стале.

Антось дастаў з дыпламата аловак, блакнот. Вывеў першае, што прыйшло ў галаву: радок, які напісаўся на канапе ў дрымоце: «Жыццё апярэджвае мары...» Потым дадаў не ў лад: «Ды не вяртаецца назад...» Разнабой яўны. Ад радасці, узбуджэння, ў першым радку да спа-койнага, павольнага кроку ў другім. Так бурныя рэкі апускаюцца з гор і становяцца плаўнымі ў раўнінах... Вось табе і пералом у жыцці, у лёсе, у душы...— горка ўсміхнуўся Антось, закрэсліў напісанае, адарваў, скамечыў аркушык, паклаў у кішэню. Напісаў на новым: «Прабач. Дзякуй». Потым крыху ніжэй дадаў: «Бывай...» Паклаў паперчыну на стол, ціхенька выйшаў з кватэры, шчоўкнуў аўтаматычным замком.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x