Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А-а-а,— здагадаўся Мішка,— паняў, дзеці тамака ў яе, ану ў кубле памацай.

Лёнька засунуў руку ў кубло — там нешта цёплае і мяккае. I жывое.

- Скідвай іх сюды,— скамандаваў Мішка,— сойкі таксама нішто. Асаблів маладзенькія. Няма драздоў — дык соек насмажым.

Лёнька пачаў даставаць птушанят па адным. Возьме за ногі, а цела — боўць — і ў галаву пералілося, возьме за галаву, а цела — боўць — і да ног перавалілася, адвісла, як вада ў гумавым балоніку. Мішка падняў свае кароткія рукі з пульхнымі нязграбнымі, дзіцячымі пальчыкамі і зноў загадаў:

- Кідай...

Птушаняты хутка падалі, абы-як біліся спачатку аб галіны, потым аб Мішкавы рукі і цесна, шчыльна прыліпалі да зямлі, нібы шэрыя камякі пластыліну. Мішка падбіраў іх і складваў у апустошаную кайстру. I бачна было, што апанавала яго нейкая сквапнасць прыгаданая, ажно рукі трэсліся і ў вачах палаў рухомы агеньчык. Сайчаняты пішчэлі, шырока разяўлялі чырвоныя з жоўтым роцікі, і толькі гэта выдавала іх за жывых. Лёнька кідаў птушанят, Мішка збіраў іх, да смажання — іхняе мэты — было зусім блізка, і не маглі яны таму хоць бы на хвілю спыніцца і задумацца: «Што ж гэта мы робім? Навошта?» Было гэта нібы нейкаю дзіўнаю гульнёю «Кінь-падбяры», ад пачатку запланаванай, распісанай па ролях і незваротнай. Адно толькі: Лёньку брыдка было лезці рукою ў кубло і намацваць там сайчанят, але не мог ён пад пільным Мішкавым вокам адмовіцца, не мог сваю слабасць сардэчную паказаць, і таму мацаў і мацаў па цёплым казытлівым і ліпучым пуху ў кубле, покуль не выкінуў усіх, шэсць ці сем птушанятаў. Прысеў на галіну. Прыслухаўся.

Мішка ўзрушана і бойка тлумачыў яму, аказваецца, як праз дзюбу нанізваць сайчанят на шкворань, паказваў, дзе ён выйсці павінен, як смажыць, пакручваючы, і якое смачнае, далікатнае ў іх мяса... Лёнька глядзеў і не бачыў таго мяса: адна мутная, шызая плеўка вакол ды нейкае чорнае месіва ўсярэдзіне, якое перакуль-ваецца, перабоўтваецца... Бр-р-р.

Лёнька споўз з дрэва, агледзеў свой жывот. Роўнымі, доўгімі пісягамі на ім кроў пазначыла здзёртую скуру. Балела і не балела адначасна. Было проста прыемна стаяць на зямлі, якая хоць і выгіналася пад нагамі, аднак была ўсё ж болын трывалая, чымсьці дрэва.

Мішка адставіў кайстру з сайчанятамі ўбок, і паляўнічыя зноў прыселі да вогнішча.

— Памятаю, пасвілі мы з бацькам кароў...— пачаў Мішка доўгі расказ пра першых з'етых ім смажаных драздоў. Расказчык ён быў найлепшы — насабачыўся з малымі і ведаў, дзе падсаліць, а дзе падсаладзіць трэба. Слухаць яго можна было бясконца, і гэтаксама бясконца мог ён распавядаць — язык натрэніраваны. Адзін успа-мін чапляўся ў ім за наступны, ланцужок гэты ўсё падаўжаўся і падаўжаўся. I да таго натуральна і складна, што слухачам недзе было й слова ўставіць, каб хоць перапытаць, паказваючы тым сваю ўважлівасць. Мішка цягнуў свой расказ, нібы акын песню, і хвіліны ляцелі, мільгалі, як вокны электрычкі на Мохавым пераездзе. I не заўважылі паляўнічыя, як цемра ўвайшла ў хвойнік гаспадыняю. Сонца ўжо й вершалінаў дрэваў не краналася. Вогнішча сваімі бакавінамі на дрэвах, на тварах пачало адбівацца. Лес зашапацеў раптам трывожна і нават страшна. I разам падумалася ім: трэ дамоў спяшаць.

Пачалі збірацца. Залілі чым у каго было вогнішча і ўзгадалі пра непасмажаных сайчанят. Знайшлі кайстру. А ў ёй ужо ціха і смярдзіць — нехта з паляўнічых неўпрыкмет сеў на яе і птушанят падушыў. Размазалася слізь і нутраная чарната іхняя па ўсёй кайстры. Мішка вытрас грузкі камяк птушанят пад хваіну, нагою прытаптаў, ігліцы наверх нагарнуў. I доўга пляваўся і мацюкаўся, вычышчаючы травою спаганеную кайстру.

1989

Развітанне

Сёння быў звычайны дзень: сонца, як заўсёды, падала на зямлю жоўтым цяплом; дрэвы старанна, нібы ўлагоджваючы вецер, шапацелі лісцём; людзі бязмэтна і бяздумна — так здавалася ад спякоты — блукалі па вялікім, няўтульным горадзе.

Увечары я ад'язджаў адсюль. Да адыходу цягніка заставалася некалькі гадзін. I я разгублена хадзіў па горадзе, натыкаючыся на знаёмыя мясціны. Я развітваўся з горадам. Калі паветра пачало насычацца сінечай, я пайшоў на вакзал.

У вагоне, ад раптоўнай моцнай стомы і самоты, я залез на верхнюю паліцу і заснуў...

Прыехалі мы надзіва хутка. Калі я прачнуўся, белая пляма акна кідала такое ж белае святло на твары пасажыраў. За акном насустрач цягніку беглі дамы чужога горада. Потым яны спыніліся, у тамбуры правадніца пахіснулася і глуха ўдарылася аб сцяну. На момант яна сцялася, нібы пастарэла ад болю, а затым з лёгкім рыпеннем, якое халадзіла цела, адчыніла дзверы. Пачаргова апускаючыся з прыступкі на прыступку, я сышоў на заліты дажджом да лужынаў перон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x