Бо вакол — усё чужое. Не вачам — душы!
Куды я патрапіў? Дзе ты, мая Беларусь?
Вакол — чырвона і ціха. Мо закрычаць?..
1982. 1984
Не пытайце, што будзе заўтра(Паўфантастыч ная гісторыя)
— Ух ты, ну й цапануў, зараза! — сцяўшы зубы, прасіпеў Уладзя, схіліўся яшчэ ніжэй, прастагнаў: «У-у-у!» — выхапіў руку з вады і чмякнуў на дно чоўна рака. Вялізны, з пацеркамі ікры на хвасце, ён упаў на спіну і ляжаў, поўны ўласнае годнасці, паволі варуша-чы клюшнямі і спрабуючы перавярнуцца.
Не вельмі прыемная штука — голымі рукамі лазіць па норах і чакаць, калі ўчэпіцца за твае пальцы рак. Заўседы бывае гэта знянацку — востры боль прашчыкнутых да крыві пальцаў, як токам, пранізвае ўсё цела і сціскае сэрца. Звычайна Юрась і Уладзя палявалі на ракаў не ўдзень, а познім вечарам ці ноччу — пад уважлівым позіркам поўні. Бралі моцны электрычны ліхтар, вядро і йшлі да возера. Ціхенька, каб не нарабіць плёскату, брылі па вадзе ўздоўж берага і высвечвалі ліхтаром дно. Вада ў Сяляве была чыстая, празрыстая — таму й жылі тут ракі,— святло без перашкодаў намацвала дно, і ўсё на ягоным светла-шэрым пяску было відаць як на далоні. Ракі якраз у гэты час, з надыходам цемры, выпаўзалі са сваіх нораў у пошуках ежыва ці, мажліва, на шлюбныя гульні. Выхаплены святлом рак уціскаўся ў пясок, застываў на момант і, для не-спрактыкаванага вока, нічым не адрозніваўся ад прытопленых рэшткаў каранёў, раскіданых у вадзе ля берага, а пбтым паціху-паціху, хвастом уперад, стараўся выпаўзці з асветленага кола. У хлопцаў быў час добра прыцэліцца і акуратна схапіць яго за спінку ля галавы, ці болып дакладна — за шыйку. Рак трапятаў у руцэ, страшна варочаў клюшнямі, трос хвастом, але пальцаў дастаць не мог і прамым ходам трапляў у вядро да іншых злоўленых бедакоў. Бывала й трохі інакш: пад вострым промнем рак імгненна набіраў неймаверную хуткасць і ў хвілю знікаў пад бліжэйшым карчом. Толькі й там быў ён ужо лёгкаю здабычаю.
Аднак сёння Юрась і Уладзя цемрыва не дачакаліся — выправіліся на ловы сярод дня. Не дзеля цікаўнасці альбо «рамантыкі». Учарашняя непрадбачлівасць вымусіла. Прыехалі яны на Сяляву апошнім аўтобусам. Вечарэла, у лесе даўгія цені дрэваў зліваліся ўжо ў суцэльную шэрань. Покуль дабраліся да даўно выбранай і абжытай імі мясцінкі — і зусім сцямнела. Хуценька разапнулі намёт. Уладзя адышоўся з сякеркаю і назбіраў сушняку на вогнішча, а Юрась накапаў чарвякоў на ранішнюю рыбалку. Гэтыя звыклыя, даўно падзеленыя абавязкі выканалі ўмомант, схапілі вядро, электрычны ліхтар і рванулі да возера, на справу, дзеля якое і прыязджалі сюды.
З гадзіну праблукалі ў парнай вечаровай вадзе, назбіралі — інакш і не скажаш — з паўвядра ракаў і вярнуліся да намёта. Расклалі вогнішча і, калі пацягнула ад яго салодкім хваёвым дымком, разам прыгадалі, што, яшчэ ідучы ад аўтобуса, сцякалі слінаю ад голаду. Кінуліся да сваіх пляцакоў, цап-цап — а там нехта палазіў ужо і прыпасы выцягнуў. Знікла ўсё ядомае — каўбаса, хлеб, сала... Засталіся толькі пашкуматаная, заплямленая былымі харчамі папера ды растрыбушаныя цэлафанавыя пакеты. А яшчэ соль ды сякія-такія прыправы да юшкі.
— Ідыёты! — выгукнуў у размаляванае зорамі неба Уладзя.— Пляцакі незакрытымі пакінулі,і сабака ў іх палазіў!..
Калі б пабылі тут людзі, яны і пляцакі прыхапілі б разам... I на тым дзякуй.
Назаўтра раніцаю хлопцы сплавалі на чоўне ў вёсачку, дзесяткі два хатаў якой былі абыякава, хаатычна, нібы пярлоўка курам, рассыпаны на супрацьлеглым беразе возера. У адным з будыначкаў, ці не ў былой лазенцы, месцілася крама. Было ў ёй надзіва пуста: толькі чэрствы пазаўчарашні хлеб ды абрыдлая за вясну ў студэнцкай сталоўцы вермішэль. Затое ляжалі іншыя «товары повседневного спроса»: заседжа-ныя мухамі кніжкі, стосік нейкай пажаўцелай бялізны ці дзіцячай апраткі і некалькі параў вялізных галёшаў. Узяўшы дзве цагліны хлеба, хлопцы вярнуліся назад.
Як назло, і рыба не бралася. За ранак злавілі Юрась з Уладзем на двух пару плотачак ды акунька. Таму й выправіліся ўдзень ізноў на ракаў. Голад не цётка. Трэ было й пра вячэру падумаць.
На чоўне падплылі да невялікага астраўка, што зелянеў метраў за паўсотню ад берага. Ноччу сюды яны не заплывалі. I дарэмна: мясціна была самая што ні на ёсць рачыная. Прытопленыя карчы, абрывістыя берагі, утырканыя дзіркамі нораў. I ледзь не ў кожнай — няпуджаны рак. Адно толькі — лавіць ракаў даводзілася на «жыўца»: на ўласную руку. Уціскаць яе ў нару, пасоўваць паціху наперад і з жахам чакаць, калі сцісне пальцы клюшня... Аднак і ў такіх ловах ёсць свой інтарэс, Юрась і Уладзя захапіліся і толькі шэптам перага-ворваліся, зрэдку пакрыкваючы ад болю.
Читать дальше