Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З апокрыфа ў канон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З апокрыфа ў канон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхні змест.

З апокрыфа ў канон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З апокрыфа ў канон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Той, хто «даўно нежывы», на полі ажывае зноў: вольны ад смерці, ён сее з сябе і сее сябе, дзейснячы сваю спаканвечную містэрыю, і верш у ёй удзельнічае і яе выяўляе.

Безназоўны верш Яна Чыквіна ўдзельнік і сведка айчыннай містэрыі Азірыса, у якой звычайнае прысвячаецца і высвячаецца ў незвычайнае, бо ад самага пачатку ў сваёй аснове — у сваім «дне» і «радне» — яно ўжо мела ягонае зерне. І «водсвет далёкага раю» - водсвет гэтай містэрыі, ёсціны, што дзейсніцца і што, дзейснячыся, знаходзіць сваё.

Вечнасць таму і магчыма «даўно», што яна заўсёды нейкім чынам ёсць цяпер. I далёкі рай — ён з таго самага радна, што і авёс, і, як рай там, авёс тут таксама днее і свеціцца.

Верш — водсвет гэтай містэрыі.

Верш — водсвет самаадсутнасці Па-свойму тут усіх няма: і бацькі, і сына, і поля, і плуга, і зерня, але ў іхняй «нямасці» выяўляецца ёсціна.

Апроч відавочнай і яўнай рыфмы, у вершы прысутнічаюць няяўныя і невідавочныя: ён імі праняты і знітаваны, і гукасэнсавыя пісягі-барозны ідуць па ўсім яго полі, усярэдзіне знікаючы, на краі адкрываючыся: арэ – ралля – зерне – раю – сузіраюць -, водсвет – свет – аўсу – сее – вечнасць. А ёсць жа яшчэ безназоўныя словы: яны засталіся невымаўленыя, а вершу яны ўсё адно вядомыя. I першае безназоўнае слова — сын.

Назоўны бацька, безназоўны сын, і назоўным чынам суадносячыся з бацькам, безназоўным чынам ён суадносіцца з усім тым, што выяўляе і вымаўляе верш, і калі яно мае кшталт прадметнасці, то ён вольны ад яе, калі яно ўведзена ў дзеянне відавочным чынам, то ён невідавочным. Верш напоўнены зрокам, усё ў ім становіцца ўзаемаасабовым: зрок насяліў рэчы і з'явы, а рэчы і з'явы ўсяліліся ў зрок; у гэтай трансмутацыі той свет і гэты знайшліся адно для аднаго і растлумачыліся адно адным.

Асабовае ў вершы спалучана з агульным: пэўна, каб нешта адно страціла сваю ўласцівасць, астатняе таксама пачало б слепнуць.

Зрок бачыць тое, на што кладзецца «водсвет далёкага раю», і ўсё тое, што бачыцца, становіцца раўнаістотным. Рэчы і з'явы, асветленыя водсветам, набываюць здольнасць глядзець і бачыць, і гэтая здольнасць супадае з імі як іхняя, дагэтуль не выяўленая, магчымасць.

I нездарма зерне тое выніковае, з чым бацька мае справу: зярняты — дыскрэтныя адзінкі зроку: яны змяшчаюць у сабе наступнасць і бачаць наступнасць. Каб бачыць, трэба мець у сабе тое, што бачыцца, каб ведаць, трэба быць тым, што ведаецца. «Водсвет» — зрок таго боку, і калі ён распазнае гэташнія рэчы, рэчы ўжо не зусім гэташнія, а водсвет не зусім тойны.

Усё выяўляе і захоўвае сваё сутнаснае аблічча і супадае пры гэтым з нечым адным. Што ведае зерне пра поле, у якое яно падае і з якога вынікае? Яно сустракаецца з ім першы раз, аднак сутнасць зерня загадзя ведае сутнасць поля, і, сустракаючыся, яны супадаюць. Супадаюць сваёю адметнасцю. I гэтаксама сваёю адметнасцю супадаюць між сабою плуг і ралля, быт і нябыт, бацька і сын, у іх розныя постаці, але адна сутнасць, і, увабраўшы ўсё, кожны аб'яўляецца сабой. Каб спраўджваць тое, што мае быць, бацька прарастае з таго свету. Без удзелу таго свету плён немагчымы, і, дасведчаны, бацька цяпер адсылае ўзятае зерне туды, адкуль сам прыйшоў,— з відавочнага ў невідавочнае, з гэтага свету ў той, бо прарасці можна адно адтуль. Не засеянае, поле цёмнае і не паддаецца выказванню і выяўленню. Яно пачынае выказвацца і выяўляцца, калі ў ім ёсць тое, што здольна расці.

Бацька сее той бок тым, што само вярнулася з таго боку,— аўсом і сам, як авёс, вернуты. Мова вымавіла авёс як адзіна спраўджанае і найбольш дакладнае слова ў вершы. Сваімі гукасэнсамі яго прадбачылі і жадалі яго аб'яўлення словы, што ўвайшлі ў завяршальны радок верша — «сее» і «вечнасць». Больш за тое, яны намацалі і пацягнулі да сябе яшчэ далейшае слова, і найменаваны авёс сваім узмоцненым гукасэнсам амаль выявіў яго — слова, што ў цішы маўлення ўжо вымавілася і там мусіла заставацца, каб, аб'яўляючыся, не парушыць далікатнага малюнка верша, а калі б усё-такі аб'яўлялася, мусіла б распасціся на дзве асобныя лексемы — на «вестку» і «лёс».

«Вестка-лёс» — другое безназоўнае і па-свойму прысутнае ў вершы слова.

I яшчэ — бацька «сее той бок». Чаму той бок, а не ўсё поле? Ён жа, здаецца, арэ ўсё поле, а не толькі «той бок». Калі чытач спытаецца пра гэта ў аўтара, той, мусібыць, спашлецца на сам верш: так хоча верш і верш ведае, што так мае быць. Дзеянне, што спраўджваецца тут, прарастае з таго свету і не ўкладаецца ў геаметрычны расклад. Яно як бы парушае яго, уводзіць яго ў асіметрыю ці, больш дакладна, у адваротную сіметрыю, бо тое, што т у т выяўляецца, т а м ёсць, а калі выяўляецца, то не як адлюстраванне, а як узаемапрацяг, супадзенне адметнасцяў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З апокрыфа ў канон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З апокрыфа ў канон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З апокрыфа ў канон»

Обсуждение, отзывы о книге «З апокрыфа ў канон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x