Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З апокрыфа ў канон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З апокрыфа ў канон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхні змест.

З апокрыфа ў канон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З апокрыфа ў канон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даўно нежывы бацька полем ідзе.

Першым радком, нібы першым уражаннем, схопліваецца самае важнае, робіцца ракурс-пралом у «неазначальнай» рэчаіснасці, астатнія будуць дэталізаваць і замацоўваць схопленае. У гэтым радку сумяшчаюцца два, на першы погляд, узаемавыключныя адлікі, і абодва яны належаць таму, для каго «даўно нежывы бацька» па-ранейшаму застаецца бацькам і для каго наогул ён азначаецца словам «даўно»: бацька ёсць той, хто ёсць даўно. Як асоба бацька жыве і як асоба памірае, але анталагічная сутнасць бацькі, увасобленая ў «даўно», не жыве і не памірае, яна проста ёсць, аднолькава саматоесная як на тым, так і на гэтым свеце. Звернем увагу, бацька ідзе полем — тым, што само ўжо «вечнасць даўно», альбо, кажучы інакш, тым, у чым «даўно» настолькі даўняе, што яно ўжо вечнасць.

Выяўляючыся праз «нядаўняе» (сына), бацька з жывога становіцца нежывым, выяўляючыся праз «вечнае» (поле), з нежывога вяртаецца ў жывыя, Ён вяртаецца гэтак жа проста, як з дому ці застаронка, куды адлучаўся, і прытым тады, калі поле мае ў ім патрэбу,— каб рабіць тое, што ён рабіў дагэтуль: араць ды сеяць і гэтай сваёю працай захоўваць, а можа і паглыбляць здольнасць поля быць тым, чым яно ёсць.

Поле, як і вечнасць, не даюцца чалавеку безадносна да яго самога: поле вырабляецца з неазначальнай зямлі, і вечнасць вырабляецца з неазначальнага часу; яны канкрэтныя і творныя і залежаць ад чалавечага ўкладу ў іх. Для таго каб выявіцца вечнасцю, неабходна спачатку выявіць яе сабою: з неазначальнага чалавека стаць бацькам. Поле больш чым бацькава ўласнасць, і ён больш чым гаспадар на ім: ён сама ўласцівасць поля. Арганічна, без швоў і просталінейнай адлегласці, поле сумяшчае ў сабе быццё і нябыт, папярэдняе і наступнае, блізкае і далёкае, даўняе і цяперашняе, і калі бацька, адхадзіўшы, адараўшы, адсеяўшы, знікае з поля, то знікае як постаць, а не як з'ява: у кантэксце поля бацькава ўжо тое самае, што і бацька.

Ён і плуг.
Ён і скіба раллі, і зерне,
I водсвет далёкага раю.

Давяраючыся ўнутранай логіцы верша, мы прыходзім да распазнання бацькоўскай сутнасці быцця, якое можа ўвасабляцца ў постацях і нават у рэчах і нават можа зусім не ўвасабляцца, а быць толькі водсветам, водгукам, невідавочнай прысутнасцю нечага, што мае да нас даўняе дачыненне. Мы распазнаём сябе ў тым, з чым мы зроднены і падобны, і тое, з чым мы зроднены і падобны, выступае падставай нашага спазнання і самаспазнання. Так, бацька — падстава спазнання і самаспазнання сына, а сын, узаемна, бацькі:

Вочы, якімі ён глядзіць на свет,
Тыя самыя вочы, што яго сузіраюць.

Але гэта толькі першая падстава — выяўленая. Другая падстава не выяўленая і невыяўная: быццё, не ўвасобленае ў постацях і ў рэчах, нябыт. Пытанне ў тым, ці можа рэчаіснасць абаперціся на нябыт як на сваю падставу? Ці можа яна ў сваім імкненні да самаспазнання не ўбіраць яго ў сябе, губляючы пры гэтым у размаітых праявах яго цэласнасць і чысціню, а самой увабрацца ім, набываючы ў ім сваё месца паказу ці самасведчанне?

У адрозненне ад філасофіі, якая мысліць катэгорыямі, паэзія мысліць істотамі, і таму, што яна мысліць істотамі, яна кажа паказваючы.

Безназоўны верш Яна Чыквіна прыводзіць нас да разумення істоты пытання, не задаючы пытання, і да прадчування істоты адказу, не даючы адказу.

Р. S.

Красамоўная дэталь: бацька сее не «вечнае» жыта і не «шаноўную» пшаніцу, а звычайны авёс, тым самым падкрэсліваючы звычайнасць і штодзённасць з'явы, што вымалёўваецца ў вершы, і не даючы ўзысці схематычна-асацыятыўным фігурам. I яшчэ адна дэталь, якую нельга абысці ўвагай,— семантычна багатая рэалія «радно». Сваёй архетыповасцю радно нагадвае поле, але, у адрозненне ад «вечнага» поля, яно згортваецца і разгортваецца, суадносячыся з парою і з бацькавым прыходам і адыходам. Сваімі сэнсамі і гукасэнсамі яно асвятляе і адцяняе шматузроўневую прастору верша і дафармулёўвае тое, што ў ім утойваецца. Напрыклад, «радно» чуе і распазнае ў сабе і рад — лад, паслядоўнасць, парадак, што гаспадарыць у прыродзе; і раду — перад тым, як зярнятам рассеяцца, яно збірае іх разам; і радасць у ім адзінкавае «я» выяўляе сваю многасць; і адно — яно не частка нечага, а цэласнасць, што займае сабою жыццёвы абсяг; і дно — апору, дзякуючы якой магчыма ўзыходжанне; і роднае — падставу, якою рознае ўраўноўваецца ў падобным; і Радаўніцу — свята, калі з нежывых у жыццё вяртаюцца людзі, якіх мы любім і памятаем, як вяртаецца на поле безназоўнага верша Яна Чыквіна бацька. Дый толькі яго знаходзіць і лучыцца з ім адзінаю ў вершы яўнаю і відавочнаю рыфмаю ўжо знаёмае нам «даўно», якім верш пачынаецца і завяршаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З апокрыфа ў канон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З апокрыфа ў канон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З апокрыфа ў канон»

Обсуждение, отзывы о книге «З апокрыфа ў канон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x