Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З апокрыфа ў канон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З апокрыфа ў канон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхні змест.

З апокрыфа ў канон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З апокрыфа ў канон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты свет нахілены ў той свет, і гэты бок скрануты ў той, але — семантычнае пытанне: які ён, той бок, правы ці левы? І якою рукою — правай ці левай — бацька засявае яго?

Тое, што робіць бацька, вынікае са спрадвечнай праўды жыцця, ён спраўджвае справу і вызнае правіла, і яго дзеянне семантычна найбольш суадносіцца з тым, што азначаецца найменнем «правы» (так, па-стараславянску «правы» гучыць як desnъ, па-літоўску як dešinys, на санскрыце — dakşinah, і значэнне яго апялюе да дзеяння). Правы — трэцяе, адчытанае намі безназоўнае слова ў вершы, і, як назоўныя, яны (словы) безназоўныя па-рознаму. «Правы» натуральна ўпісваецца ў пазначаную гукасэнсавую ізаглосу (тую, дзе «ралля», дзе «рай», дзе «радно»), і ўскосным пацвярджэннем, што яно дарэчы, вершу адгукаецца евангельская асіметрыя: «Ісус ім кажа; дзеці, ці маеце што есці? Яны адказалі: не. Тады ён ім кажа: закіньце невад на п р а в ы бок лодкі — і здабудзеце» (Ян: 21, 6). У змесце з'явы ўгадваецца яшчэ адна рэалія — конь, але семантыкай верша яна не запатрабавана і — безназоўным словам не становіцца, яе роля перадаверана плугу.

Тут, на полі няма нічога цвярдзейшага за плуг: ён зрушвае раллю з месца і зрушвае так, што гэтае зрушэнне не спіхвае яе, а будзіць, уводзіць у здзейсненасць. Зрушаная ралля — скранутая. Плуг аддзяляе ад нерухомага поля «скібы раллі», ён перапарадкуе поле, парушае яго і сцеле пад бацькавы ногі сцежку: ідучы за плугам, бацька заўсёды мае, куды ісці.

Плуг змайстраваны і з аб'яўленых у вершы рэаліяў больш за ўсё здзейнічаны: бацька ідзе за ім, як за сваім павадыром, і здзяйсненне набывае свой кшталт.

Плуг не ад поля, але пільнуе поле і не можа ад яго нікуды падзецца. У ім ён выяўляе сябе, і з ім поле дзейсніцца. Тое, што дзейсніцца, набывае здольнасць прыходзіць у канец і вяртацца ў пачатак, і «вечнасць даўно» бярэ ў гэтым удзел. Каб ісці, трэба, каб нешта заставалася ззаду і паўставала наперадзе, а яно застаецца і паўстае, калі дзейсніцца і здзяйсняецца.

«ПАЭЗІЯ: УВОДЗІНЫ Ў НЕВЫМОЎНАЕ»

(Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым)

Пра шлях і пошук

— У літаратуразнаўстве існуе панятак: «медытатыўная лірыка», які часцякам прымяняецца і ў дачыненні да Вашых твораў. Пад ім разумеюцца вершы філасофскага зместу, «вершы-роздумы», дзе лірычны герой рэфлексуе з пэўнае нагоды. Ці не падаецца Вам, што гэты панятак не зусім карэктны? Бо вяршыняй медытатыўнае практыкі ёсць «пусты розум» ― стан свядомасці, пры якім разумовая дзейнасць наогул спыняецца. Блытаніна, мабыць, палягае ад перакладу вытворнага з лаціны: meditatio — роздум, разважанне.

А. Р.:Азначэнне ідзе ўслед за з'явай і кожным разам мусіць фармулявацца нанова ці, па меншай меры, дафармулёўвацца і ўдакладняцца. У сваёй творчай прасторы я дакладна распазнаю і акрэсліваю тое, што напісалася ці хоча напісацца: версэты, вершаказы, зномы, пункціры ці традыцыйныя вершы. Калі па-за ёю — тут усё занадта агульна. Прынамсі, з найменнем «лірыка» я не звыкся і са сваёй творчасцю не суадношу. «Страла і мэта» — калісьці назваў Уладзімір Калесьнік артыкул пра маю творчасць. Двое — яны адно: і намацаная мэта гэта ўжо і пушчаная страла. Што да медытатыўнай лірыкі, дык гэта страла, пушчаная некуды,— у ноч. Але не ў нікуды, і ноч, у якой усё раствараецца і ўсё прысутнічае, уцягвае яе ў сваё бязмежжа, а здані распачынаюць з ёю сваю размову. Тут шмат зману, і парадай маглі б быць словы Адама Міцкевіча: «Май сэрца і глядзі ў сэрца». А тое, што вы называеце «пусты розум»,— перш за ўсё розум, вольны ад асабовасці, і ён застаецца такім, пакуль страла ляціць ад, Але калі яна са здабыткам досведу (ці, больш дакладна, самім здабыткам досведу) зварачаецца да, «пусты розум» сублімуецца ў логас і здольны ўкладацца ў словы.

— «Гановерскія пункціры» напісаныя ў іншай культурнай, прасторавачасавай сітуацыі. Магчыма, дзеля таго, каб належным чынам успрыняць іх, трэба, прынамсі, уяўляць той кантэкст?

А. Р.:«Гановерскія пункціры» маюць сваю спецыфіку і ад айчынных пункціраў адрозніваюцца тым, што ўзніклі ў асяродку, які мне давялося асвойваць і засвойваць, і ім абумоўліваюцца. У іх нешта ёсць і ад нататкі, і ад замалёўкі. Гановер у іх прысутнічае відавочна, а ў прысутным мне важна было заўважыць сутнае. Ці, можа, нават самому заўважыцца ім, і, мабыць, таму, што я быў на гэта настроены, раз-пораз то адзін, то другі гановерскі пункцір кранаў мяне за рукаў.

— Мабыць, самай жанрава нязменнай формай вершу ў Вашай творчасці ёсць версэт. Дастаткова прыгадаць нізку «Заваёўнікі», што складаецца з дваццаці твораў, якія пісаліся цягам дваццаці гадоў. Чым Вы тлумачыце такую статычнасць версэту?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З апокрыфа ў канон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З апокрыфа ў канон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З апокрыфа ў канон»

Обсуждение, отзывы о книге «З апокрыфа ў канон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x