Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - З апокрыфа ў канон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З апокрыфа ў канон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З апокрыфа ў канон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхні змест.

З апокрыфа ў канон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З апокрыфа ў канон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавек набывае і траціць, і ў тым, шго ён набывае, ужо ёсць ён сам. Набываючы, ён падсвядомым сваім намаганнем намагаецца набыць сябе. Бо з самага пачатку свайго існавання ён страчаны. Ён страчаны так дарэшты і так грунтоўна, што, каб набыць сябе, мусіць набываць увесь свет, бо толькі ўвесь свет з самага пачатку яму раўнаісны.

Набыванне — апірышча яго існавання.

Для таго, каб стаяць, трэба на нешта абапірацца і для таго, каб ісці, трэба з кожным крокам адштурхоўвацца ад таго, на што абапіраешся, і з кожным крокам яго набываць,

Гэтак чалавек рухаецца і жыве — трацячы і набываючы.

Але — пытанне — ці насамсправе ён траціць? Ці ўмее ён траціць? Ці гэтак жа самааддана ён укладаецца ў страчванне, як у набыванне? Ці не перагружаны і не перазаняты ён набываннем? I ці на самой справе ён рухаецца і жыве? Ці, можа, усё больш, нягледзячы на вонкавую актыўнасць і жвавасць, спыняецца і памірае?

Кожны раз, калі чалавек набывае нешта сабе, ён гэтым не набывае сябе, а адымае з сябе. Усё тое, што ён імкнецца займець, ён можа займець толькі з сябе. Ніхто іншы яму нічога не можа даць. Але ўсё больш дадаючы да сябе, ён усё больш спусташаецца: знадворку — магнат, знутры — жабрак.

Чалавек аказваецца страчаны таму, што з самага пачатку, апрача сябе, нешта мае сабе. Ён мае м а ё, і яго чыстае «я», нібы абалонкай, агортваючыся м а і м, адасабляецца ад раўнаіснага і тоеснага свету. Ён адасабляецца м а і м, і м а ё ўсё больш становіцца ім самім.

Жабрак мусіць угледзець сваё магнацтва і, каб вярнуць сябе свету, здолець аддаць яго свету. Аб гэтым хрысціянскі імператыў: аддай зернятка, якое ты тоіш у сваёй торбе — і на Божай ніве ты займееш колас.

Чалавек мае маё— і маё мае чалавека. Аднак, усё, што ніколі не цэласнае, а таму заўсёды ненасытнае маё загадвае набываць чалавеку, з'яўляецца часткай, фрагментам, а то і аскепкам свету, і як бы далёка ні сягалі набыткі, сума частак ніколі не становіцца цэласнасцю.

Але свет — гэта адзінае, у чым чалавек сапраўды мае патрэбу, што спраўджвае яго і дае апраўданне яго існаванню. Усё астатняе не апраўдвае і не спраўджвае яго, яно проста недастатковае, і калі яно займае сабою чалавека, яно займае яго ад свету і замест свету. Яно займае яго сабою так, што робіцца больш займальным і блізкім, чым свет, і, займаючы яго сабою так, набліжае канец свету.

Набыванае-сабе ўцягвае чалавека ў пустату і рана ці позна пакідае з гэтаю пустатою сам-насам. У ёй свет становіцца адсутным, але становіцца прысутным нябыт.

Калі драматызм часу, які мы перажываем цяпер і які сваімі межамі пасунуты ў глыбіню стагоддзяў, не менавіта ў гэтым, то з гэтым тым не менш шчыльна звязаны. Мы жывём так, нібы недзе ў будучыні ўжо настаў канец свету і хвалі катастрофы, усё дужэючы, дасягаюць нас.

Мы рухаемся насустрач нябыту, мы ўжо заняты і захоплены ім, мы нават прыспешваем яго прыйсце, бо толькі там, у нябыце, зможам канчаткова супасці з тым, што набываем і маем сваім, - з рэччу.

У тым прапачатку, якім чалавек паяднаны са светам, кожны ёсць усе. Глыбока, у сваёй прадпамяці, мы захоўваем гэты досвед, і філасофія няроўнасці не здольная яго абвергнуць. Гэты досвед, нагадваючы нам, што праўда не можа не быць несправядлівай, а справядлівасць непраўдзівай, патрабуе ад нас нечага, што мы яшчэ не здольны здзейсніць, і патрабуе нечага ад нас, якімі мы яшчэ не здольны быць.

Але гэта выратавальнае патрабаванне. I ад таго, ці мы прыслухаемся да яго і ці адгукнемся на яго голас, нешта залежыць. I, можа, зусім нямала.

Усё яшчэ застаецца надзея, што нашы імёны не будуць выкраслены з кнігі спадкаемцаў свету і што сіротам вернецца тое, што ім належыць спрадвеку,— спадчына.

БЕЗНАЗОЎНЫ ВЕРШ ЧЫКВІНА

Вось верш Яна Чыквіна:

Даўно нежывы бацька полем ідзе.
Ён арэ.
Ён і плуг.
Ён і скіба раллі, і зерне,
І водсвет далёкага раю.
Вочы, якімі ён глядзіць на свет,
Тыя самыя вочы, што яго сузіраюць.
Аўсу бацька ўзяў у радно
Ды сее той бок, дзе вечнасць даўно.

Не ведаю, ці спрабаваў Ян Чыквін даць гэтаму вершу, калі ён пісаўся ці напісаўся, назву, але тое, што назва не далася (не знайшлася альбо не прышчапілася), пэўным чынам сведчыць пра «непрадстаўнічы» характар верша.

Назва — верш верша: яна вылучае і выводзіць у месца паказу, ці самасведчання верша, тое істотнае, што мае месца ў вершы, і, адстароньваючыся ад верша на пэўную семантычную адлегласць, кажа не толькі з ім, а ўжо нешта і пра яго. Назва, па сутнасці, знаходзіць верш, і калі, як у дадзеным выпадку, яна адсутнічае, яна не проста не існуе, а сама становіцца шуканай. У вершы дастаткова назоўных рэаліяў, і найпершая, пэўна, рэалія «бацька», аднак усе яны моцна звязаны між сабою (кожная з іх знаходзіць і пазнае сябе ў другіх), і гэтая звязка становіцца гравітацыйным полем верша, якое ўцягвае іх у сябе не толькі з месца паказу, але і адтуль, дзе ніякі паказ не магчымы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З апокрыфа ў канон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З апокрыфа ў канон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З апокрыфа ў канон»

Обсуждение, отзывы о книге «З апокрыфа ў канон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x