Ігар Бабкоў - Хвілінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І да людзей, ад якіх цяпер залежала, што будзе лічыцца правільнай рэальнасцю. Для большасці.

А яшчэ ён адчуў, што спрачацца з імі немагчыма. І не толькі таму, што яны былі з чужой будучыні. Але і таму, што гэтую большасць цяпер ніхто не прымушаў, не няволіў.

Усе сапраўды былі свабоднымі.

***

Лу застаўся адзіны з той старой эпохі, багоў і герояў, хто выжыў сярод гэтага спектаклю.

Больш за тое, гэты былы кіраўнік саўгасу пакуль не толькі перамагаў сваіх супернікаў, але і новы час, які няўхільна на іх насоўваўся.

Ён сапраўды затрымаў усіх у мінулым.

Але і адкрываў іншую будучыню. Не тую, якая ўжо здарылася, — з іх суседзямі. У якой хітрыя і цынічныя тэлевядучыя старанна ляпілі з сябе тупых ідыётаў як узор для большасці. І ў якой прафесар Вайцэхоўскі збіраў шэсць грамадзянаў на паўпадпольным семінары, шукаючы выйсця.

А будучыню больш трывожную, і больш небяспечную.

Можа, гэтая затрымка ў часе — не проста спазненне, але і падарунак? Можа быць, у гэтым ёсць нейкі сэнс? Ці нават місія?

І ўся іх барацьба толькі пралог, уводзіны ў сапраўдную гісторыю, якая яшчэ мусіць пачацца.

Ён запісаў гэтыя пытанні на сурвэтцы, у вакзальнай кавярні, чакаючы цягнік на Мінск.

Зрэшты, быць маленькім папяровым жаўнерыкам са смешнага комікса пра змаганне, — падумаў ён, — не так ужо і блага. Для аднаго чалавечага лёсу.

Лепш, чым корпацца там, унізе, спакушаючы венозных.

***

Тады ён вярнуўся з Варшавы натхнёны і абуджаны.

Расказваў сябрам пра новы бунт, пра вайну на два франты і нават пачынаў рыхтаваць глебу. Актыўна выступаць, хадзіць на семінары. Размаўляць з людзьмі.

Прыглядацца да таго, што адбывалася.

Аказалася, што і тут усё было няпроста.

Са здзіўленнем натрапіў на інтэрвію Францішка, у якім той гаварыў пра новую эпоху. І амаль у тых самых словах, што і прафесар Вайцэхоўскі. Не толькі Францішак — шмат хто іншы ведаў і разумеў многае.

Пра ўсё гэта пісалася і гаварылася тут. І толькі яны

ішлі ўсе гэтыя гады з заплюшчанымі вачыма. Ішлі як сляпыя.

А потым яго ўпершыню не выбралі намеснікам старшыні і нават не ўвялі ў Раду. Раптам знайшліся іншыя кандыдатуры. Трэба было абнавіць склад, знайсці новыя формы работы — усе гэтыя няўклюдныя апраўданні не маглі схаваць галоўнага: яго актыўнасць заўважылі і ацанілі.

Ён доўга не мог у гэта паверыць: яго спісалі ў запас у той самы момант, калі ён амаль зразумеў, што адбываецца.

Няясна таксама, чыя гэта была ініцыятыва.

Ён пагаварыў пра гэта з М. Нагадаў прынцыпы і дамоўленасці, якія закладаліся напачатку.

Важныя людзі настойваюць на замене складу, сказаў тады М. Такім тонам, што было ясна — пытанне, хто такія гэтыя важныя людзі, наіўнае і недарэчнае.

Пры гэтым М. блытаўся і не глядзеў яму ў вочы.

І тут Багдан зразумеў.

М. сам баяўся будучыні і хацеў, каб яго туды ўзялі. Хаця і без Багдана.

***

На адным з семінараў ён выпадкова падслухаў размову бухгалтараў. У гэтай размове яны абмяркоўвалі нашых змагароў, якія думаюць, што прыйшлі навечна.

Яны былі ўпэўнены, што ў іх усё атрымаецца значна лепей. І разважалі, у які момант было б зручней канчаткова абнавіць кіраўніцтва партыяй.

Гаварылі пра тое, што трэба распусціць гэты страшна дарагі і неэфектыўны піянерлагер. Што складаецца амаль напалову з фанатыкаў, местачковых дурняў і гарадскіх вар’ятаў.

Пра тое, што новыя партыі мусяць быць кампактнымі і функцыянальнымі. Што там мусіць быць партыйная эліта, функцыянеры-паліттэхнолагі і закансерваваныя актывісты. Якіх абуджаюць толькі пры патрэбе, на выбарчыя кампаніі, на ганарарнай аснове.

І што хопіць ужо трымацца за мову, як за любімую цацку.

Урэшце, яны гаварылі такім тонам, як быццам усе гэтыя гады — пачатак абуджэння, канец імперыі, змаганне — былі толькі прыступкай, для таго, каб прыйшлі яны і нарэшце ўсё стала нармальна.

Канечне, у гэтай размове было многа наіўнай маладой зухватасці. Жадання знайсці, адваяваць сабе месца ў свеце. Які цябе зусім не чакае. І ўсё ж было там яшчэ штосьці, што прымусіла насцеражыцца.

Яны гаварылі так, як быццам пытанне пра кіраўніцтва партыяй ужо вырашанае. Як быццам хтосьці, хто мае ўладу, сапраўдную ўладу (важныя людзі!?) прыняў рашэнне. І паставіў кропку.

Гэта магло значыць толькі адно. Што і М., і іншыя ўжо таксама спісаныя.

І гэта быў не проста канец яго гісторыі.

А канец усяго.

Канец змагання. Канец партыі. Канец эпохі.

***

Адзінае, што грэла і цешыла, — думка, што ён нарэшце пабачыцца з Эвай Дамінікай. А можа, нават і з Францішкам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Вілл Макінтош
Олесь Ульяненко - Сталінка
Олесь Ульяненко
Леся Українка - Поезія
Леся Українка
Леся Українка - Лісова пісня
Леся Українка
Ольга Бабко - Зефирляндия
Ольга Бабко
Ольга Бабко - Кэтлэнд
Ольга Бабко
Отзывы о книге «Хвілінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x