Ігар Бабкоў - Хвілінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

гэта асклепак падманнасці.

Гі Дэбор

Мацей Бурачок так і не прадаў гнілую хатку. Наладзіў вытворчасць. Ціха, незаўважна для сябе і іншых, стаў капіталістам. Мінуў стадыю першапачатковага назапашвання. Выйшаў на глабальныя рынкі.

Зразумеў, што чэсна канкураваць на іх са сваімі прасунутымі заходнімі калегамі — гэта як спрабаваць выйграць у зграі напарснікаў на кірмашы. Адчуў, што будзе непазбежна абдзелены і падмануты — у той вайне за маёмасць і за рэсурсы, якая складае асноўны змест эпохі посткамунізму.

Калі будзе гуляць па іх правілах.

І ён распачынае вайну перыферыі супраць цэнтру.

Праектар заскрыгатаў, пстрыкнуў, і на экране з’явіліся наступныя словы.

Да жады няўтольнай дапаўшы, лжой поўныя, пыхай,

нядбаньнем, зь няістымі ўявамі ў змане дзеяць, ня

чыстыя воляй. |10|

У нязьмерную ўпаўшы трывогу, чый канец толькі

росчын сусьвету,

“над усім — спатоля пажады, досыць гэтага” — пэў

ныя гэтак, |11|

вязьні сотняў путаў надзеяў, адданыя гневу і жадзе,

яны дзеля пажады спатолі крыўдай імкнуць да ба

гацьцяў. |12|

Бгагаватгіта, песьня XVI

Усе заціхлі. Было незразумела, ці так было задумана, ці праектар ўціснуў гэтую цытату ад сябе, у якасці бонуса. Агнешка зрабіла паўзу і працягнула выступ.

Сёння — гэта ўжо не лакальны бунт, заціснуты ў палескіх балотах. А частка рэвалюцыі перыферыі, глабальнага маштабу. Чарговы перападзел свету.

Неўзабаве такія бунты пачнуцца па ўсёй Еўропе.

І будуць, паверце, зусім не ціхія і лагодныя.

Таму Беларусь сёння — гэта Грэцыя і Трансільванія заўтра!

На апошніх словах Агнешка падняла ўгору руку са сціснутым кулаком і энергічна закрычала: но пасаран!

Праектар уздыхнуў, рыпнуў, і пачалося слайд-шоў.

Карцінкі мяняліся ў рваным рытме.

На іх албанскія паўстанцы, якія чымсьці нагадвалі вампіраў з галівудскага кіно, лезлі абдымацца да НАТАўскіх жаўнераў. Далей было многа руінаў, з розных частак свету. Бамбаванні Іраку, нафтавыя плямы, зняможаныя афрыканскія дзеткі. І ўсё гэта ўрэшце пераходзіла ў бязлюдны горны ландшафт з сумнай і пяшчотнай кітайскай музыкай.

Усе заціхлі. Прайшло хвілінаў пяць альбо нават болей. Праектар перайшоў на другое кола, крыху павагаўся, пстрыкнуў і спыніўся сам сабой, на албанскіх вампірах.

Агнешка тэатральным жэстам падкінула ў паветра аркушы з дакладам і выгукнула: смерць гамбургеру! Няхай жыве тутэйшая рулька!

Аркушы павольна апусціліся на падлогу, і семінар выбухнуў у апладысментах.

***

Ён прапанаваў ёй пайсці ў маленькую кавярню на Хмельнай. Яны пілі чырвонае віно, і ён расказваў пра тое, чаго яна не ведала. Потым блукалі і расказвала пераважна яна. А ўвечары яны пайшлі глядзець іншую Варшаву.

Яму здавалася, што ён адчувае места досыць някепска. Але высвятлялася, што сапраўднае жыццё хаваецца ў незаўважных пад’ездах і дворыках. А зусім не на шырокіх плошчах і праспектах. І, ясна, не сярод турысцкіх тлумаў на старувцы.

Яны скончылі дзень у маляўнічых сутарэннях, падобных адначасова да кавярні і да прытону.

Сутарэнні апынуліся рэдакцыяй левага часопіса. Які, як сказала Агнешка, аніяк не можа выдаць свой першы нумар. Бо рэдкалегія не можа прыйсці да згоды па галоўным пытанні нашай эпохі.

Пытанне можна было прачытаць на вялікім плакаце, што вісеў каля ўваходу ў прыбіральню.

Ці мае сэнс супраціў у грамадстве, якое паспяхова асімілюе ўсялякую нязгоду, робіць яе часткай паноўнага ладу?

Унізе хтосьці дапісаў тры варыянты адказу:

а) мае сэнс б) не мае сэнсу в) до дупы вшыстко.

Увесь час прыходзілі і сыходзілі нейкія людзі. Знаёміліся, пра штосьці спрачаліся, спявалі рэвалюцыйныя песні. Яны даўно перайшлі на мацнейшае, і ён расслабіўся, перастаў унутрана ўпірацца і думаць пра іх змаганне. Жартаваў, весяліўся, расказваў смешныя гісторыі, адчуваў сябе ўтульна, амаль сваім.

Калі ён прачнуўся зранку, у гатэльным пакоі, настрой быў святочны. Праз фіранкі прабівалася сонейка, і галава надзіва была светлая.

Агнешка ляжала побач.

Самае дурное, ён не памятаў, як яны сюды патрапілі.

Апошняе, што засталося ў свядомасці, гэта таксоўка, якая іх кудысьці везла, па прыгожай начной Варшаве. Але ўжо не памятаў адкуль. Не мог нават прыгадаць, хто плаціў таксоўшчыку, і колькі.

Таксама не было ясна, як яны апынуліся ў яго пакоі. Як прайшлі рэцэпцыю, як адмыкалі дзверы. І што рабілі пасля таго, як зайшлі. Дакладней, ці рабілі яны хаця б штосьці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Вілл Макінтош
Олесь Ульяненко - Сталінка
Олесь Ульяненко
Леся Українка - Поезія
Леся Українка
Леся Українка - Лісова пісня
Леся Українка
Ольга Бабко - Зефирляндия
Ольга Бабко
Ольга Бабко - Кэтлэнд
Ольга Бабко
Отзывы о книге «Хвілінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x