Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ігар Бабкоў

АДАМ КЛАКОЦКІ І ЯГОНЫЯ ЦЕНІ

Бабкоў І.М.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені. Раман у дзесяці гісторыях. 2-е выд. / Ігар Бабкоў. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2012. — 136 с. — (Серыя “Я кнігу маю”).

ISBN 978-985-6991-90-8.

© Бабкоў І., 2012

© Афармленне. Выдавец Логвінаў І.П., 2012

Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Раман у дзесяці гісторыях з жыцьця адважнага асьветніка й энцыкляпэдысты Яна Адама Марыі Клакоцкага і ягоных ценяў, з дадаткам зацемаў аўтара, двух эпіграфаў зь лістоў сусьветна вядомых творцаў ды пасьляслоўем Францішка Эн., у якім той упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве скарыстоўвае пост-каляніяльны панятак галюцынагеннай прысутнасьці Сябе як Іншага , а таксама фрагмэнтаў двух ненапісаных раманаў, якія — з глыбокай мэтафізычнай пэрспэктывы – бачацца як адзін ненапісаны раман пад рознымі назвамі.

У гэтую кнігу можна ўвайсьці праз чатыры розныя дзьверы. Выйсьця зь яе няма аніякага. Вы ўваходзіце ў раман, калі ўпэўненыя, што ўсё ў сьвеце мусіць мець свой сэнс і сваё мейсца. Вы ўваходзіце ў кнігу гісторыяў, калі перакананыя, што ня варта склейваць у адно чарапкі ад розных вазонаў. Вы ўваходзіце ў філязафічны трактат, калі вы ня ў чым не перакананыя й ня ўпэўненыя. Вы ўваходзіце ў практычны дапаможнік па кітайскай народнай гульні ў інь і ян, калі адчуваеце, што няма каму быць у чымсьці перакананым альбо ўпэўненым.

Пасьля таго, як сон на працягу доўгага часу прагульвае мой дух сярод буксаў, садоў ды чароўных палацаў, дзе я атрымоўваю ўсе казачныя прыемнасьці, я незаўважна перамешваю свае дзённыя і начныя мроі...

Рэнэ Дэкарт, зь ліста да Жана Люі Бальзака

Мы надта лёгка паверылі, што прыгажосьць не ратуе Вядзе легкадумных ад сну да сну — ажно да сьмерці

Зьбігнеў Гэрбэрт, зь ліста да Рышарда Крыніцкага

Матэрыялы да жыцьцяпiсу Адама Клакоцкага

Ян Адам Марыя Клакоцкi нарадзiўся шостага верасьня 1793 году ў фальварку Сапуны непадалёку ад Наваградку ў сям’i дробнага шляхцiца. Год ягонага нараджэньня супаў з годам другога падзелу Рэчы Паспалiтай, ён сам заўсёды памятаў пра гэта, неаднаразова падкрэсьлiваў, а пад канец жыцьця нават надаваў гэтаму факту сымбалiчнае значэньне.

Ягонае жыцьцё дастаткова вывучанае дасьледнiкамi, каб спадзявацца ў гэтым сьцiплым нарысе прапанаваць нешта новае. Зрэшты, гэта й ня ёсьць нашай мэтай. Усё, што можна было знайсьцi ў архiвах, ужо знойдзена, апошнiя знаходкi Язэпа Янушкевiча, якiя тычацца «беларускага» пэрыяду жыцьця гэтага вядомага лiтаратара й навукоўцы, толькi падкрэсьлiваюць агульнае правiла. З усяе багатае спадчыны Яна Адама Марыi, якой «маглi б пазайздросьцiць энцыкляпэдысты» ( * Словы Сыракомлі. ), мы хацелi б выбраць толькi адну лiнiю, адну тэму, а менавiта: Адам Клакоцкi як зьбiральнiк, сыстэматызатар i дасьледнiк сноў. Перад тым, як цалкам заглыбiцца ў гэтую праблему, у сьвятле якой, мы перакананыя, толькi й можна па-сапраўднаму зразумець i ацанiць цэльнасьць ягонага жыцьця, мы ўсё ж такi спынiмся на некаторых момантах ягонай бiяграфii.

Як мы ўжо казалi, Ян Адам Марыя нарадзiўся ў фальварку Сапуны ў тыповай для таго часу сям’i дробнага шляхцiца. Ягоная мацi атрымала выдатную адукацыю: ад яе Адам навучыўся даволi добра гаварыць па-француску, а таксама займеў цiкавасьць да ўсяго чароўнага, таямнiчага, iрацыянальнага. Гэтая цiкавасьць яшчэ больш узмацнiлася пасьля даўгiх зiмовых вечароў, падчас якiх распавядалiся страшныя гiсторыi пра русалак, чараўнiкоў, пра розныя незвычайныя здарэньнi.

Пра пэрыяд вучобы ў наваградзкай школе мы маем крыху больш зьвестак. Адам меў добрыя адзнакi ў лацiне, крыху горшыя па астатнiх прадметах. Ён быў досыць флегматычны, задумлiвы i ўхiляўся ад звычайных падлеткавых гульняў i забаваў. Ад гэтага пэрыяду да нас дайшоў адзiн ягоны верш па-польску, у якiм Ян Адам Марыя параўноўвае радзiму з прыгожым сном, якi сьнiцца герою. Напрыканцы, у звароце да чытача, выказваецца пажаданьне, каб гэты сон доўжыўся вечна, бо мы ня ведаем, дзе i ў якiх краявiдах нам давядзецца прачнуцца.

Пасьля школы Адам Клакоцкi паступае ў Вiленскi ўнiвэрсытэт. У гэты пэрыяд ён сустракае сваё першае каханьне, рамантычны сантымэнт да якога ён пранясе праз усё сваё жыцьцё. Ва ўнiвэрсытэцкiя гады Ян Адам Марыя заводзiць безьлiч знаёмстваў, удзельнiчае ва ўсiх магчымых сябрынах, як легальных, так i нелегальных, — часам супрацьлеглай скiраванасьцi. У гэтыя часы ён пачынае цiкавiцца iдэяй усеагульнай энцыкляпэдыi — iдэяй, якой, разам з глыбокай цiкавасьцю да сноў, было наканавана адыграць такую iстотную ролю ў ягоным жыцьцi. Ён наведвае лекцыi па гiсторыi, праве, лiтаратуры, але канчаткова спыняе свой выбар на фiлязофii як навуцы, якая здольная сынтэзаваць усе магчымыя веды ў адзiны вялiкi энцыкляпэдычны сынтэз. Пэўны час ён знаходзiцца пад сьледствам за сувязi з гуртком фiляматаў, але ў чымсьці канкрэтным яго так i не змаглi абвінаваціць. Разам з усiмi Ян Адам Марыя захапляўся Напалеонам i нават распавядаў пра сон, у якiм ён быў адным зь ягоных слаўных маршалаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x