Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але гэта ўжо цалкам асобны сюжэт, i мы ня будзем падрабязна разглядаць яго тут. Скажам толькi, што ўдзельнiкамi й рэспандэнтамi Яна Адама Марыi сталiся практычна ўсе беларускiя культурныя героi дзевятнаццатага — пачатку дваццатага стагодзьдзяў. Хаця ня ўсё захавалася, ня ўсе матэрыялы апрацаваныя й уведзеныя ў навуковы ўжытак — мы чэрпаем i яшчэ шмат часу будзем чэрпаць з гэтага Архiву.

Архiў тлумачыць усё, акрамя самой апантанасьцi, зь якой Адам Клакоцкi прысьвяцiў сваё жыцьцё снам. Сны можна вытлумачыць, але ўласна гэтая апантанасьць i застаецца загадкай.

Мы, грунтуючыся на адным з прыватных лiстоў, хацелi б прапанаваць сваю вэрсiю. Рэч у тым, што Ян Адам Марыя нiколi ня сьнiў уласных сноў. Мы лiчым, што менавiта гэта турбавала яго ўсё ягонае жыцьцё й было той крынiцай апантанай дзейнасьцi, у якой ён, вiдавочна, зьдзiўляў сваю эпоху. Пад канец жыцьця, ужо ў глыбокай старасьцi, ён нават перастаў верыць, што жыве наяве, і лiчыў, што ўласна ягонае жыцьцё і ёсьць тым глыбокiм, даўгiм, абсурдным сном, ад якога ён вось-вось мусiць прачнуцца. Ян Адам Марыя чакаў гэтага моманту з радаснай нецярплiвасьцю, як дзiцё.

У ператвораным у гатэль клясыцыскім палацы пад Варшавай, на псэўданавуковай канфэрэнцыі па Віленскім барока, у другой палове дня, калі бутэлька з кашэрнай вугорскай сьлівовіцай ужо напалову пустая, а сьвядомасьць, наадварот, поўніцца дасканала стылізаванымі вобразамі й знакамі чужых культураў, натуральна паўстае тэма Менску, згвалтаванага гораду, які, паводле лёсу, няпоўны, але запоўнены — і таму сутнасна пусты. У кожным пункце ягонай прасторы маніфэстуе сябе абсечаны сэнс, фрагмэнты самотаў.

Пра Менск можна гаварыць толькі ў Вялікі Поўдзень і выключна шэптам гаючай непрысутнасьці , шэптам, які, абрываючыся ў крык, потым натуральна пераходзіць у сьпеў даўна памерлай літоўскай бабулькі, форма душы якой так падабалася Міцкевічу, бо Менск — онталягічны скразьняк, пройма, пустата, якая прымушае цябе здрыгануцца, і з гэтага трымценьня, якое не праходзіць усё жыцьцё, паўстае недавер да канчатковых запоўненых рэчаў, тоесных сабе назаўсёды.

Гэты горад мне ўпершыню прысьніўся ў сямнаццаць год, у адзін шэры, восеньскі, дажджысты дзень, і таму ў маім Менску заўсёды ідзе дождж, хаця гэта быў магічны горад, стары Менеск нездарма паставіў свой млын на гэтым мейсцы, ён мяняўся разам з намі, і мы знаходзілі сябе напачатку ў Минске, потым у Мінску і далей у Менску, а яшчэ быў Mińsk...

Вядома, побач сьвяціла цьмянымі паганскімі вагнямі Вільня, горад-нэкропаль, ідэальная запоўненасьць, могілкі гісторыі, на якіх так хораша супадаць з сваім часам... маршрут у паўтысячагодзьдзя, ад Вострай Брамы да Гедыміна, які адольваўся за паўгадзіны, лёгкая эйфарыя, да якой немагчыма звыкнуцца. Побач была Варшава, якую немагчыма любіць, празь якую заўсёды кудысьці праяжджаеш. Лёндан, зь ягонай утульнай самотнасьцю. Любляна — горад-паверхня, венскае барока, насычанае вэнэцыянскай бязьлітаснасьцю. Будапэшт, які б мог стацца сярэднеэўрапейскім Парыжам, калі б вугорская мова не была б такая складаная. І Парыж, вядома, Парыж...

Пасьля Парыжу можна нікуды не сьпяшацца: крыху кальвадосу ў гасьцявым пакоі на вуліцы Жан Гужон і дасканалае разуменьне, што, акрамя Менску, адзінае мейсца ў сьвеце, у якім ты дома, — пустата гатэльных пакояў, у якіх заўсёды побач з табой гэты маўклівы, згвалчаны ўсімі ўладамі горад, які ўжо даўно анічога анікому не прапаноўвае на продаж, толькі руіны, што застаюцца пасьля кожнай улады...

Горад, які затаіўся.

* * *

У Менску я ўпершыню сустрэўся з Валянцінам А., і далей мы, як сьляпыя зьвяры, пэрыядычна сутыкаліся ў шэрым лябірынце сьвету. Валянцін А. любіў Мінск за ягоную далікатную адсутнасьць як падзеі быцьця, я любіў Менск за ягоныя мэтафізычныя прадоньні. Такім чынам, мы існавалі ў розных гарадох, але ў адным лябірынце.

* * *

Менск — гэта адхіленьне ў непаўнату, непаўната як прытулак, — сказаў я.

Мінск — гэта паверхня, якая нас трымае і не замінае нам ня быць намі самімі, — сказаў Валянцін А.

Мінск — гэта прыгожа асьветлены тунэль у Нішто, — сказаў я.

Менск — гэта архаіка логацэнтрычнага сну пра магуту, — сказаў Валянцін А.

Mińsk — гэта пяшчотнае шаленства чужой памяці, — сказала мова.

* * *

Мы ў палоне гэтага гораду, — сказаў Багдан, — мы, праўду кажучы, чыстыя прывіды.

Мяне гэта цалкам задавальняе, — адказаў Францішак і шчыльна захінуў фіранку.

Пад раніцу ў гэтым жа нумары пад Варшавай нарадзілася ідэя шыкоўнага падарунку для спадара Х.: дваццаць пяць кактусаў у камплекце з кранікамі для тэкілы. Як вядома, тэкіла паўстае з кактусаў і глыбокая онталягічная сувязь гэтых дзьвюх рэчаў не падлягае сумневу, але ў справу ўблытваюцца разнастайныя пасярэднікі: мэксыканскі ўрад, які прыватызаваў вытворчасьць тэкілы, пакупнікі і перакупшчыкі etc і etc .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x