Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасьля сканчэньня Вiленскага ўнiвэрсытэту Адам Клакоцкi важыўся абаранiць дысэртацыю «Сон як аргумэнт у палемiцы з картэзiянствам», у якой спрабаваў далучыцца да запозьненай на стагодзьдзе тэмы палемiкi з Дэкартам. Агульны патас дысэртацыi цалкам супадаў з настроямi тагачаснай вiленскай прафэсуры, але яна так i не была залiчаная. Хутчэй за ўсё, сама аргумэнтацыя падалася занадта радыкальнай. Ян Адам Марыя цьвердзiў, што менавiта сон ёсьць тым неабходным i дастатковым аргумэнтам, якi цалкам руйнуе славутую тэзу cogito ergo sum , а таксама апазыцыю рэчы працяглай i рэчы ўяўнай. Калi мы сьпiм, пiсаў ён, мы, вiдавочна, ёсьць, прысутныя ў гэтым сьвеце, але анiякага cogito , анiякага ўсьведамленьня не назiраецца. Зь iншага боку, калi браць пад увагу сны й палiчыць iх пэўнай зьмененай формай такога ўсьведамленьня, ўсё роўна немагчыма выснаваць з гэтага факту анiякага праўдзiвага цьверджаньня аб iснаваньнi «Я». Таксама, паколькi рэальнае «Я» зьнiкае разам з сном, мы мусiм прыняць магчымасьць iснаваньня ў адной асобе некалькiх «Я», адно (альбо адны) зь якiх мела бы iснаваньне рэальнае, а другое — соннае. Анiякiх крытэрыяў, якое з гэтых «Я» памеркаваць праўдзiвым, знайсьці немагчыма.

Адразу пасьля сканчэньня ўнiвэрсытэту ўсялякiя сьляды аб iм губляюцца, гэта той самы «загадкавы» пэрыяд, якi iнтрыгуе шматлiкiх дасьледчыкаў. Адзiнае, што мы пэўна ведаем, гэта тое, што Ян Адам Марыя быў заангажаваны ў падрыхтоўку паўстаньня, але ў якой дакладна якасьцi — невядома. Тое, што засталося ад гэтага пэрыяду, гэта лiставаньне з Адамам Чарноцкiм i Аляксандрам Рыпiнскiм. Я думаю, менавiта ад iх пайшла глыбокая цiкавасьць, нават замiлаваньне народнай культурай, якое затым будзе рэалiзаванае ў другiм томе «Ўсеагульнай энцыкляпэдыi сноў».

Па некаторых зьвестках, у гэты час Ян Адам Марыя вывучаў гiпноз у Бэрлiне. Прынамсi лiсты да Адама Чарноцкага маюць вiдавочны «бэрлiнскi» калярыт. Падчас паўстаньня Адам Клакоцкi — зноў на радзiме. Ёсьць тры розныя вэрсіi ягонага ўдзелу: паводле адной, ён быў шараговым iнсургентам у адным з аддзелаў пад Вiльняй, паводле другой — кiраваў аддзелам пад Наваградкам, а паводле трэцяй — увогуле не прымаў удзелу ў вайсковых дзеяньнях, а даваў iстотную iнфармацыю пра перамяшчэньні расейскiх войскаў, служачы на пошце ў Менску. Ягоная цiкавасьць да сноў, гiпнозу і мрояў набывае практычную скiраванасьць: ва ўспамiнах паўстанцаў апiсваецца гiсторыя, як ён загiпнатызаваў цэлы эскадрон казакаў (разам з коньмi), якiя заснулi i прапусьцiлi рэшткi iнсургентаў у накiрунку аўстрыйскае мяжы (праўда, паводле расейскiх рапартаў, заснулi менавiта iнсургенты i ўсе да аднаго былi адпраўленыя ў кiрунку iншай мяжы — расейска-японскай).

Далей лёс Яна Адама Марыi складваўся даволi традыцыйна. Пасьля здушэньня паўстаньня мы знаходзiм яго ў парыскай эмiграцыi. Ён заняў у Парыжы вiдавочную антымагнацкую пазыцыю, што дазволiла некаторым абвiнавацiць яго ў хлапаманстве. У Парыжы ён быў блiзкi да асяродку лiцьвiнаў, сябраваў зь Мiцкевiчам, адзiн час нават уваходзiў у Кола Тавяньскага. Шапэн прысьвяцiў яму адзiн са сваiх палянэзаў. Але, безумоўна, менавiта парыская эмiграцыя паспрыяла рэалiзацыi самае iстотнае падзеi ягонага жыцьця. У Парыжы ён падрыхтаваў i выдаў тры тамы з сваёй «Усеагульнай энцыкляпэдыi сноў».

Энцыкляпэдыя мусіла выйсьці па-француску, на мове тагачаснай адукаванай Эўропы, i сам гэты факт паказвае ўсю амбiтнасьць аўтаравай задумы. Тэхнiчныя праблемы занялi каля трох год, i ў 1836 годзе выйшаў першы том энцыкляпэдыi (паводле агульнай нумарацыi — сёмы), якi меў назву «Сны адроджанай Польшчы» i адбiваў усеагульную цiкавасьць да «польскага пытаньня» ў Эўропе.

Кола рэспандэнтаў было надзвычай шырокiм. Тэма — надзвычай актуальнай. Таму няма анiчога дзiўнага, што Адроджаная Польшча сапраўды выклiкала такую колькасьць сноў — iх сьнiла як найменей палова прагрэсіўнай Эўропы. Але тут Адама Клакоцкага сьцерагла першая праблема, вырашыць якую было зусiм няпроста. Праблема клясыфiкацыi сноў. Усялякая энцыкляпэдыя мусiць мець пэўныя крытэры клясыфiкацыi. Прынцып альфабэтнай арганiзацыi Адам Клакоцкi адкiнуў амаль адразу: клясыфiкацыя паводле «аўтараў» была немагчымай, бо значная частка настойвала на ананiмнасьцi, а iншага крытэру Адам Клакоцкі так і не знайшоў. У прадмове да гэтага тому, гаворачы пра iдэю энцыкляпэдыi, Ян Адам Марыя прыходзiць да сумнай высновы аб «няўцямным, iрацыянальным парадку (маецца на ўвазе парадак альфабэту — аўт.), на якiм грунтуецца нашая цывiлiзацыя i якi мы ня можам анi рацыянальна пацьвердзiць, анi абвергнуць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x