Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Менск, 1934 г.

Шамбала

(раман)

Аднойчы раніцай Лявон К. прачнуўся і знайшоў-сябе-ў-сьвеце.

* * *

...Шчотка й зубны парашок былi з пракаветных часоў, яшчэ Гераклiт iмi карыстаўся, яны былi сярод алхiмiчных прыладаў Парацэльса, Вялікі гетман Агінскі вазiў iх у невялiчкiм куфэрку, уцякаючы ад маскалёў. Цяпер яны ляжалi ў шафачцы, побач зь iншымi рэчамi, шторанiцы ён чысьцiў зубы, палошчучы рот вадой, крыху iржавай, з прысмакам хлёркi. Ён тварыў гэты рытуал, спрабуючы затушыць усе пачуцьцi, каб засталiся толькi зубы й рука, цешачы сябе думкай, што прыпадабняецца прыродзе, якая таксама не ўсьведамляе лёт восеньскага лiста цi плёскат вады, што гэта нязначнае дзэн-практыкаваньне прыдасца яму для нечага iншага.

* * *

Набрынялыя нечаканай празрыстасьцю, ейныя вочы былi адзiнай сьветлай плямкай у ягоным жыцьцi , так яму чамусьцi падумалася.

Ён перайшоў дарогу й некаторы час бязмэтна ішоў па прашпэкце, потым збочыў, сеў, прытулiўся да агароджы. Дзьмуў лёгкi ветрык.

Лявон К. выцягнуў нататнiк, у якi ён запiсваў тое, што адбывалася вакол яго. Калi ён проста сядзеў, сузiраючы навакольнае асяродзьдзе, каля яго часам спынялiся людзi, аб нечым пыталiся, часам вымушалi паказваць пашпарт.

З нататнiкам жа ён нiбыта чымсьцi займаўся, i хаця, чым ёсьць гэты занятак, Лявон наўрад цi быў здольны камусьцi патлумачыць, у паветры лунала пачуцьцё пэўнасьцi й бясьпекi.

Лявон К. знаходзiўся ў стане разьяднанасьцi са сьветам i ўласным жыцьцём, на меркаваньне знаёмага псыхiятра, у яго назiралiся ўсе прыкметы падваеньня асобы, памножаныя на астэна-дэпрэсіўны сындром i неспрыяльныя хатнiя ўмовы. У дадатак да розных пiгулак псыхiятар раiў бегаць, пiць бром i сябраваць з кабетамi, на апошняе налягаў асаблiва, пры гэтым прыцмокваў языком i рабiў непрыстойныя гэсты. У адказ Лявон ласкава называў яго майн Фройд i, у сваю чаргу, раiў больш чытаць, тут жа прапаноўваючы якi-небудзь ноўбэл прайз ноўвэл са сваёй бяздоннай торбы альбо проста кнiжку з малюнкамi, якую ён часам купляў для дачкi гаспадынi.

Зранку Лявон К. наведваў лекцыi ў несамавiтым шэрым будынку на галоўнай плошчы гораду, але пасьля дзьвюх гадзiнаў ён быў ужо вольны. Ён адразу iшоў пiць каву ў бiстро «Хвілінка», i яму здавалася, што наведваў лекцыi iншы чалавек, а ён гэты час спаў i прачнуўся толькi тут, у бiстро, i з гэтага пачаўся ягоны дзень.

Часам кава ў горадзе зьнiкала, тады пасьля дзьвюх ён адразу iшоў у пакойчык i клаўся спаць, вырашыўшы, што калi немагчыма прачнуцца сярод сну, дык застаецца толькi заснуць. Тое, што жыцьцё — гэта толькi сон, было ягонай працоўнай гiпотэзай, якая фактам пакуль не супярэчыла й да таго ж мела доўгую гiсторыка-культурную традыцыю.

Праўда, гэты сон-навакольле запэўнiваў, што ён i ёсьць адзiнай i непахiснай рэчаiснасьцю, але якраз гэтай гiпотэзе супярэчылi шмат якiя факты. Па-першае, рэчаiснасьць нiяк не магла быць незразумелым балаганам, а ўсе ягоныя сябры пагаджалiся, што вакол менавiта балаган, рэжысэр якога аніяк ня можа працьверазець. Па-другое, Лявон К. прачынаўся сярод гэтага балагану, i тады яму прыходзiлi ў галаву яго лепшыя старонкi, ён адчуваў свабоду й гармонiю. Было б дзiўна, калi б iснавалi дзьве роўналеглыя рэчаiснасьцi, калi сапраўдная рэчаiснасьць — свабода, суладзьдзе й творчасьць, дык тое, iншае — напэўна толькi сон.

* * *

Ад некаторага часу Лявон уваходзіў у невялікую містычна-дэкадэнцкую групу, якая праходзіла па дакумантацыі раённага аддзелу КДБ як «рэлігійна-антысавецкая сэкта з цэнтрам у Шамбале» і ад якой цярпліва чакалі чаго-небудзь, што можна было б далучыць да справы як рэчавы доказ.

Яны звычайна сыходзiлiся ў Санскрыччыка а восьмай гадзiне i бавiлi час да адзiнаццацi. У студыi, якую той вартаваў, было прасторна й артыстычна, да таго ж шмат якiя рэчы, што служылi для нацюрмортаў, можна было выкарыстоўваць па прызначэньні, што яны й рабiлi з усёй непасрэднасьцю і артыстызмам.

Сьветлая плямка ў жыцьцi, празрысты аловак, якiм пiша свае пiсьмёны Бог, падумалася яму.

Яна таксама прыходзiла на iхныя сходкi, сядала ў кутку, незаўважна ўваходзiла ў патаемныя сувязi з рэчамi абсталюнку. Тое, на чым спыняўся яе позiрк, нiбыта вылучалася з усяго, ажывала. А потым пачыналi здарацца дзiўныя рэчы — сярод гутаркi зьнянацку ўсе змаўкалi й пачыналi бачыць. Што менавiта, нiхто растлумачыць ня мог. Часам хтосьці спрабаваў патлумачыць гэта тэарэтычна, але гэта ўжо было ня тое . Усе ветлiва слухалi, Санскрыччык пацiху заўважаў ветлiвасьць i абачлiва пытаўся ў Яе, што Яна думае пра Шамбалу. Яна ў адказ усьмiхалася, i ўсе разумелi: так, гэта й ёсьць Шамбала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x