Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магдачка, Эўрыдыка.

Энцыкляпэдыя для героя: радзіма

Радзіма — Крыўя* (Атлянтыда)

Узрост: 27 год

Імя: Францішак

* 1. Пахаваная на ядлоўцавых пустэчах.

2. Ціха пульсуе ў крыві.

3. У восьмым стагодзьдзі апусьцілася на дно гісторыі.

4. Сёньня існуе як культурны міт.

* * *

Расчыніць дзьверы і ўвайсьці ў гастраном «Радзіма»: кавы, калі ласка. Падвойную з цукрам. Мусім тут сабрацца, дамаўляліся а дванаццатай, тут, пад гадзіньнікам. Будзем чакаць.

Чакаць-чакаць. Тут, пад гадзіньнікам, час спыняецца, можна згадаць дзяцінства. Заўсёды можна згадаць дзяцінства.

Запытацца — як — калі — высьпела гэтае цела, гэтая абалонка і што ўнутры? Якім чынам душа прыняла форму безнадзейнай выспы, замкнутае манады — сярод абставінаў, дэкарацыяў, іншых целаў? Куды, бяздомная вандроўніца, ідзеш, паліш цыгарэту, аглядаеш урбаністычныя краявіды? Адна.

Адна.

* * *

Ціха пульсуе ў крыві радзіма.

Выспа

Невялiчкi калiдор зноў i зноў прыводзiў да дзьвераў, трэба было вяртацца й пачынаць свой шпацыр нанова. Чалавек у даўгiм шпiтальным халаце атрутна-зялёнага колеру, здавалася, ня меў анiякай спакусы адчынiць гэтыя дзьверы. Яшчэ не даходзячы да iх, ён спакваля рыхтаваўся да павароту, сам паварот атрымоўваўся лёгка й натуральна. Чалавек ведаў: дзьверы замкнутыя. Ведаў таксама, што, калi, спадзеючыся на чыюсьці нядбайнасьць, дакрануцца да клямкi, сьпiнай можна адчуць пiльны позiрк санітара. I нават калi зробiш выгляд, што гэта выпадковасьць, вочы санiтара будуць сачыць за табой да канца дня. Так што ня варта. Лепей сказаць сабе, што ўсё добра, усё натуральна, i, застаючыся на самоце, дазволiць думкам вольна блукаць сярод рэчаў, пераходзiць ад аднаго да другога, згадваючы зноў i зноў тое жыцьцё . Асаблiва памяталася, як радасна прамовiў шафёр таксi, што яго прывёз: «Вось мы і прыехалі. Бадэнскі курорт». Так, найлепшае мейсца для мэдытацыі, падумаў ён тады, — тут ад цябе не чакаюць разумных учынкаў, розум можа адпачыць у размовах з далiкатнымi дактарамi.

Ненармальны, сапраўды ненармальны. Пастка, зь якой няма выйсьця.

* * *

Пачуцьцё безнадзейнасьцi, але безнадзейнасьцi звыклай i цёплай, агарнула яго, i з таго, што яна гаiла, мелася быць яшчэ больш безнадзейна. Ён спынiўся каля вакна. У цьмянай восеньскай золi ападала лiстота, сьцежка гублялася ў лiстоце й цемрадзi: было так блiзка й так далёка, як Парыж, як Быцьцё, як Вольнасьць. Ён адпрэчыўся гэтых простых жыцьцёвых сьцежак часткова па сваёй, часткова не па сваёй волi. Прырода была адцягненасьцю, сном. Рэальнасьцю было: невялiчкi калiдор, санiтар, палата.

* * *

Ён нерухома стаяў каля вакна, углядаючыся кудысьці праз шкло, кудысьці далёка-далёка. Ён адышоў у глыбiню памяцi, да мрояў.

Там быў спакой. Ён iшоў па зiмовым лесе, адзiн. Пад нагамi прыемна рыпеў сьнег. Сярод белай халоднай чысьцiнi быў ягоны дом, лёталi белыя птушкi. Сiвагракi? Калi гэта яны, трэба iсьцi за iмi. Празрыстасьць, лёт былi ягонай iстотай, але яны былi толькi тут, сярод гэтае мроi, калi ён iшоў немаведама куды. У рэчаiснасьцi было колькi крокаў па невялiчкiм калiдоры, да дзьвераў.

* * *

Чалавек адрынуў сябе ад халоднага восеньскага краявiду, павольна зайшоў у палату. Санiтар з палёгкай уздыхнуў i адвёў вочы: ня сёньня. Стары й спрактыкаваны, ён не даваў веры павольным крокам i быў упэўнены, што адбудуцца падзеi. Але якiя й калi? Гэтага санiтар ня ведаў i таму цiкаваў з насьцярожанасьцю й увагай. Самае крыўднае было тое, што чалавек нiбы й не заўважаў гэтага цiкаваньня. Ягоная хада была вольная. Ён быў ня тут.

Чалавек падышоў да свайго ложку, прылёг. Ляжаць яму не хацелася, ён зрабiў гэта амаль што iнстынктыўна. Мог зайсьцi санiтар i сказаць «удзень ляжаць нельга». Але цяпер у палаце нiкога не было, усе пайшлi на працатэрапiю.

Працатэрапiя значыла: усiм клеiць капэрцiкi.

У прасторным пакоi стаяў пах клею. Хворыя сядзелi за сталамi. У кожнага пэндзалiк, слоiк з клеем, папера. Усе клеiлi капэрцiкi, сур’ёзна й засяроджана.

Чалавек быў адмовiўся працаваць. Санiтар, ня ведаючы, што рабiць, паклiкаў доктарку, але тая адно запiсала нешта ў картцы й нiчога не сказала. Такiм чынам ён займеў дзьве гадзіны вольнага часу, калi ў палаце нiкога няма. Гэта была маленькая перамога, але хворыя глядзелi на яго з прыкрасьцю. Ён быў ня iхны.

* * *

Бралася на зьмярканьне. Пачалi выпаўзаць прусакi, ён быў ужо не адзiн. Можна запалiць сьвятло, гэта спалохае iх, але толькi на хвiлiну. Яны нутром адчувалi надыход ночы й анiякiм штучным сьвятлом iх не падманеш. Была нейкая дзiўная сувязь мiж паводзiнамi прусакоў i навакольнай рэчаiснасьцю: прусаксфрагэ .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x