Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў i зноў падчас калiдорнага шпацыру ён прадумваў, раскладваў на элемэнты сваё жыцьцё, знаходзiў паралелi. I чым болей ён гэтым займаўся, тым болей адчуваў, што адыходзiць ад сутнасьцi. Нешта падсьвядомае казала аб несапраўднасьцi ўсяго. Сканцэнтраваўшыся, ён уцямiў: падчас роздуму ён чамусьцi ўяўляў сябе ў вялiкай пустой прасторы, дзе ўсе толькi i робяць, як мэдытуюць, практыкуюць прасьвятленьне цi пiшуць вершы.

На самой жа справе: невялiчкi калiдор, санiтар, палата. Замкнутыя дзьверы.

Стоячы перад iмi, ён пачаў згадваць сваё жыцьцё — дзяцiнства, вучоба ў сярэдняй школе, юнацкiя адчуваньнi пустаты i хаосу. Потым фiлязофiя, паэтычныя спробы, задума рамана. Самота. Божухна, гэта яму толькi мроiлася, што ён кудысьцi iшоў, — усё жыцьцё ён прастаяў перад гэтымi дзьвярыма i толькi цяпер iх заўважыў. Чалавек здрыгануўся — на сэкунду ён зазiрнуў у вочы свайму лёсу. Так, можна было сьпяваць тужлiвыя песьнi, грукаць, скардзiцца багам, гэта была таксама сапраўднасьць. Але было i iншае выйсьце — пайсьці ўверх. Калi наземны шлях перакрыты, можна iсьцi ў iншым вымярэньнi, хадой мiстаў i паэтаў, сьцежкаю, якую ня здольныя перакрыць нават багi!

Стары санiтар насьцярожана сачыў за iм. Апошнiя тры хвiлiны чалавек нерухома стаяў перад дзьвярыма, углядаючыся ў нешта. «Звар’яцеў», — падумаў санiтар. Такiя выпадкi часьцяком здаралiся. Тры днi таму звар’яцеў хлопчык, якога прывезьлi зь вёскi, — там яму чулiся галасы. Прайшоўшы курс iнсулiну, запалоханы, ён чамусьцi вырашыў, што мацi прыехала яго забiраць, але яе тут забiлi, — i шукаў яе па ўсiх палатах, гледзячы на ўсіх пакутнымi вачыма. А колькi яшчэ было! Ды стары санiтар даўно засвоiў прафэсiйную мудрасьць, безь якой тут немагчыма: не лiчыць гэтых за людзей. Бо калi на хвiлiну ўявiць сабе, што яны людзi, дык узьнiкала шмат розных «чаму?» i станавiлася неяк трывожна. А санiтар любiў прастату i яснасьць.

Новы хворы турбаваў i непакоiў яго. Ён паводзiў сябе неяк падкрэсьлена чуйна і ўважліва, як быццам бы хворым быў ён, санітар. Усё назiраў, нешта думаў, часам занатоўваў у сшытак. Анегды спрабаваў перадаць праз студэнта-практыканта цыдулку сябру, у горад. Той, вядома, перадаў яе доктару. Але што там было!

Замалёўкi шпiтальных звычаяў i тыпаў, бальнiчныя сьняданкi i вячэры, тэлевiзар. Было там i пра яго, санiтара. Пры ўсiм iншым чалавек пiсаў, быццам меў уладу, хаця насамрэч хадзiў па кароткiм калiдоры i заварочваў перад дзвярыма. А ключы толькi ў яго, санітара. Вось табе i звар’яцеў. Санiтар адчуў палёгку.

Тут чалавек азiрнуўся. Вочы глядзелi з халоднай пагардай, але i з жалем, быццам мелі ўладу .

Чалавек прайшоў у палату, сеў на ложак. Разгарнуўшы сшытак, ён перачытаў запiс, што аднойчы зрабiў яшчэ на волi. Запiс быў ад трэцяй асобы:

«Болей за ўсё на сьвеце шанаваў ён вольнасьць i свой самотны начны шлях. Заўсёды быць здольным усё кiнуць i пайсьцi ў невядомае...»

Паклiкалi на вячэру. Лусты крышлiвага батону ды цёплае малако. Усё неяк сьпешлiва, трывожна. Мабыць, кухарам трэба хутчэй мыць посуд дый iсьцi дадому.

Чалавек зноў падумаў пра шлях уверх. Яму здалося, што гэта пэўная крывадушнасьць.

«У глыбiнi душы ён ведаў, што нельга iсьцi замежна, бо там нiчога няма».

«...таму той, хто iдзе шляхам упартай аскезы бачыць хараство прывабных таямнiц хто iдзе шляхам спрадвечных пачуцьцяў бачыць межы чалавечага сьвету параўноўваючы, назаву гэта адзiным выводзячы на сьвет, дам розныя iмёны кажучы аб адзiным, уваходзiм у патаемнасьць патаемнасьць жа ўтойваецца каля патаемнасьці шмат таямнiц каля брамы»

Гэта быў яго ўласны нелiтаральны пераклад, якi ён быў зрабiў падчас старахiньскiх штудыяў. Першы чжан ён ведаў напамяць: тао ке тао фэй чхун тао...

Сьвятло пачало рабiцца цьмяным — трэба iсьцi спаць.

«Калi зрабiць што-небудзь нечаканае, — падумаў чалавек, — пасадзяць на iнсулiн, а калi жыць, абы цiха, — можна й памерцi ў гэтым шпiталi».

Ён услухаўся ў сваю думку. Ягоны жах перад iнсулiнам зьдзiвiў нават яго самога.

Чалавек паспрабаваў уявiць сабе, як яго будуць iнсулiнiць. Прыйдзе доктар, скажа, што патрэбны невялiчкi курс. Яго перавядуць у iнсулiнную палату, хворыя пачнуць ставiцца з пашанаю, як да славутага нябожчыка. I вось першы дзень, яго прывязваюць да ложку i даюць дозу. Магчыма, гэта будзе прыемная маладая санiтарка з тонкiмi белымi рукамi. Ён уявiў гэта, але нават ад самых прыгожых рук мроiлася нешта павучынае.

Чалавек зазначыў, што звонку, у горадзе, усё такое ж. У рэшце рэшт цябе прывяжуць да ложку і дадуць дозу. А калi ты iдзеш супраць i гэта заўважылi — лiчы сябе мерцьвяком. Адзiнае выратаваньне — знайсьцi цёмны кут, выпасьцi з мэханiзму, дзе ты ня хочаш быць шрубiкам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x