Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi я пачаў сваю працу ў Архiве, я таксама ня надта зацiкавiўся гэтымi паперамi: за больш чым стагодзьдзе няспыннае працы тут назьбiралася й не такiх дзiвосаў. Зрэшты, сьцiплая пасада асыстэнта не вымагала веданьня ўсiх фондаў: дастаткова было арыентавацца ў трох-чатырох найбольш iстотных зборах, астатняе, як тут казалi, — справа часу.

Час сапраўды iшоў хутка i праз чатыры гады я захварэў на прафэсійную хваробу супрацоўнiкаў АК — я пачаў шукаць адказ на загадку Архiву. Рэч у тым, што, нягледзячы на прыгожа выдадзены Каталёг, дзе расстаўлены ўсе даты й акцэнты, пазначаны ўсе вехi й названыя ўсе фонды, — у паўставаньнi Архiву ёсьць нешта незразумелае, альбо, калi хочаце, ненатуральнае.

Архіў быў заснаваны Адамам Клакоцкім напрыканцы мінулага стагодзьдзя; ягоная поўная і праўдзівая назва — Беларускі Архіў Сноў альбо, у скарачэньні, БАС. Зрэшты, ані поўнай назвы, ані скарачэньня ніхто не ўжываў, — яшчэ пры жыцьці заснавальніка замацавалася назва Архіў Клакоцкага , а пасьля ягонай сьмерці супрацоўнікі пачалі пазьбягаць якіх-колечы публічных спасылак на сны, каб грамадзкасьць не пераблытала іх са шматлікімі складальнікамі гараскопаў альбо соньнікаў. Сама сыстэма Архіву паўстала яшчэ пры Клакоцкім і практычна не мянялася, адзінае што супрацоўнікі ўжывалі розныя скарачэньні й розначытаньні, каб крыху прыхаваць сваё соннае паходжаньне . Так, адзінкай уліку ад самага пачатку быў сон , але праз скарачэньне с. ён не адрозьніваўся ад справы . Хіба адзінае, што вытыркала, дык гэта падзяленьне ўсіх фондаў на «аўтэнтычныя» і «дадатковыя». Няма пра што казаць — «аўтэнтычныя» фонды складаліся з уласна сноў, «дадатковыя» — з рэальных дакумантаў. Дасьледнікі, якія ўжо даўно працавалі ў Архіве, успрымалі гэта як даніну традыцыі, але тыя, хто патрапляў упершыню, са зьдзіўленьнем знаходзілі ў «аўтэнтычных» фондах сны Магдалены Радзівіл альбо сон вядомага паэты Лангабарда, які прысьніў сябе архітэктарам. Зрэшты, там былі й сапраўдныя пэрлы, як невялічкая калекцыя сноў Міцкевіча альбо сон Ластоўскага падчас Парыскай канфэрэнцыі, перад тым, як Антанта прызнала БНР. Я сам на другі год сваёй працы знайшоў сон Оскара Мілаша. Але ў большасьці сны былі не такія істотныя і, да сораму супрацоўнікаў Архіву, часам нават неаўтарызаваныя. Ва ўсім астатнім гэта быў звычайны архіў, з штодзённай, руціннай працай, выконваньнем запытаў, аўтарызацыяй і каталягізацыяй фондаў, мізэрнымі заробкамі супрацоўнікаў і бясконцымі плёткамі ды інтрыгамі.

Такім чынам, я пачаў шукаць адказы на загадку Архіву. Зрэшты, незразумела было, у чым ёсьць сама загадка. Усе адчувалi, што з паўставаньнем Архіву ў рэчаіснасьць прарвалася і замацавалася ў ёй штосьці Іншае і гэтае Іншае цяпер відавочна спала, заціхла, чакаючы свайго часу. «Сны заснулі» — гэты калямбур быў надзвычай папулярным у мясцовых гіраністаў, хаця ў самых прасунутых выклікаў зразумелую трывогу. Бо ў Архіве суіснавалі побач розум і неразумнае — гэта неяк муляла і не дазваляла сур’ёзна ставіцца да рэчаіснасьці ўвогуле. Мушу заўважыць, што ў Архіве быў хіба найбольшы працэнт будыстаў.

Які сэнс быў у зьмяшчэньні на адну паверхню, у адну прастору сноў і рэчаіснага? Пра што думаў Клакоцкі, засноўваючы свой Архіў? Было адчуваньне, што праўдзiвая мэта, цi мэты, знаходзіцца недзе побач, магчыма, схаваная альбо зашыфраваная ў адным з камэнтароў, прысьнёная ў адным са сноў. Кожны з супрацоўнiкаў прайшоў праз гэтыя пошукi, а некаторыя, я ўпэўнены, дасюль лiчаць, што ведаюць адгадку (цi загадку).

Звычайна высоўваліся гіпотэзы, самыя розныя. Адна з гіпотэзаў, самая банальная, палягала на тым, што ўвесь Архіў і ёсьць адным вялікім сном Адама Клакоцкага. Яе звычайна прыгадвалі на сяброўскіх вечарынах, звычайна пад самы іхны канец. Зрэшты, гэтую гіпотэзу сур’ёзна ўспрымалі хіба што нэафіты, а старыя супрацоўнікі скарыстоўвалі яе дзеля ахмурэньня маладзенькіх асыстэнтак («не хвалюйцеся, усё гэта вам толькі сьніцца»).

Ключ быў відавочна ў тэкстах (альбо ў снах) самога Клакоцкага, бо толькі яны маглі даць канчатковыя адказы альбо хаця б крыху прасьвятліць сытуацыю, ад цьмянасьці якой даўна стаміліся нават самыя ўпартыя шукальнікі.

У пошуках аўтэнтычных тэкстаў празь нейкi час я і прыйшоў да пяцi запыленых скрынак, да «этнапаталёгiяў». Мне пашчасьцiла: неразабраны стос папераў належаў самому Клакоцкаму, гэта былi ягоныя камэнтары й вытлумачэньнi справаў, а таксама фрагмэнтарныя нататкi, што тычылiся больш адцягненых рэчаў. Але паспрабую пачаць ад самага пачатку — гэта значыць, ад саміх справаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x