Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавек уявiў сабе карцiну: куток палаты, частка сьцяны, ложак, закратаванае вакно. За вакном цемра, палата ж асьветленая зыркiм сьвятлом. Усё мусiць быць проста, але ў той жа момант моцна й трагiчна, як у Ван Гога. Ван Гог ведаў, што гэта такое — вар’ятня.

Чалавек адчуў, што цяпер ён разумее ўсё i ўсё здольны прыняць i пражыць. Гэта было толькi на хвiлiну, але што гэта? Што дало яму моц на гэтую хвiлiну? Магчыма, вочы Ван Гога з аўтапартрэту, там, дзе ён у адзёжы дзэнскага мнiха. Зялёныя вочы. Ён падсьвядома згадаў гэты аўтапартрэт, калi падумаў пра мастака. Нейкае веданьне, нiбы маланка, працяла ўсю ягоную iстоту, але ад яго засталася толькi памяць. Каб намаляваць карцiну, трэба было затрымаць маланку, трэба было проста быць. Дзе ж шукаць сьцяжынак да «проста быць»?

Чалавек ведаў, што нiякiх сьцяжынак шукаць ня трэба, што гэта моўнае ашуканства. Але ў пэўных варунках такога ашуканства было не пазьбегчы. Дый чаму б не сказаць «сьцяжынка», калi ўжо ўсё роўна, як казаць? Дарэчы, можа, гэта ёсьць самае сапраўднае выйсьце да Ван Гога: калi ведаеш, што Слова немагчыма, узяць ды сказаць: сьцяжынка . Сказаць проста, услухоўваючыся ў само гучаньне, ня думаючы пра мэтафiзычныя складанасьцi. Хто ведае, можа, мы навучымся такiм чынам без унутранага фальшу казаць слова БОГ?!

Ва ўсiх гэтых думках не было нiчога новага, дый справа была не ў навiзьне. Наадварот, было цудоўна, што сярод такiх размаiтых дэкарацый людзi прыходзяць да агульнага. Дзiўна, спадзявальна — ты сядзiш у вар’ятнi, зь якой выбрацца амаль што немагчыма, а хада тваёй думкi такая ж, як у Картасара, якi сядзiць у сваёй кватэры ў Парыжы.

Чалавек падняўся з ложку — пачалi вяртацца хворыя. Ён выйшаў на калiдор, зноў падышоў да вакна. «Божухна, што здарылася, дзе мы, — падумаў ён, — калi ў гэтым шукаю спадзяваньне?!»

* * *

Запалiлi сьвятло. Нешта зьмянiлася ў палаце, зьявiлася нейкая цеплыня, спакой. Можа таму, што доктарка пайшла дахаты i застаўся толькi санiтар, а можа, з-за блізкай ночы. Хаця гэтай цеплынi зусiм не было адкуль узяцца. Шпітальнае сьвятло не лагодзiла, яно было жорсткiм i неўтаймаваным, абгастрала i высьвятляла кожную рысу, кожны колер. Нанова праявiлiся сьветла-зялёныя колеры сьценаў. Чорныя краты на вакне злучалiся зь цемраю. Жабрацкiя ложкi, коўдры i бялiзна з шэрымi плямамi — цi то кроў, цi то падаўленыя прусакi — сьвяцiлi брудна-белым, нiбы заляжалы сьнег на тлустай чорнай зямлi. I ўсё ж цеплыня прабiвалася праз усё, яе трэба было не вытлумачваць, а проста прымаць. Але ж як гэта цяжка, не прымаючы жыцьця, прыняць ягоную цеплыню!

Увечары выпадала крыху вольнага часу. Хворыя зьбiралiся ў хол, iм дазвалялася глядзець тэлевiзар. Звычайна выносiлiся крэслы, адбывалася кароткая спрэчка — што глядзець, — i нарэшце ўсё зацiхала.

Чалавек нiколi не выходзiў глядзець тэлевiзар. Аднойчы ён пастаяў пяць хвiлiн i пайшоў. Яму прывярэзiлася, што экран — не вакно ў шырокi чалавечы сьвет, а адно вузенькi пераход у другi корпус шпiталю, дзе ўсё такое ж, як i тут. Але сядзець у палаце не дасi рады — тая была побач з холам i гукi тэлевiзара чуваць, нават калi пакласьцi ваты ў вушы. Тады ён падымаўся i iшоў у канец калiдора, да піяніна.

Нiхто ня ведаў, як i калi зьявiлася піяніна, з выгляду можна было палiчыць, што яно стаiць тут зь мiнулага стагодзьдзя. Звычайна ў гэтым канцы зьбiралася братва, i прыгожы хлапец з асiплым голасам найграваў свой няхітры блатны рэпэртуар. Але разпораз сюды падыходзiў i музыка . Ён падыходзiў i ўважлiва слухаў. Калi сканчалiся блатныя песьнi i ўсе iшлi ў прыбiральню палiць, ён сядаў, кранаў клавiшы тонкiмi пальцамi.

Гэта амаль што заўсёды было cool jazz , дзiця эўрапейскiх кавярань, далёкi ад чорнай алiўкавай неўтаймаванасьцi мурынскіх сьвiнгаў. Бралiся нейкiя ноты — асобныя, разрозьненыя гукi, — i далей гэтыя ноты цягнулiся, існавалi паасобку, спрачалiся, але ў вонкавае суладзьдзе не сыходзiлiся. Музыка нiбыта казаў: вонкавага суладзьдзя можа i ня быць, звонку ўсё можа выглядаць абсурдам, хаосам, але ж ня трэба губляцца, мусiш заўсёды глядзець у твар таго, хто грае.

Чалавек стаяў побач i слухаў. У яго было адчуваньне, што музыка грае яму, але ён ня мог зварухнуцца, сказаць слова цi фразу. Калi гэта так, тады музыка быў вышэйшы за яго: ён яшчэ ня здольны зрабiць гэтую мудрасьць сваёй уласнай. Ён мог толькi слухаць яго як настаўнiка. А калi гэта адно ўяўлень не i нiякай мудрасьцi няма? Усё вельмi проста — трэба паглядзець яму ў вочы, спытаць. Але ж нечага не хапала, штосьцi замiнала яму гэта зрабiць.

Адчуваньне, што ўсё ёсьць, але нечага няўлоўнага не стае, даводзiла яго да шаленства. Не было нейкага подыху, крохкай i няўцемнай вольнасьцi, нематываванага кроку. Трэба было пачаць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x