Ігар Бабкоў - Хвілінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У дэпутацкім гатэльчыку, тады сціплым, амаль жабрацкім, яны размаўлялі пра мінулае і пра будучыню.

Гаварыў пераважна Багдан.

Лу тады відавочна прыглядаўся да іх, пільным вокам, так, як глядзяць на вёсцы, недаверліва, хаця тады і нязлосна.

І усё ж такі Лу быў свой.

Такіх, як ён, была амаль уся краіна. Гэта былі іх бацькі, дзяды і бабулі. І не дзіва, што як толькі надарылася магчымасць выбару, яны выбралі менавіта яго, а не З.

Але калі і якім чынам яны сталі ворагамі? І не на жыццё, а на смерць? Адкуль гэтая ўзаемная нянавісць?

Потым Лу пачалі апрацоўваць камсамольцы, прафесійныя інтрыганы і паскуднікі. У іх ужо была сетка кааператываў па ўсёй краіне, крыху капіталу, і яны не сумняваліся, што менавіта яны прыйдуць на змену ўсім гэтым кебічам.

Іх пакуль не пускалі на сур’ёзныя сустрэчы, і асноўныя грошы таксама ішлі паўз іх, і яны крыўдзіліся, сур’ёзна крыўдзіліся.

Яны называлі яго міжсобку наш прадсядацель і думалі, што пралічылі ўсё.

Зрэшты, камсамольцы былі першымі, хто быў выкінуты за борт, як толькі ў яго ўсё атрымалася.

***

Багдан разумеў, што ворагі, сапраўдныя ворагі, мусяць цаніць і паважаць адзін аднаго. Да таго ж, не ўсё было так блага.

Краіна пасоўвалася наперад, не ў тым тэмпе, не з тымі людзьмі, без сцяга і пагоні, але пасоўвалася.

Раптам аказвалася, што робяцца рэчы, якія яны калісьці прапаноўвалі і на якія самі ўжо забыліся.

Ні з кім так і не аб’ядналіся. Наадварот, незалежнасць умацоўвалася — распачаліся дурныя войны з Захадам, а потым і з Масквой, і ў пэўны момант нават здавалася, што іх сінявокая бацькаўшчына засталася адзінай сапраўды незалежнай на постсавецкіх руінах. Незалежнай па-дурному, па-калгаснаму, але ж незалежнай.

Маёмасць так і не распрадалі. Лу лічыў кожную капейку і патрабаваў асабістай справаздачы ад кожнага.

Але і гэта было не самае галоўнае.

Цяпер, на закінутай лясной дарозе ён раптам зразумеў:

Лу, які іх так ненавідзеў, дзіўным чынам трымаў іх мрою па-ранейшаму жывой і істотнай.

Сцяг, забаронены, а таму небяспечны. Сапега з Вітаўтам. Касцюшка з касінерамі. Генерал Булат-Балаховіч і рыцары БНР. Усё гэта працягвала жыць толькі таму, што было і для яго важным. Хаця і класава чужым, амаль варожым, як сказала бы прамінулая эпоха.

І што будучыня, якая непазбежна прыйдзе, пахавае іх разам, у адной братэрскай магіле.

***

Самае страшнае — усе тыя людзі, якія ім тады паверылі. На самым пачатку. Пайшлі з імі. Якія гатовыя былі пакласці свае жыцці.

І якія цяпер адчувалі сябе пакінутымі і здраджанымі. Выбітымі са сваёй праўды.

Іх заставалася ўсё меней.

Большасць ціха занялася асабістым жыццём. І пры сустрэчах адводзіла вочы. Некаторыя пайшлі ў бізнес і прасілі забыць нумары іх тэлефонаў. Былі і такія, што пайшлі ва ўладу. Тыя наадварот, прагнулі сустрэчаў, і доўга тлумачылі, што нашыя мусяць быць паўсюль, і што, працуючы ва ўладзе, мы зробім значна больш, чым там у вас, у акопах. Няясна было толькі, чаго больш.

Ад баявой дружыны засталася толькі назва.

Канечне, маладых хлопцаў, каб выйсці на мітынг з павязкамі, заўсёды хапала. Але падрыхтаваныя байцы, гатовыя на акцыю, былі распушчаныя. І сапраўды, што было ім рабіць? Ахоўваць семінарчыкі, на якіх дзяліліся гранты?

Засталіся адзінкі, і яны трымаліся самі па сабе.

Баранавіцкая харугва амаль уся пайшла ў АМАП і трымала ў страху мясцовых бандытаў.

К. з сваімі людзьмі з’ехаў, спачатку ў Сібір, а потым увогуле кудысці ў горы. Падалей ад камітэтчыкаў, якія ўвесь час дыхалі ў патыліцу і спрабавалі завербаваць.

Тыя, зрэшты, хто яго бачыў, круцілі пальцамі каля скроні, і гаварылі што ён з’ехаў у астрал. І што адтуль назад ужо не вяртаюцца.

К. урэшце вярнуўся, але трымаўся здаля і крыху насцярожана.

Багдан неяк сустрэўся з ім на выпадковай імпрэзе, і потым яны заехалі пасядзець вечарок, прыгадаць былое. Ён будаваў домік пад Менскам. Маладая жонка. Маленькае дзіцё.

К. гаварыў амаль увесь вечар — расказваў пра Непал, пра паходы праз Індыю. Пра горы і медытацыю, пра новую энергетыку і новыя ідэі.

Ён гаварыў многа, глядзеў на Багдана разумнымі і крыху хітраватымі вачыма і пад канец вечара Багдан зразумеў сэнс яго пагляду: акрамя ўсяго іншага, астрал — ідэальная тактыка адыходу.

Сапраўды: пасля году астралу з яго знялі наружку, яшчэ праз пэўны час перасталі чапляцца да бізнеса і дазволілі набыць кавалак зямлі пад Мінскам. І цяпер у яго нарэшце быў шанец пажыць нармальна.

***

Засталіся бухгалтары. Якія пісалі бясконцыя праекты, дзе падрабязна распісвалі, як спакусіць, мабілізаваць, вывесці на вуліцы. І колькі пад гэта патрэбна рэсурсаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Вілл Макінтош
Олесь Ульяненко - Сталінка
Олесь Ульяненко
Леся Українка - Поезія
Леся Українка
Леся Українка - Лісова пісня
Леся Українка
Ольга Бабко - Зефирляндия
Ольга Бабко
Ольга Бабко - Кэтлэнд
Ольга Бабко
Отзывы о книге «Хвілінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.