Алесь Разанаў - Кніга ўзнаўленняў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Кніга ўзнаўленняў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кніга ўзнаўленняў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга ўзнаўленняў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.

Кніга ўзнаўленняў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга ўзнаўленняў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дай Бог,
каб i вы,
паны-дабрадзеі,
стаўшы
нібытз бацькамі справы,
што засталася
ад папярэднікаў знакамітых,
i нібы ўзышоўшы
на іхняе месца,
рабілі так, як яны,—
бо не ў тым жа грэх,
што ахвоча
людзям, чым можаш,
дапамагаеш,
a ў тым,
што, маючы можнасць
дапамагчы,
дапамагчы не хочаш.
Вось жа,
з любасці да айчыны
убачце
i паспалітага чалавека:
ён выглядам просты,
маёмасцю — ўбогі,
ды вочы яго заўсёды
скіроўваюцца да вас
i ўслед,
куды вы ідзяце,
неадступна
за вамі ідуць.

З усіх
вартасцяў чалавечых
няма багавернаму чалавеку
нічога важней
за літасць.
Той, хто яе
выяўляе ў сабе,
выяўляе з гэтым
глыбокае падлбенства
з Божаю дабрынсю
i здабывае
сабе ад Бога
вечную ўзнагароду.

Дык у часіну,
калі галеча
начуе ў айчыне вашай,
а вашы браты,
не зазнаўшы
навукі праўдзівай,
нямеюць
у прастаце сярмяжнай,
скіруйце i вы,
калі вас
яшчэ не пакінула
братняя міласць,
на свой заняпалы i збедаваны
народ
сваё вока.

Няхай,
чуючы вашы просьбы,
мітрапаліт,
уладыкі й вучыцялі,
што дужа
ад вашага слова залежаць,
гэтак сябе павядуць,
пакіруюцца гэтак,
каб не было між імі
ні подкупу,
ні падману,
каб спрытам i хабарам,
напярэймы
адно аднаму,
прыбытковых месцаў
i стольных пасадаў
не дамагаліся,
a рупліва
вучыліся Божаму слову
i іншых вучылі,
бо тою маёмасцю,
тымі маёнткамі,
што перайшлі
вам, спадкаемцам,
ад продкаў вашых,
вы надзяляеце, мусібыць,
не абы-каго,
а каго надзяляеце,
дык жа не для таго,
каб, займеўшы,
ix марнавалі
сабе на аздобы,
на ўборы
альбо на пацеху цела,
а — каб дасканаліліся
у навуцы
i падавалі
астатнім прыклад.

Гэта б
ды для навукі!..
Але не для гэтакай,
што цяпер,
на вечны свой сорам,
маюць,—
калі прачытаць,
i то ледзьве-ледзь,
на мове сваёй
два-тры словы
умеюць.

He — каб жа школы
імкнуліся адчыняць
i навуку
Божага слова,
што безліч гадоў
заставалася занядбанай,
рупіліся данесці
сваім братам.

Усім вам,
а не аднаму каму-небудзь,
спадзеючыся
на вашу разумнасць,
богаадданую дбайнасць
ды клапатлівасць,
у пільнай патрэбе
айчыны вашай
я даручаю i пакідаю
справу айчыны
i ў Пана Бога прашу,
каб я
з ёю —
калі яна згіне —
згінуў,
калі акрыяе —
з ёй акрыяў.
Ужо да канца
набліжаю сваю гаворку,
але перад тым,
як закончыцца ёй,
зазначаю
з глыбокім смуткам:
калі б не было
міласэрнасці Божай
на нашу няўдзячнасць,
гадзіна кары
не аддалілася б,
а цяпер
настала б ужо.

Наўкол паглядзі —
i ўбачыш,
што ўсюды ўсе справы
наўмыснымі змысламі
так папсаваны,
што анічога
добрага нельга зрабіць,
каб яно не было
тут жа спачварана злым
i на злое
зыначана.

Ну, а тыя,
што неяк забагацелі,
на добрую справу
i шэлега не адшукаюць,
калі толькі ў гэтым
не ўбачаць мажлівасці,
каб пажывіцца
ці змахляваць.
Зазвычай
яшчэ ў нас бывае,
што здольнага чалавека,
i асабліва, калі ён свой
ці знаёмы,
людзі
не могуць зносіць,
каб не ўчыніць
яму нейкай шкоды
альбо абразай зняважыць.

Таму, каб застацца
ў гаворцы сваёй
праўдзівым
i каб ухіліцца
ад нагавораў прыкрых,
нікога пайменна
не называю,
бо не хачу
ні просьбай,
ні грозьбай,
ні меркаваннем,
ні нараканнем
нікога ў тым пераконваць,
у чым самі
пераканацца не хочуць,
але, наколькі
змогі маёй хапала,
настолькі
споўніўшы свой абавязак,
мушу да Божага трону
звярнуцца,
бо перад ім
усе мусім стаць
для адказу.
Не сумняваемся мы, аднак,
што Суддзя справядлівы
нашую справу ўхваліць,
хоць непрыхільнікі
грэбуюць ёй,
хоць непрыязнікі
ёй пагарджаюць.

Але ў набожнага чытача,
дзеля Хрыста міласэрнага,
просім,
каб ён,
калі напаткае
у нашым пісьме дзе-небудзь
заўзятыя выпады
ці ў бок навукі,
ці ў бок
галечы айчыннай,
дык не прыпісваў
гэтага нашай злосці,
адно —
чалавечай гарачлівасці,
i дзеля Хрыста
дараваў.
Калі ж нашы хібы
ці недахопы,
якія заўважацца ім,
будуць важыць багата,
няхай
не сарамаціць нас,
а нагадае
аб гэтым па-хрысціянску,
бо мы гатовы,
як Іаан Хрысціцель,
змяншацца,
каб рос Хрыстос.

I, урэшце,
усіх набожных
просім дзеля Хрыста,
каб да тых,
што нас даймаюць
шчыпаннем i дапяканнем,
не мелі ніякай варожасці,
бо хіба
мы не жадаем
з Іакавам ды Іаанам —
i ў цэлым
з усёй навукай Хрыстовай,—
каб з неба
спусціўся агонь
i займела
слова Гасподняе ў ix
сваё месца,
сваю гасподу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x