— Argumentum ad hominem.[ 80 80 Доказ, што грунтуецца не на аб'ектыўнасці, a разлічаны на пачуцці таго, каго перакояваюць (з лац.).
]
— He, ліс. Ad litteram![ 81 81 Літаральна (лац.).
]
— I каго ж, па-твойму, кунігас, мы намерыліся запрасіць на наш пасад?
— З Эдзівідам i Таўцівілам ты не пагаварыў самнасам — значыць, ніхто з ix вам чамусьці не падыходзіць,— сказаў Выкінт.— А дарэмна. Эдзівід альбо Таўцівіл — гэта непрыязнь з Мендогам, які цяпер больш чым ваш служка, затое мір з Полацакам i Жамойцю, супрацьстаянне крыжакам. Вось паглядзіш, успомніш мае слова: якраз з-за тых довадаў, што ты чуў, Эдзівід альбо Таўцівіл апынуцца ў Полацаку, калі там здарыцца тое, што здарылася ў вас.
— I я казаў, кунігас: зорка маладога пакалення Эдзівіда i Таўцівіла хутка ўзыдзе, i мы яшчэ, калі будзем жывыя, пададзім адзін аднаму рукі.
— Але якраз ім вы не хочаце падаць рукі! Значыць, намерыліся падаць Войшалю, каб ён, заўзяты хрысціянін, спакваля ахрысціяніў Літву i, блізкую вам па мове, звычаях i веры, прывёў яе вам на вяровачцы!.. Не выкручвайся! Скажы, гэтак?
— Што ж, калі настойваеш, дык скажу,— ведаючы, што неўзабаве ўсе, Выкінт таксама, уведаюць іхні намер, рашыў болей не гуляць, прачыніць доступ да іхняй таямніцы.— Гэтак, мы хочам увайсці з такой просьбаю ў Міндоўгаў хорам.
— Я так i ведаў, што вы запросіце таго, каго выхавалі на свой лад i капыл! — усклікнуў Выкінт.— Але перасцерагаю, ваявода: Войшаль — гэта таксама не вялікая повязь з Мендогам, бо Мендог будзе баяцца, што яго рана-позна адпіхнуць убок. Гэта насцярога ўсёй Літвы, Полацака i нас, Жамойці! A калі яшчэ дадаць гнеў галічан i валынцаў, дык вы ў адзін час можаце апынуцца ў абручы, што сцісне вас з усіх бакоў!
— Усё можа быць, кунігас,— уздыхнуў Усяслаў.— Але няма зарукі ад таго, што i вы, Жамойць, можаце быць сціснутыя абручом так, што з вас будзе выскакаць дух. Дык, можа, давайце менш з-за Літвы касавурыцца адно на аднаго, а болей дбаць пра іншае, каб i нас, i вас не сціснуў абруч!..— А пасля, падумаўшы, дадаў: — I давайце ўлічваць: Літва аславяненая ўжо. Яна сама рана-позна далучыцца да славян. Вам жа, Жамойці, каб авалодаць ёю, прыйдзецца яе заваёўваць, браць сілай. Але i гэтага будзе мала, бо яна не сальецца з вамі. Дык давайце ладзіць наша суседства, ратавацца i ісці ў будучыню неяк іначай, па згодзе i павазе адно да аднаго!
— A ці бывае так, Усяслаў? — пахітаў галавою Выкінт.— Калі ты багацейшы i дужэйшы, дык ты дыктуеш, кал i я мацнейшы, дык я кірую!
— Калі прыцісне, калі можа выскачыць дух з абодвух, то трэба будзе i паразумецца па-іншаму, па здаровым сэнсе.
— Мы з табой перамовіліся, але мала да чаго дагаварыліся!..— не пераставаў хітацца Выкінт.
— Чаму, кунігас? — не згадзіўся Усяслаў.— I ты, i я сказалі адзін аднаму нямала. Думаю, мы яшчэ ўспомнім гэтую нашую размову, будзем яшчэ заўзята дыскутаваць, маючы свае інтарэсы, але, можа, некалі пачнём больш шукаць тое, што нас не раз'ядноўвае, a збліжае ды ратуе...
— Можа...— няпэўна паціснуў плячыма Выкінт, падаў руку.— Ну, будзь здаровы, навагародскі ліс i зубр! З сённяшняга ж дня рыхтуйся да бітвы, а то i да вайны з тым, каму сніцца былая моц i слава вялікіх кіеўскіх князёў!
— Можа, i не абыдзецца без гэтага,— пахітаў галавою Усяслаў,— але хацелася б верыць, кунігас, што ты нам не нанясеш удару ў спіну!
— Каб вы запрасілі на княжанне Эдзівіда альбо Таўцівіла, дык, кажу ж, быў бы мір паміж вамі, Літвой, Полацакам i Жамойцю. Але ж у вас іншыя намеры, дык...— Развёў рукі.— Усякае можа быць. Пачакаем, паслухаем, якое будзе ваша слова, якія будуць вашы хады, намыселы i замахі... Паглядзім, якая будзе ваша desideratum!..[ 82 82 Мяжа жадання (лац.).
]
8
Калі Усяслаў зайшоў з Войшалкам да Міндоўга, дык той — паколькі было вельмі цёпла ад стаяка ў рэзідэнцыі для высокіх гасцей, у мяккіх скураных ботах, у суконных чорных штанах i белай кашулі,— як было відаць, узбуджана хадзіў па пакоі. Можа, i ад таго, што ён, Усяслаў, сустракаўся, гутарыў з усімі князямі i баярамі, праводзіў ix у дарогу, а вось на яго, Міндоўга, нібы не зважаў, папрасіў толькі затрымацца ў Навагародку з сям'ёю.
Міндоўг, убачыўшы, што Усяслаў не адзін, а з яго сынам, не толькі запыніўся ды ўскінуў галаву, але нібы сцяўся ад страху, замёр i вырачыў, як казала надое чы Любка, нядобрыя вочы. Усяслаў адразу ж перахапіў гэты запытальна-насцярожаны позірк, але зноў нібы не пазважаў на яго, павярнуўся да Войшалка:
— Распранайся, княжыч, пасядзім, вып'ем медавухі: гутарка наша будзе не кароткая...
Читать дальше