Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усяславаў настрой быў не толькі ад таго, што вось i яшчэ раз, але па-новаму ці на сталейшыя вочы ды розум ідзе, бярэ сілу вясна, але i таму, што, бачачы змены i навіны (скажам, вось пракурлыкаў ужо высока ў небе жураўліны касяк, ціхенька ўночы прашмыгнулі над Навагародкам качкі да рэчак i азярын альбо вось ужо забухмаціліся коцікі на лазоўі, запахла зямлёй i падскочыла першая, дзікая зелянота, вельмі залівіста ўдзень звіняць дзіцячыя галасы, a ўночы чуецца адмысловы малады рогат ад узбуджанай, захмеленай крыві),— дык вось Усяславаў настрой сёлета падладжваўся i пад чаканне: вось тады i тады, калі тое ці іншае настане, абрадзініцца Любка.

Чым бліжэй да канца ачышчанага дажджамі i маланкамі, абгруканага громам, азелянелага, пахкага ад асыпанага яблыневага i грушавага квету, ад зацвілага бэзу травеня, тым большае яго было душэўнае ўзрушэнне.

Праўда, перад красавіком усё ж адна пабочная навіна змусіла часцей, чым звычайна, забіцца сэрца, а то трошкі i выбіла з каляіны. Гэта ад весткі з Холма: туды з Батыевага стану вярнуўся князь Даніла. Яго самы небяспечны супернік, Міхаіл Чарнігаўскі, не стаў на калені i не ўнізіўся перад манголамі, дык таго забіў ударамі нагі ў грудзіну, у сэрца, мангольскі кат-велікан, а вось князь Даніла (як i Аляксандр Неўскі) скарыўся, выявіў такія паслухмянства i паслужлівасць, што яго не толькі адпусцілі жывым, далі яму ярлык на яго ж вотчыну, але задаволены Батый паабяцаў яшчэ i ў любы час, калі папросіць Даніла, даць яму сваю сілу, каб ён уціхамірыў суседзяў-непрыяцеляў (бацьку Аляксандра Неўскага, вялікага князя Уладзіміра-Суздальскай зямлі Яраслава, Батый адаслаў у Каракорум, на выпрабаванне самога вялікага кагана).

Хоць князь Даніла «велми печален еси» — мабыць, з-за выцерпленых прыкрых уніжэнняў у Ардзе ды з-за нечаканай смерці любімай жонкі,— але тое, што яму падакляравала мангольская ваенная помач для яго карных акцый на карысць сабе i Батыю, насцярожыла i засмуціла Усяслава: Даніла цяпер — не проста галіцка-валынскі ўладар i мангольскі васал, віж, наглядач, ён — i карнік над суседнімі землямі. Над Навагародкам найперш. Будзе, канечне, мець пад пільным назіркам i Літву, Яцвязію, бліжэйшыя польскія, венгерскія землі.

Пад канец красавіка, змірыўшыся ад укленчванняў у Ардзе i ca стратай маці сваіх малых дзяцей, Даніла прыслаў у Навагародак ганца — каб якраз Усяслаў прыехаў у Холм пачуць ягоную волю. Князь Ізяслаў параіў яму не ехаць, не прысягаць на пакору, спаслацца на тое, што жонка «на сносях», а замест сябе паслаць Расціслава, няхай той, іхні ўгоднік i падлізнік, уважна, разявіўшы рот, выслухае ўсё i па-лёкайску запэўніць у вернасці. Расціслаў, праўда, крыху з насцярогай пачуў гэты «давер» сказаць слова за Навагародак, бо душой адчуваў іхні хітры ход, адгаворваўся, што ідзе вясна, хутка араць i сеяць, але ўрэшце падаўся з вялікім початам i падарункамі. Вярнуўся пад канец травеня i князю, яму, Усяславу, ды на Радзе хваліўся, што яго сустракалі з пашанотай (Голубаў чалавек з Холма перадаў іншае: князь Даніла вельмі незадаволіўся, што не прыехаў на паклон якраз ён, Усяслаў, ваявода, доўга не хацеў дапускаць у свой хорам іншага навагародскага пасланца: «Зачем мне этот жирний и ледачий[ 76 76 Лянівы, a ў пераносным значэнні паганы (укр.). ] кабан?!», але ягоны дворскі Андрэй усё ж угаварыў зміласцівіцца i сустрэцца з «негарной»[ 77 77 Непрываблівы (укр.). ], але «услужливой нам людиною»), а яшчэ Расціслаў аж з захлёбам гаварыў пра тое, якую вялікую моц цяпер мае Даніла, што той ледзь не Батыеў дарадца па гэтым кавалку Еўропы i што той цяпер больш зоймецца Навагародкам, зноў верне яго пад сваю волю. Калі трэба будзе, дык i сілаю, нават i мангольскай. «Так i сказаў князь Даніла,— выпінаў Расціслаў,— Навагародак — вотчыну дзяцей Яраслававых — не адпушчу i Hiкому не аддам! Гэта — мае, толькі мае ўладанне!» Адным словам, Расціслаў фанабэрыўся, што ён зноў у сіле, ён нават па Данілавым наказе становіцца першым пасля князя Ізяслава. «Паехаў бы баярын Усяслаў у Холм, дык, можа, яму б была Данілава міласць,— не тоячыся, пераможна, нават дурнавата ў сваёй штучнай смеласці цешыўся Расціслаў.— Але баярын Усяслаў — адшчапенец-гардавус, яе захацеў накланіцца нашаму вярхоўнаму ўладару. Вось за гэта ён i пакараны, мусіць саступіць тут сярод баяраў i на Радзе першынство мне».

Hi Усяслаў, ні іншыя не аспрэчвалі i не супынялі Расціслава, пільна выслухалі ягоную ўсцешлівую, нібы ў дзіцяці, пахвальбу. Праўда, толькі стары i хітры ахоўнік пячаткі, Звеніслаў, адчуўшы, што падзьмуў новы вецер, заліслівіў перад Расціславам, ужо не так аддана зазіраў у вочы Усяславу, Бяляну i айцу Кірылу, пачаў уголас хваліць князя Данілу: «О то леў! Цар звяроў!» Пасля гэтага рабілі тое, што ішло ад князя i што перадаваў Усяслаў, Расціслава цярпелі як назойную муху, каб ён ее абураўся i лішне не нагаворваў на ix праз свайго чалавека ў Холм, з ім нават нібы раіліся, слухалі яго доўгія i нудныя павучанні, але спаўнялі ўсё па-свойму, a халі назойны Расціслаў настойваў, дык слухалi яго ў нейкай дробязі, а заадно намагаліся i лішні раз-другі пахваліць за што-небудзь князя Данілу, Андрэя-дворскага, Расціслававу Раксану за яе цяперашнюю строгасць да баярскіх жонак i дачок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x