— А перад Купаллем!..— не сунімаўся стары каталіцкі вернік.— Як у самыя паганскія часы тушаць па ўсіх хатах агонь, тады ўсе, старыя i малыя, мыюцца, апранаюцца ў святочнае i з песнямі ўсе разам ідуць у лес, да... вялікага агню!
— Зноў па-гаспадарску збаўляюцца там ад усякага хлуду: зносяць i паляць паламаныя граблі, бароны, патрэсканыя начоўкі, пагрызеныя мышамі рэшаты...
— Старэйшына высякае ў дуплістай вярбе агонь і, бывае, доўга. Аж далоні да крыві натрэ,— нібы не чуючы яго, узбуджана гаварыў Баляслаў.— Ен мармыча «сонейка», «ІІярун», «барані нас», «ажыві, агонь» i над песні-галёканне здабывае агонь. Калі ж заўецца дым i блісне жоўты язычок, дык усе ажно шалеюць: «Зніч! Зніч! Зніч!» Пасля ад гэтага агню кожны запальвае свой агеньчык i беражліва иясе яго дамоў! А Купала! Зноў — вогнішча, хлопцы скачуць цераз яго ці з дзяўчатамі ходзяць вакол! A капішчы! Ці вы, пан, Усяслаў, не ведаеце, што яны ёсць i на вашай, ахрыгачанай зямлі?
— Можа, i ёсць,— адказаў ён, хоць добра ведаў, дзе яны.— Выбачайце, пан Баляслаў, але мне здаецца, што вы там, дома, жылі вельмі адарвана ад свайго люду, завельмі захапіліся Рымам i Кракавам. Вы не бачылі, што i ваш просты люд не адрокся ад сваёй даўніны. Як i нямецкі альбо свейскі. Мне прыйшлося быць у вашых весях, лясах, дык я не сказаў бы, што вашыя смерды вельмі інакшыя за нашых.
— Не буду спрачацца, смерды ўсюды ёсць смерды i, як ні дзіва, у ix чамусьці амаль адны забабоны,— прамовіў са згодаю той.— Але... На Міндоўгавых землях яшчэ ахвяруюць агню людзей! Нават болей — паляць хрысціянінаў, кшыжацаў! У наш час! Недарэмна ж так занепакоеныя пра гэта кжыжацкія ордэны i біскупствы!
— Я пра многае з гэтага ведаю, пане Баляслаў,— спакойна, але непрыязна-цвёрда сказаў Усяслаў.— Ды не раю пра тое ліць слёзы з крыжакамі.
— Чаму? — прыхавана ўхмыльнуўся той.— Трэба, павашаму, таіць, апраўдваць паганства i дзікунства?
— Скажыце, вы шчыра верыце ў дабрамыснасць крыжакоў? — не адказаў, а сам запытаў Усяслаў i, не чакаючы адказу, яшчэ болей напаў: — Вы нічога не чулі пра тое, як іхнія бацькі i прадзеды нішчылі праваслаўную Візантыю? Ніколі не задумваліся: а што ix вяло туды i што прывяло сюды? Што — яны, як Хрыстос, шчыра, без карысці для сябе, для ўсіхняга людскога шчасця нясуць слова Божае на яшчэ язычніцкія ці, як вы кажаце, паганскія закуткі? Але чаму ў ix такі нехрыстосаўскі гвалт, такі разгул мячу, такая воля яду? Чаго яны i тут напралом лезуць на даўно ўжо ахрышчаныя землі? Урэшце, чаму іхнія браты дарадцамі ў манголаў-язычнікаў?
Баляслаў змаўчаў.
— Дай Бог, пане Баляслаў, каб я памыліўся, але калі не нас, дык нашых дзяцей i ўнукаў можа чакаць вялікая бяда за слепату тутэйшых хрысціянскіх князёў: полацкага Валодшы[ 72 72 Уладзіміра (?).
] i Конрада Мазавецкага... — задумлiва сказаў Усяслаў.— Валодша напачатку, яшчэ ў тым веку, сустрзўся з «хрыстовымі братамі», паверыў, што яны толькі ахрысцяць ліваў i земгалаў, а значыць паспрыяюць яму, хрысціянскаму ўладару, умацавацца там. А мечаносцы, кал i крыху закамліліся, адразу ж адпіхнулі яго ад Варажскага мора, з падуладных яму зямель, навіслі над самім Полацкам. Калі ж Валодша разабраўся, што ўпусціў у авечых скурах ваўкоў, сабраўся скінуць прышэльцаў у мора, дык крыжацкія шпегі атруцілі яго, а паход на ix сарвалі. Напачатку не разгледзелі воўчых зубоў у крыжакоў i на ў гародцы ды пскоўцы. I зусім ужо цяжка зразумець, як мог пасля гэтага так даверліва даць свае землі тзўтонам Конрад Мазавецкі! Тыя ж, калі снравяцца з прусам i, вось пабачыце, пойдуць з мячом на польскія землі! Зусім новы падкова пабітыя Вячкам, Усеваладам, а потым ноўгарадцамі, літвой i земгаламі, намі з Данілам над Драгічынам мечаносцы i тэўтоны пасаюзіліся, сабраліся ў адзін кулак! Дык, можа, нане Баляслаў, нам, хрысціянам, цяпер трэба не варагаваць ні паміж сабою, ні з язычнікамі, найперш з Мендогам? Ён — той, хто i пад маскай разгледзеў у крыжакоў ашчэр, б'е ix на далёкіх подступах... Ці я, пане Баляслаў, гавару не зусім тое, што трэба?
— Так, але...
— Што — «але»?
— Кшыжацы папікаюць, што вы, праваслаўныя, замінаеце iм ахрышчваць паганінаў, нават памагаеце тым. Каб князь Мендог, іншыя князі ўзялі веру ад Рыма, дык...
Усяслаў не выцерпеў:
— ...дык яны спачатку заняволілі б ix, а потым яшчэ больш напорыста рушылі б на нас, праваслаўных.
— А калi б вы, праваслаўныя, згадзіліся паяднацца з каталікамі прызнаць вяршэнства папежа?
— Дазволю, пане Баляслаў, запытаць: чаму ж вы тут не пераходзіце ў нашу веру? Ці вы скажаце, што вашая вера для вас больш праўдзівая, што гэта вера вашых прадзедаў, a ім вы не можаце здрадзіць?
Читать дальше