— Якія цяпер гулі, пачастункі?— яшчэ больш закіпеў i запарыў Расціслаў.— У князя, у княстве — вялікая жалоба, а ты хочаш пацешыць чэрнь!
— А кал i без песняў i музыкі? — цівун прыкідваўся нясмелым i ліслівым, хоць на самай справе быў хітры, выкрутлівы i зладзюган першай маркі.— Можа, «багіня» няхай толькі падасць князю дажынкавы сноп? Князь жа любіць даўнія смердаўскія звычаі.
— Прэч! — замахнуўся вялікім, цяжкім, але зусім не моцным кулаком Расціслаў i паўз сваіх дружыннікаў-ахоўнікаў павалюхаў далей ад спякоты ў сваю хароміну.
Калі ўваходзіў у святліцу, дык амаль сутыкнуўся з жонкай, стрыечнай сястрой галіцка-валынскага дворскага i ваяводы Андрэя, рослай, некалі статнай i прыгожай, хоць i з драпежнаватай ад цёмных вачэй i зведзеных да пераносся нітачак чорных броваў, а цяпер мажнай, пераспелай, амаль заўсёды злой альбо бурклівай.
— Штосьці ты хутка вярнуўся! — Раксана, цяжка ыесучы вялікія грудзі I важкі жывот, абчапляная кіеўскімі залатымі колтамі I завушніцамі з перагародчатай эмаллю, шклянымі бранзалетамі i азіяцкімі сердалікавымі каралямі, зашамацела ўслед за ім доўгім шаўковым сарафанам. Амаль заўсёды гаварыла на сваёй мове, але вось цяпер падала шлас па-іхняму, па-дрыгавіцку.
— А ты вышыкавалася! — папікнуў.— Як на гульбішча!
— Я з харомаў нікуды не выходжу,— адказала. Яна не была i не ёсць верная ды шчырая да князя Ізяслава, пакланялася іншаму, князю Данілу Галіцкаму. Дык цяпер вельмі не ўбівалася па княжычу-нябожчыку, верыла, што праз нейкі час, калі памрэ Ізяслаў, галіцка-валынскі ўладар прышле сюды на княжанне аднаго са сваіх сыноў i што пры тым умацуюцца яе з Расціславам пазіцыі.
— Князь хворы, дык нікога не прымае,— патлумачыў ён, чаму не затрымаўся ў палацы.
— Дык цябе нават не пусцілі на парог?
— Пускалі, але што мне там рабіць? — дастаў залатую фібулу, расхінуў i скінуў з плячэй с ветла-руды кунтуш, застаючыся ў любімым атласным сінім жупане.
— Усяслава, пэўне, пусцілі, i ён ведае, што i як яму рабіць у княскім палацы! — уджыгнула Раксана, гарачая, кіпкая, як валынка, i кемна-разважлівая, як нашчадніца крыві варажскага баярына, які быў некалі на службе ў яшчэ росквітным Кіеве.
— Можа, i Усяслава не пусцілі.
— «Можа», «можа»...— перакрывіла яна.— А ты, ёлуп, i не запытаў пра гэта! Табе ўсё роўна, што Усяслаў знайшоў падыход да князя, а вас усіх трымае ў кулаку! Як сваіх васалаў!
— От, плявузгаеш! — незалюбіў. Сам-насам, а то i пры сваіх слугах яны з Раксанай не цырымоніліся вельмі, хоць, сказаць шчыра, не ён, а яна брала над ім верх, змушала рабіць тое, што задумвала сама ці што загадваў пыніць яе стрыечны брат.
— Не плявузгаю! — не адступіла яна i цяпер.— Добра ведаю: ты — анучка не толькі перад князем, але i перад Усяславам, перад тысяцкім Бялянам, нават перад старшым Усяслававай дружыны Цішуком! Каб не мой бабскі локаць, дык ты тут быў бы ніхто! Папіхач!
Яна гаварыла злацешлівую, але слушную праўду: ні знатнасцю, ні характарам, ведамі альбо за слугам i па службе ён не ўдаўся i не вызначыўся, дык трымаўся напаверхні таму, што яго падпірала Раксана. Зразумела, гэтая праўда была для яго вельмі пакутлівая: нялёгка быць пад жаночым пазногцем ды яшчэ, трэба сказаць, Раксана была добрая цаца. Яна зусім не задаволілася, што не трапляе ні ў стары, хоць заняпалы ўжо Кіеў, ні ў слынныя Чарнігаў, Смаленск, Ноўгарад ці хоць бы ў недружалюбны як Кіеву, так i Галіцка-Валынскай зямлі Нолацк, а што яе, красуню, з-за княскіх інтарэсаў стрыечнік прэ ў лясны i малавядомы Навагародак за нейкага, як усе кажуць, вахлюка. Мала таго, што не была радая ад Навагародка i яго, мужа, дык неўзабаве пасля першых родаў выявіла яшчэ сваю неўтаймоўную пажаднасць, пачала ліпнуць да яго суперніка, Усяслава (той не спакусіўся яе чарамі ды, пашэптвалі, закахаўся ў жонку суседняга князя Міндоўга), а потым, не спакусіўшы таго, хто ёй спадабаўся, вельмі не перабірала, валялася з усімі, хто не адпіхваў яе, не грэбуючы нават простымі дружыннікамі.
Ён спрабаваў яе ўшчуваць, біць, выганяў у Галіч, але сваяк-дворскі зноў прывозіў яе сюды, угаворваў ix памірыцца, i яна заставалася, зноў i зноў прыносіла яму ўсё новыя насмешкі i пакуты, нарадзіла ажно сямёра дзяцей,— з ix толькі, можа, першая дачка была яму роднай. Толькі гады крыху астудзілі яе гарачую кроў i плоць. Праўда, пабольшала за гэты час іншага — злосці, сварлівасці, а да ўсяго яна ў Навагародку стала ахоўніцай нораваў, за што на яе было шмат за вочы кпінаў i здзекаў.
Цяпер, гутарачы з ім, Раксана запынілася каля покуця — каля стала, лаў i столакаў з дубовых абчасаных, пашкрэбаных шклом i нацёртым, як i падлога, воскам дошак. Над сталом вісеў абраз, шасцібалонкавыя вокны былі зашклёныя кіеўскім шклом, сцены былі атынкаваныя i размаляваныя фрэскамі альбо завешаныя дарагімі дыванамі (дываны, як i фаянсавы посуд, былі з далёкай дзяржавы Буідаў[ 45 45 Землі сённяшняга Ірана.
]), рознакаляровы дыван ляжаў i на падлозе, ажно да печы з дымаходам — Раксана любіла жыць раскошна i цяпер вельмі перажывала, што з-за мангольскага пагрому, можна сказаць, амаль запыніліся паступаць пышныя i дарагія тавары з Кіева i больш далёкага поўдня ды з Блізкага Усходу (цяпер ужо не ўбачыш тут дзіўных наўючаных вярблюдаў альбо аслоў, арабскіх коней, самае вялікае павозкі-калёсы з соллю з Галіцка-Валынскай зямлі), дык прыходзіцца задавольвацца ўсім звычайным тутэйшым, што можна здабыць у навагародскай альбо ў суседніх літоўскіх, полацкай землях ці ў Ноўгарадзе, куды завозяць свае тавары еўрапейскія купцы.
Читать дальше